ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Слова рэдактара

marcinowicz2020
Галоўны рэдактар газеты
«Слова Жыцця»
- Кс. Юрый Марціновіч нарадзіўся 20 мая 1985 г. у Гродне.
- Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Элку (Польшча).
- Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў 29 мая 2010 г. у Гродне з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.
- З’яўляецца дактарантам універсітэта імя кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве.
- Рыхтуе доктарскую дысертацыю на тэму “Каталіцкія СМІ як інструмент новай евангелізацыі ў адраджэнні Касцёла ў Беларусі”.
- З 2012 года з’яўляўся дырэктарам інфармацыйнай службы пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі ў Мiнску.
- Са жніўня 2016 г. прызначаны біскупам Аляксандрам Кашкевічам на пасаду галоўнага рэдактара дыяцэзіяльнай газеты “Слова Жыцця”.

 

 

Марыйны акцэнт нашага жыцця

Слова рэдактара

 Перад абліччам уваскрослага Хрыста мы зноў вяртаемся пад дрэва Крыжа. Прыгадаем сабе вельмі важныя словы, сказаныя самім Хрыстом, словы, скіраваныя да Маці і любімага вучня: “Жанчына, вось сын Твой. (...) Вось Маці твая” (Ян 19, 26–27). Атрымаўшы прывілей ад Бога быць Маці Збаўцы, Марыя становіцца таксама Маці кожнага з нас. Наказ Езуса з крыжа мае вялікае значэнне перш за ўсё для кожнага з нас, для Касцёла, для цэлага чалавецтва. Марыя становіцца нашай Мамай. Ушаноўваючы Маці, мы ўшаноўваем Хрыста. Збіраючыся на маёвых набажэнствах, мы запрошаны прыняць запаветныя словы Хрыста. Вызнаючы сваю веру, мы становімся дзецьмі Марыі.
    У маі мноства дарог вядзе да Марыі. Марыйны культ вельмі жывы на нашых тэрыторыях. Збіраючыся ў сваіх святынях і каля крыжаў, мы праслаўляем Марыю, аддаючы пашану Богу. Айцец Піо пісаў: “Маці Езуса і наша няхай выпрасіць у свайго Сына тую ласку, каб усё тваё жыццё складвалася па-божаму, каб нічога, ніводная рэч гэтага подлага свету не магла адарваць цябе ад Яго. Няхай Яна выпрасіць таксама тое, каб ты жыў у сяброўскай любові з Езусам”. Марыйны акцэнт нашага жыцця прыводзіць нас да блізкіх адносін з Богам.
   

Вера ва Уваскрасенне

Слова рэдактара

 Кожны крок набліжае мяне да Бога. Вера – найбольшы патэнцыял, якім валодае чалавек. Гэта менавіта яна ўказвае чалавеку напрамак, у якім ён павінен ісці. Вера – гэта дар, які трэба прыняць. Мы ўсе запрошаны Езусам вырушыць у напрамку нашай духоўнай Галілеі. У нас ёсць уласная Галілея, дзе мы сустракаемся з уваскрослым Езусам. Бог нікога з нас не прымушае верыць у Яго і ісці за Ім. Мы маем вольную волю і можам служыць Богу ў любові і свабодзе. Акрамя гэтага, крочанне за Хрыстом заўсёды звязана з выбарам праўды. Гэтая праўда дае нам упэўненасць, што нашае жыццё прынясе добры плён. Перш чым мы дасягнём неба, мы павінны тут, на зямлі, пастаянна выбіраць паміж верай і спакусай нявер’я, паміж дабром і злом, паміж духоўным і цялесным.
   Вера таксама мае супольнасны характар. Мы не адзінокія. У духоўную вандроўку на сустрэчу з Хрыстом мы бяром з сабой сваіх блізкіх і ўсіх, каго Бог ставіць на нашым шляху. Сустракаючы Езуса, мы заўсёды запрошаны дзяліцца гэтым досведам з іншымі людзьмі. Гэта можа выражацца ў словах, але перш за ўсё – ва ўчынках.
   

Паверыць у Вялікдзень – значыць паверыць у Хрыста

Слова рэдактара

 Вялікдзень – гэта штосьці значна большае, чым святы, якія мы на працягу года перажываем з розных нагод. Вялікдзень – гэта сэнс нашага вечнага жыцця, фундамент нашай веры. У гэтыя дні мноства людзей будзе прыходзіць да пустой магілы, каб паспрабаваць паверыць у жыццё, якое становіцца вечным. Гэта тое самае жыццё, якое аб’явілася ва Укрыжаваным. “Хто верыць у Мяне, калі нават і памрэ, будзе жыць. А кожны, хто верыць у Мяне, не памрэ ніколі” (Ян 11, 25–26). Езус пацвярджае гэтыя словы сваім Уваскрасеннем. Таму пусты гроб Езуса павінен шырока расплюшчыць нам вочы на надзею лепшага жыцця. Гэта адзіная пустая магіла ва ўсім свеце, якая абуджае не страх, а надзею. Менавіта ў гэтым месцы ёсць навука жыцця для кожнага з нас: жыццё ў Хрысце становіцца мацнейшым, чым смерць; чалавек мае несмяротную душу. Калі б Хрыстос не ўваскрос, марнай была б наша вера і пустымі прадказанні, а хрысціянства не мела б сэнсу (параўн. 1 Кар 15, 17). Вера ў Езуса ўзмацняе нашу веру ў наша жыццё, у сэнс гэтага жыцця, у свае ўласныя сілы і магчымасць быць шчаслівым. Вінцэнт Ван Гог непахісна верыў у сваё пакліканне быць мастаком. Яго крытыкавалі і недаацэньвалі, а ён стаў знакамітым і папулярным пасля смерці.
   

Прысутнасці Бога патрабуе кожны чалавек

Слова рэдактара

 Мы перажываем перыяд Вялікага посту. Хрыстос прысутнічае сярод нас, Ён прыходзіць да чалавека праз крыж і пакуты. Пілігрымка Хрыста становіцца таксама нашай вандроўкай у напрамку, які нам паказвае Дрэва Крыжа. Мы становімся тады мацнейшымі, памятаючы пра тое, што кожны з нас закрануты грахом. Прыгадвае аб гэтым таксама св. Ян у сваім лісце: “Калі кажам, што не маем граху, ашукваем саміх сябе, і няма ў нас праўды” (1 Ян 1, 8).
    Разважаючы над гэтымі словамі, мы зразумеем, што кожнаму з нас неабходна збаўленне, кожнаму з нас неабходны Бог. На жаль, закранутыя грахом мы не здольны самі збавіцца: “Бо ніхто не можа ні выкупіць самога сябе, ні аплаціць Богу цану свайго выкупу” (Пс 49, 8). Таму Пан Езус, вольны ад усялякага граху, жадаючы дабра і шчасця кожнаму з нас, аддае сваё жыццё. Ён з любові да чалавека выдае самога Сябе, каб вярнуць нам страчанае з-за граху вечнае жыццё. Гэта доказ таго, што міласэрны Айцец жадае нам дабра, якім з’яўляецца вольнае ад граху жыццё.
    Прыгадаем сабе асноўную праўду: нават самаму заможнаму і ўплывоваму чалавеку для сапраўднага бясконцага шчасця неабходна прысутнасць Бога ў яго жыцці. Вялікі пост становіцца менавіта такім часам, які дае шанс наблізіцца да Бога праз малітву, пост і міласціну. І гэта не адзіныя сродкі да навяртання.
   

Старонка 42 з 76:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.