ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Семінарыйная газета

 

Семінарыя чакае!

Семінарыйная газета

Вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне – сэрца дыяцэзіі - абвяшчае набор на першы год навучання
 Дарагія маладыя сябры!
 Рэктар ксёндз  Юзаф Станеўскі   Кожны чалавек шукае ў жыцці чаго-небудзь, што яму будзе прыносіць шчасце, што дазволіць рэалізаваць сябе, свае мары. Мы шукаем свайго месца ў жыцці: прызвання. Часта мы баімся ўзяцца за выкананне складанага задання, бо не хочам атрымаць паражэнне. Кожны жыццёвы шлях, які мы выбралі, з’яўляецца пэўнай рызыкай: прызванне стварыць сям’ю, жыць самотна, быць святаром – жыць па ўзоры Езуса.
    Але надыходзіць момант і кожны з нас адкрывае сваё пакліканне. Многія раздумваюць аб святарстве, а ў рэшце рэшт ствараюць сям’ю, іншыя хочуць утварыць сям’ю, а жывуць самотна. Мы шукаем адпаведнага стылю жыцця для сябе. І ў дадзенай сітуацыі варта выкарыстаць вопыт і парады кампетэнтных людзей, якія ідуць шляхам свайго прызвання.
 

Добры Пастыр

Семінарыйная газета

Рэктар ксёндз  Юзаф Станеўскі
Умілаваныя ў Хрысце браты і сёстры! Чацвёртая Велікодная нядзеля з’яўляецца нядзеляй Добрага Пастыра, а таксама - Сусветным днём малітваў за святарскія і манаскія прызванні. Езус з’яўляецца добрым пастырам, які не ўцякае перад небяспекай. Таму я – не самотны, мая самотнасць і бездапаможнасць перад абліччам цяжкасцяў была пераможана і я магу з большым супакоем ісці па жыцці.Езус, адыходзячы з зямлі, запэўніў, што нас не пакіне сіротамі. Таму ён аставіў нам дапамогу, якая адпавядае маім жаданням: ксяндзы. Гэта яны ўмацоўваюць чалавека моцай Хрыста ў сакрамэнтах, дапамагаюць нам сустрэць жывога і сапраўднага Езуса ў св. Камуніі, паказваюць нам шлях сярод складанасцяў жыцця. Можа хтосьці скажа, што яшчэ не адчуў гэтага, не сустрэў такога святара. Сёння ж усклікніце, браты і сёстры, услед за папам Бэнэдыктам XVI: “Марыя, Маці Касцёла, беражы кожнае, нават самае меншае “зерне” прызвання ў сэрцах тых, каго заклікае Бог, каб яны былі бліжэй да Яго і пераймалі Хрыста. Няхай Марыя пасадзейнічае таму, каб гэтае “зерне” стала квітнеючым дрэвам са шматлікімі пладамі для дабра ўсяго Касцёла”.
   

Хрыстус- Добры пастыр

Семінарыйная газета

Ва ўсім свеце яшчэ можна пачуць радасны заклік: “Хрыстус уваскрэс!”, які нагадвае нам пра тое, што не так даўно мы адзначалі вялікую падзею ў гісторыі ўсяго чалавецтва: Змёртвыхпаўстанне Хрыста. У каталіцкім Касцёле прадаўжаецца Велікодны перыяд, падчас якога хрысціяне разважаюць пра Змёртвыхпаўстанне Пана, як і пра тое, што адбылося пасля гэтай падзеі. Кожны дзень гэтай пары нагадвае пра праўду, што Езус жыве і перамог смерць.
На працягу многіх гадоў чацвёртая Велікодная нядзеля адзначаецца як нядзеля Добрага Пастыра і пачынае ў Касцёле тыдзень малітваў за новыя святарскія і манаскія пакліканні. Згаданы тыдзень з’явіўся па ініцыятыве Паўла VI, які 23 студзеня 1964 г. пастанавіў, што адна з нядзеляў Велікоднага перыяду будзе прызначана для малітваў за прызванні да святарскага стану і манаскага жыцця. Асаблівае значэнне гэты тыдзень і нядзеля Добрага Пастыра набіраюць падчас году Святарства, калі ўвесь Хрыстовы Касцёл просіць Найвышэйшага Пастыра Езуса Хрыста аб шматлікіх новых і святых пакліканнях да святарскай службы. Аднак, каб зразумець тэалагічны сэнс гэтай нядзелі, трэба перанесціся на 2000 гадоў назад у той час, калі па зямлі хадзіў Хрыстус, як і ў перыяд жыцця першых хрысціянаў.
   

