ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Слова рэдактара

marcinowicz2020
Галоўны рэдактар газеты
«Слова Жыцця»
- Кс. Юрый Марціновіч нарадзіўся 20 мая 1985 г. у Гродне.
- Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Элку (Польшча).
- Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў 29 мая 2010 г. у Гродне з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.
- З’яўляецца дактарантам універсітэта імя кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве.
- Рыхтуе доктарскую дысертацыю на тэму “Каталіцкія СМІ як інструмент новай евангелізацыі ў адраджэнні Касцёла ў Беларусі”.
- З 2012 года з’яўляўся дырэктарам інфармацыйнай службы пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі ў Мiнску.
- Са жніўня 2016 г. прызначаны біскупам Аляксандрам Кашкевічам на пасаду галоўнага рэдактара дыяцэзіяльнай газеты “Слова Жыцця”.

 

 

Патрэбныя і любімыя!

Слова рэдактара

Сёння мы часта з’яўляемся сведкамі таго, як малады чалавек не лічыцца з меркаваннем дасведчанай асобы. Вельмі часта старых людзей адштурхоўваюць на абочыну жыцця, каб не перашкаджалі сваімі парадамі.
   “Пажылыя людзі – гэта тыя, хто нясе нам гісторыю, навучанне і веру, хто пакідае нам спадчыну. Яны, як старое віно, маюць унутраную сілу перадаць нам высакароднае наследдзе”, – сказаў папа Францішак падчас аднаго са сваіх казанняў.
    Чалавек, выпрабаваны жыццём, з’яўляецца для маладых крыніцай мудрасці. Калі бацькоў не было дома альбо вызнавалі дзіўныя ідэалогіі, бабулі перадавалі дзецям веру.
   

Свет патрабуе святароў

Слова рэдактара

Падабаецца нам гэта ці не, свет увесь час змяняецца. Ён выглядае зусім інакш, чым 20, 40, 50 гадоў таму. На нашых вачах змяняюцца пакаленні людзей. Прыходзіць новае, маладое, а старэйшае адыходзіць па ўзнагароду да Бога
   Гродзенская дыяцэзія за апошнія паўгода страціла чатырох руплівых святароў. Іх змянілі новыя святары, якія нядаўна ў катэдральнай базіліцы прынялі прэзбітэрскія пасвячэнні. Выбар пераемнікаў абумоўлены ўпэўненасцю, што на зямлі няма высакароднейшага занятку, чым святарская паслуга. Яны, відаць, усведамляюць, што ніхто не можа даць чалавеку большай любові, чым святар, які ўдзяляе Хрыста, прапаведуе Яго словы, ведучы да Бога.
   

Гатова дапамагаць

Слова рэдактара

Найсвяцейшая Панна Марыя ўшаноўваецца ў шматлікіх выявах. Кожная з іх адрозніваецца, кожная распавядае пра іншыя прык- меты Маці Божай. Але Яна заўсёды застаецца той жа Маці Езуса і нашай Маці.
   Мабыць, любы чалавек, які лічыць сябе прыхільнікам Маці Божай, хоць бы раз у жыцці задаваўся пытаннем: чаму ў нас так шмат выяў Марыі, калі Маці Божая адна? А адказ просты. Па аналагічнай прычыне мы робім шмат фатаграфій любімай асобы: некаторыя здымкі лепш выражаюць пэўныя рысы характару альбо адлюстроўваюць нейкі аспект яе прыгажосці, а часам увекавечваюць абставіны незвычайнай сустрэчы.
   

Маліся і патрабуй

Слова рэдактара

Урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса ўжо больш за чвэрць стагоддзя з’яўляецца Сусветным днём малітвы аб святасці святароў. Гэты дзень устанавіў св. Ян Павел II у 1995 годзе, каб усвядоміць вернікам іх адказнасць за якасць святарскіх пакліканняў і заахвоціць маліцца за пастыраў.
   Выбар урачыстасці Найсвяцейшага Сэрца Езуса быў натхнёны дэвізам святога пробашча Яна Віянэя, апекуна святароў, які сцвярджаў, што “святарства – гэта любоў Сэрца Езуса”. Немалаважным з’яўляецца і той факт, што ўрачыстасць адбываецца ў час, калі традыцыйна ў многіх дыяцэзіях свету ўдзяляюцца святарскія пасвячэнні, цэлебруюцца прыміцыйныя св. Імшы і святкуюцца юбілеі святарства.
   

Старонка 11 з 76:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.