ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Лепш спытаць, чым памыляцца...

grodnensis  Добрая і паглыбленая падрыхтоўка да заключэння сужэнскага саюзу можа ў значнай меры прычыніцца да трываласці і большай плённасці жыцця ў сужэнстве і сям’і. Таму маладым людзям варта перад заключэннем сужэнства прысвяціць адпаведны час з мэтай паглыблення ведаў і свядомасці ў сферы сужэнства і сям’і, бо гэта будаўніцтва шчаслівай уласнай будучыні на аснове выбару правільнай іерархіі каштоўнасцей.
niedziela logo  Гэтая назва, якая вы- карыстоўваецца для абазначэння св. Імшы, выклікала замяшанне ў некаторых вернікаў. Найперш таму, што яна падобна на “святую Вячэру”, якую выкарыстоўваюць пратэстанты, чыя дактрына ў гэтай справе, як вядома, не згаджаецца з каталіцкай. Па-другое, гэты выраз нібы пакідае ўбаку канцэпцыю ахвяры: св. Імша была б звычайным застоллем.
  Эзатэрыка сягае сваімі каранямі ў антычнасць. Прайшоўшы праз стагоддзі, гэтая згуба атруціла многія чалавечыя душы і працягвае гэта рабіць да цяперашняга часу.
>> артыкулы рубрыкі падрабязней
Просім прысылаць пытанні па адрасу:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowozycia@mail.grodno.by
ці ў Гасцёўню на старонцы
http://www.slowo.grodnensis.by

На шляху да святасці

Реколлекции и встреча Нового года в Ямне

На шляху да святасці

Ямна – это санктуарий Матери Божьей Непоколебимой Надежды и место встречи Академического душпастырства отцов доминиканцев в Познани. Это место молитвы и примирения, место открытия Богу и преображение человека. Таким образом, сосредоточьтесь на Христе, ищите Его, а в Его компании, найдете и себя...
О. Ян Гура
Дзе шукаць новыя формы для таго, каб паспяхова дзяліцца верай з моладдзю? Як сёння, у час, калі ў нас ёсць мноства спосабаў камунікацыі праз інтэрнэт і тэлефон, можна наладзіць асабісты кантакт з маладым чалавекам? Якая роля душпастара моладзі? Гэтыя пытанні непакоілі мяне як акадэмічнага душпастара перад тым, як адправіцца разам з групай моладзі ў Ямну – рэкалекцыйны цэнтр акадэмічнай моладзі. Вельмі каштоўнай была магчымасць паглядзець і навучыцца многім добрым рэчам у іншых вопытных душпастараў і моладзевых лідэраў. Сустрэча з а. Янам Гурай, моладзевым душпастарам, арганізатарам фантастычных 100-тысячных з’ездаў моладзі на палях Лядніцы, блізкім сябрам бл. Яна Паўла II, стала для мяне адказам на пытанні, якія я прадставіў на пачатку майго сведчання. Гэтыя адказы носяць характар падказак і новых выклікаў для стварэння ў будучыні таксама і ў нас моцных духоўных цэнтраў хрысціянскай фармацыі для студэнтаў і працоўнай моладзі, што ўжо больш за дзесяткі гадоў дэманструюць для польскай моладзі Лядніца і Ямна.
    Кс. Антоні Грэмза, душпастар моладзі
 

Сям'я ў Год веры

На шляху да святасці

Перажываючы па волі Святога Айца Год веры, трэба ўзгадаць, што ёсць два асаблівыя месцы, дзе Кс. Максім  Бачарнікаў SCJнаша вера нараджаецца і развіваецца. Першае з іх – гэта сям’я, што з’яўляецца хатнім Касцёлам, а другое – супольнасць, сабраная вакол святара, парафія.
    Першае месца жыцця Касцёла створана ў выніку сакраманту сужэнства, другое – сакраманту святарства. З сям’і выходзяць мужчыны і жанчыны, моладзь і дзеці, ідучы на працу, ва ўніверсітэты і школы, дзе яны хочуць не толькі выконваць свае абавязкі, але і несці Хрыста і Яго навуку. Кожную нядзелю тыя самыя хрысціяне выходзяць з касцёлаў пасля святой Імшы, узмоцненыя словам і Эўхарыстыяй, каб быць сведкамі Хрыста ў сям’і і грамадстве.
   

Год веры і дзеці

На шляху да святасці

11 кастрычніка 2012 г. Святы Айцец Бенедыкт XVI урачыста абвясціў у Касцёле ГОД ВЕРЫ. Папа заклікае ўсіх вернікаў: старэйшых людзей, дарослых, моладзь і асабліва дзяцей да плённага перажывання гэтага перыяду. Дзеці – будучыня Касцёла, таму важным з’яўляецца развіццё і ўмацаванне веры чалавека ўжо з самага дзяцінства. Таму я хачу звярнуцца да дзяцей і дарослых, каб разам разважыць гэтае важнае пытанне, якім з’яўляецца ВЕРА.
Дарагі Малады Чытач!
    Я спадзяюся, што Ты любіш адкрываць сакрэты, таямніцы, штосьці невядомае і цікавае для сябе. Ты, хіба, ведаеш, што пазнаваць свет і атрымліваць новы вопыт – гэта цудоўна. Таму запрашаю Цябе, дарагі Сябар, перажыць ПРЫГОДУ АДКРЫЦЦЯ ДЗВЯРЭЙ, ужываючы незвычайны ключ. Разам з Табой мы будзем пазнаваць Пана Езуса і пастараемся ўмацаваць нашу веру. На дапамогу нам прыходзіць Папа Бенедыкт XVI. Гэта асаблівы час, у якім пры дапамозе “ключа” мы можам адчыняць чарговыя дзверы, што вядуць да Езуса. Ты, напэўна, думаеш, што гэта за ключ. Гэта... ВЕРА.
   