Місіянерскі гурток

Семінарыйная газета

Дарагія чытачы!
У адным з папярэдніх нумароў газеты “Слова Жыцця” мы прапанавалі Вам артыкул пра пачатак дзейнасці місіянерскага кружка ў нашай семінарыі. Тады было зазначана, што сустрэчы членаў нашага клерыцкага кружка адбываюцца два разы ў месяц ці раз у два тыдні. Падчас адной з такіх сустрэчаў мы вырашылі, што для кожнай чарговай сустрэчы члены місіянерскага кружка падрыхтуюць рэферат, які пазнаёміць слухачоў з сітуацыяй Касцёла ў пэўным місіянерскім краі. Сёння мы хочам абрысаваць Вам сітуацыю місіянераў у Афрыцы. Давайце пачнём з Кеніі.
    Кенія – дзяржава, якая ляжыць ва ўсходняй Афрыцы ля Індыйскага акіяна. Яна мяжуе з Эфіопіяй, Самалі, Суданам, Танзаніяй і Угандай. Тэрыторыя гэтай краіны складае 582 800 квадратных кіламетраў, што амаль у два з паловай разы перавышае тэрыторыю Беларусі. Звыш 3-х мільёнаў людзей яе насяляюць. Дзве трэція насельніцтва Кеніі – хрысціяне, а да каталіцкага Касцёла належыць кожны чацвёрты кеніец. 22 % насельніцтва складаюць прыхільнікі традыцыйнай рэлігіі, а 1\8 – ісламу.
   

Прырода і сутнасць сям’і ў сучасным свеце

Семінарыйная газета

Божа, ад якога паходзіць усякае бацькоўства на небе і на зямлі. Ойча, які ёсць Любоў і Жыццё! Здзейсні так, каб кожная чалавечая сям’я на зямлі станавілася сапраўднай святыняй жыцця і любові для ўсё новых пакаленняў з дапамогай Твайго Сына, Езуса Хрыста.Няхай Твая ласка накіроўвае думкі і ўчынкі сужэнцаў да дабра іх уласных сем’яў і ўсіх сем’яў на свеце. Учыні, каб маладое пакаленне знаходзіла ў сем’ях моцную апору для сваёй чалавечнасці і яе развіцця ў праўдзе і любові. Здзейні, каб любоў, узмоцненая ласкай сакрамэнту Сужэнства, аказалася мацнейшай, чым усе слабасці і крызісы, цераз якія не раз праходзяць нашыя сем’і. Амэн.
Ян Павел II
Аднойчы мне задалі такое пытанне: “Як ксёндз ці клерык можа штосьці парадзіць ці дапамагчы сям’і, калі ў яго няма яе?” Я падумаў: “Праўда, што я, клерык, магу сказаць аб сям’і?” Але адразу ж адкінуў гэтую думку і адказаў: “Але ж я правёў у сям’і дзіцячыя і юнацкія гады. Я выйшаў з сям’і, каб рэалізаваць сваё жыццёвае прызванне ў сям’і Божага люду”. З-за гэтага пытання, а таксама з-за апошняга нашага паломніцтва ў Чанстахову на начное чуванне шэнштацкага руху, які ахоплівае выхаванне сем’яў, я хацеў бы падзяліцца з чытачамі сваім роздумам пра сям’ю.
   

Старонка міністранта

Семінарыйная газета

У Касцёле – Целе Хрыста, не ўсе яго члены выконваюць аднолькавыя функцыі. Знешне гэтая разнароднасць функцый у ажыццяўленні культу ілюструецца існаваннем рознага літургічнага адзення. Давайце нагадаем сёння пра некаторае з іх:
Комжа з’яўляецца ўкарочанай альбай, таму і сімволіка яе ідэнтычна апошняй: адзначае чысціню душы, стан асвячальнай ласкі. З самага пачатку яна ўжывалася ў хоры падчас ажыццяўлення Літургіі гадзінаў, а пачаўшы з XIV ст. - для іншых літургічных функцый. Яе апранаюць таксама святары, якія не цэлебруюць св. Імшу, але прымаюць у ёй удзел (напрыклад: удзяляюць св. Камунію ці збіраюць ахвяры). Комжа з’яўляецца асноўным адзеннем міністрантаў.
   

Быць святым

Семінарыйная газета

Валадар сярод нас, Хрыстэ!
Дарагія міністранты! Падчас Велікодных урачыстасцяў мы аддаёмся ўспамінам пра перамогу Хрыста над грахом і смерцю. Наш Настаўнік, Гаспадар жыцця, адкрыў усяму чалавецтву брамы неба, дзякуючы паўстанню з памерлых. Кожны чалавек можа стаць спадкаемцам Нябеснага Валадарства, калі толькі ён адкажа свайму Збавіцелю сваёй непахіснай верай і добрымі чынамі. Людская істота, а асабліва хрысціянін, прызвана ўжо тут на зямлі да святасці: “Будзьце святымі, бо Я – святы, Пан, ваш Бог!” – чытаем у адной з кнігаў Старога Запавету (Лев 19, 2).
    Ці магчыма ў XXI стагоддзі святасць? Каб адказаць на гэтае пытанне, я запрашаю Вас, дарагія сябры, да супольнага роздуму.
    Касцёл навучае, што святы – гэта чалавек, які любіць Бога звыш сваіх сілаў і згаджаецца з Яго воляй. Сучасны свет, развіццё цывілізацыі, пагоня за грашамі перашкаджаюць людзям імкнуцца да святасці. Сёння нам можа здавацца, каб стаць святым, трэба быць кімсьці выключным і мець дар ад Бога. Аднак гэта не да канца праўда. Ідэал святога змяніўся на працягу тысячагоддзяў. Несумненна, святымі былі наступныя асобы: св. Стэфан, св. Алексій, св. Францішак з Асыжу, нягледзячы на тое, што яны ішлі да Айца ў неба рознымі шляхамі. Яны былі святымі, бо святы – гэта чалавек, які згаджаецца з Божай воляй.
   

Старонка 6 з 8:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.