Свята нашай душы
кс. Павел Салабуда
25 красавіка 2014
|
Кожны з нас у сваім жыцці перажывае розныя хвіліны і моманты. Яны бываюць як цяжкія, так і радасныя. Часам і першыя, і другія вельмі складана апісаць словамі, мы тады часта кажам: “мне не хапае слоў, каб апісаць тое, што я адчуваю”. Перажываючы радасныя хвіліны, важныя для нас і прыемныя, мы часта апісваем іх проста словамі: “гэта было свята душы”.
Вялікдзень – свята над святамі. “Я – Уваскрасенне і Жыццё. Хто верыць у Мяне, не памрэ ніколі”. Хрыстос прадказаў сваё Уваскрасенне, сам сябе назваў Уваскрасеннем. Гэта найважнейшая праўда ў нашым хрысціянскім жыцці. Гэта той момант, за які мы павінны ўсё аддаць, так як Збавіцель аддае за нас самога сябе. Сам Хрыстос, Бог-Чалавек, кажа і ўпэўнівае нас, што Ён з’яўляецца Уваскрасеннем. Хрыстос таксама дадае, што і мы ўваскрэснем. Такім чынам, мы чуем запавет, прызначаны кожнаму з нас, нашым душам.
Чалавек на працягу ўсёй сваёй гісторыі не пачуў навіны лепшай за тую, якую сёння абвяшчае Касцёл. Смерць была пераможана. Д’ябал пераадолены. Хрыстос уваскрос. Крыж і Уваскрасенне адкрываюць перад намі невядомую дагэтуль перспектыву, мэту нашых імкненняў і надзеі. Гаворка тут ідзе пра паўнату жыцця, якое паходзіць ад Бога. Гэта настолькі новае і дзівоснае, што нам нават цяжка гэта ўявіць. †