Адкрыць вартасць Божага Нараджэння

На шляху да святасці

“Божае Нараджэнне – гэта не казка для дзяцей, а адказ Бога на драму чалавецтва, якое шукае сапраўднага спакою” – прыгадаў Бенедыкт XVI (“Анёл Панскі”, 29.12.2009).
Дарагія Чытачы “Слова Жыцця”. У чарговым Адвэнце мы павінны нанова адкрыць вартасць Божага Нараджэння. Мы бачым, што адбываецца ў медыях: паказваюць прыгожыя каляровыя шарыкі, кучы падарункаў, ёлкі, якія згінаюцца пад цяжарам цацак, шаленства перадсвяточных пакупак, рэкламы розных прапаноў і г.д. Усё гэта называюць Божым Нараджэннем. Бачачы такое, я кожны год пытаю сябе: дзе тут месца для Езуса Хрыста, бо гэта ж Яго Нараджэнне? Чаму ўсе гавораць пра Божае Нараджэнне (прынамсі, у сродках масавай інфармацыі), а пра самаго Імянінніка маўчаць?
   

Звычайная святасць дзяцінства

На шляху да святасці

малюнак аўтараЦіхая ноч. На зямлю павольна апускаюцца нібы лёгкія пярынкі ад анёльскіх крылаў... і ахінаюць усё навокал мяккай бялюткай коўдрай, якая крыху паскрыпвае пад нагамі так, што здаецца, быццам нехта спявае ледзьве чутную калыханку, жадаючы ўсім салодкіх сноў. На небе ні хмурынкі, толькі мігцяць зоркі, малюючы ва ўяўленні дзівосныя мроі з сусвету казак, і месяц шчодра лье сваё святло на заснуўшую зямлю. Мяккі прыемны марозік таксама спявае сваю песню на розныя галасы: на люстраным возеры – адну, каля звонкай непадуладнай яму крынічкі – другую, у заснежаным лесе – зусім іншую. Чароўная ноч – нібы нібыліца... Магчыма, менавіта такой, поўнай баечных цудаў, яна і была больш за дзве тысячы гадоў таму. Безумоўна адно – тая ноч поўнілася лёгкім ззяннем звычайнай святасці. У беднай стайні ў Бэтлееме нарадзілася Дзіця – Божы Сын.
   

Вера старэйшага чалавека

На шляху да святасці

Кожны чалавек па-рознаму перажывае сваю веру на розных этапах свайго жыцця. Усё жыццё чалавека складаецца з пэўных этапаў, і вера на гэтых жыццёвых этапах мае свае асаблівасці.
Напэўна, усе мы сустракаліся з такімі сцверджаннямі, як, напрыклад: “Я яшчэ занадта маладая, каб верыць” або “Я занадта заняты працай, каб хадзіць у касцёл”.
    Калі паглядзець, хто ўдзельнічае ў св. Імшы ў звычайны дзень, можна заўважыць, што большасць – гэта старэйшыя людзі. Як гэта растлумачыць? Ці сапраўды людзі ў старэйшым узросце пачынаюць больш цікавіцца верай? Што ім дае вера, і як яны яе перажываюць?
    Магчыма, вера ўзмац-няецца сярод старэйшых, бо ім не абыякавая эсхаталагічная праблема: што чакае людзей пасля смерці. Старэйшы чалавек перажывае сваю веру, сваю рэлігію з перспектывы блізкай сустрэчы з Богам. Не на чужым вопыце, але на самім сабе старэйшы чалавек адчувае мінучасць жыцця. Ён пачынае больш засяроджвацца над сваім жыццём, над яго сэнсам і мэтай, над значэннем перажытых гадоў. Усё, што здарылася ў жыцці, ён кладзе на вагі і спрабуе адказаць на пытанні: “Што было добрага ў жыцці, а што дрэннага?”, “Які плён майго жыцця?”, “Ці варта ўсё гэта перанесеных цяжкасцей?”
   

Марыя, Маці Міласэрнасці, маліся за нас!

На шляху да святасці

Мае сустрэчы з Маці Божай
Сёння адбылася мая першая пiлiгрымка да Цябе, я ўпершыню ўбачыла Цябе такой, наша любая Мацi.
Cвой кароткi расказ я хачу пачаць з таго, як жа любiць нас мiласэрны Езус, што даў нам магчымасць жыць на зямлi, так багатай на цуды. Як жа Ён дбае аб збаўленнi нашай шматпакутнай Белай Русi, што адзначыў яе такiмi дзiвоснымi мясцiнамi, санктуарыямi i касцёламi, дзе адбывалiся здаўна i адбываюцца i сёння самыя сапраўдныя цуды! Як жа Ён марыць аб збаўленнi кожнага з нас, што ўвесь час дае магчымасць перажыць навяртанне i духоўнае аднаўленне! Гэтая магчымасць iснуе кожны дзень у жыццi кожнага чалавека, неабходна толькi ўзнесцi вочы трошачкi вышэй, зрабiць першы крок i працягнуць руку.
   

Старонка 42 з 62:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.