Заўсёды любіць Касцёл
кс. Павел Салабуда
07 лістапада 2013
|
“Пане, Ты ўсё ведаеш, Ты ведаеш, што я люблю Цябе” (Ян 21, 17), – сказаў св. Пётр Езусу. Гэта сведчанне любові вучня да Настаўніка, чалавека да Бога, першага Папы да Касцёла. Пётр, які, як і мы, перажываў розныя хвіліны падчас сваёй жыццёвай вандроўкі, заахвочвае нас кожны дзень нанова адкрываць дзейнасць Бога ў нашым жыцці. У першую чаргу, паслуга Апостала, паслуга вучня пазначана любоўю. Да такой любові запрошаны таксама і мы. У сваім жыцці праз розныя сітуацыі і досвед мы кожны дзень адкрываем Таго, хто палюбіў нас, аддаючы сваё жыццё на крыжы, каб мы таксама былі збаўлены. Пасланне любові ў паўсюдным Касцёле з’яўляецца адным з найважнейшых пытанняў, таму любоў да Бога, да Касцёла і да іншага чалавека становіцца пакліканнем кожнага з нас. Гэта стыль жыцця веруючага чалавека, які прагне ў сваім жыцці сустрэць Бога, перажыць любоў.
Прыгожа і трапна параўнаў Касцёл да маці папа Францішак. Святы Айцец, разважаючы падчас адной з аўдыенцый у сераду аб любові да Касцёла, паказаў вобраз Касцёла як маці. “Касцёл, як маці, указвае дарогу, адорвае любоўю, даручае сваіх дзяцей Богу”, – сказаў папа Францішак. Як любоў да мамы ніколі не знікае, так любоў да Касцёла заўсёды павінна быць у нашых сэрцах моцная і шчырая. Ніводнае дзіця ніколі не перастала любіць сваю маму, а таму ні адзін хрысціянін не павінен перастаць любіць Касцёл. Мы сёння закліканы да гэтага, нават больш: мы павінны мабілізаваць адзін аднаго, паказваючы дарогу любові да Касцёла. †