ГАЗЕТА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
 
Панядзелак, 18 чэрвеня 2018 года
«Хрысціянскае жыццё –
гэта пакорная пілігрымка сумлення»
/ Папа Францішак /

З жыцця Касцёла

Пілігрымы напагатове

З жыцця Касцёла

Разам са спякотным летам прыходзіць гарачая пара пілігрымак. Як і ў мінулыя гады, у чэрвені выходзяць пешыя паломніцтвы ў нацыянальны санктуарый у Будславе, а ў ліпені вернікі скіроўваюцца ў дыяцэзіяльны санктуарый у Тракелях. Да якой пілігрымкі з Гродзенскай дыяцэзіі можна далучыцца, каб разам прайсці шлях да святога месца? І якога зводу правіл варта прытрымлівацца паломніку, каб духоўнае падарожжа прынесла багаты плён і пакінула ў душы глыбокі след?
 

Несці радасць Евангелля і моц Божай любові

З жыцця Касцёла

Моладзь у Касцёле
На працягу некалькіх апошніх гадоў у краіне назіраецца сапраўдны бум хрысціянскай музыкі. Адбываюцца фестывалі, канцэрты, выпускаюцца музычныя альбомы, паўстаюць новыя гурты, харавыя калектывы і ансамблі, якія праз сваю творчасць папулярызуюць агульнахрысціянскія каштоўнасці. У сённяшнім нумары “Слова Жыцця” распавядаем пра дзейнaсць моладзевага гурта “Veni”, які ўзнік пры парафіі св. Міхала Арханёла ў Навагрудку. Яго ўдзельнікі спевам і музыкай праслаўляюць Бога, абвяшчаюць Евангелле, робячы свой унёсак у развіццё хрысціянскай культуры на Навагрудчыне.
Спяваць і граць для Пана
    Моладзевы хрысціянскі гурт “Veni” паўстаў напрыканцы 2016 года па ініцыятыве мясцовага пробашча кс. Юрыя Жэгарына, які хацеў такім чынам згуртаваць моладзь вакол Евангелля і Касцёла, а таксама дапамагчы хлопцам і дзяўчатам адкрыць у сабе музычныя таленты. Першапачаткова ўдзельнікамі гурта былі 3 чалавекі, з цягам часу яго склад пашырыўся. На дадзены момант членамі “Veni” з’яўляюцца Юлія Аскерка (вакал, клавішы), Кацярына Шчыкалава (вакал), Дар’я Аўсяная (вакал), Марк Крывіцкі (гітара), Яна Крывіцкая (бас-гітара), Данііл Сакевіч (ударныя).
 

Быць клапатлівым і ўважлівым татам

З жыцця Касцёла

У першую нядзелю чэрвеня ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца Дзень бацькі, калі ва ўсіх святынях моляцца за жывых і памерлых татаў. Кожны бацька з’яўляецца стаўпом сям’і. Неабходна, каб ён быў блізкі да жонкі, каб раздзяляў з ёй усё: радасці і пакуты, цяжкасці і надзеі. А яшчэ, каб спадарожнічаў дзецям у іх сталенні: калі яны разгубленыя і заклапочаныя, калі гуляюць і працуюць, выказваюцца і маўчаць, храбрацца і пужаюцца, робяць памылковыя крокі і вяртаюцца на правільны шлях.
Як бацькоўства змяняе жыццё мужчыны? У чым заключаецца роля бацькі і мужа ў сям’і? Што значыць быць сапраўды добрым татам? – пытаемся ў мужчын, якія з’яўляюцца апорай для сваіх жонак і дзяцей.
 

Таямніцы сакральных экспанатаў музея Януша Паруліса

З жыцця Касцёла

Прыватны музей гісторыі горада і быту Януша Паруліса з’яўляецца адным з найцікавейшых і, бадай, самым арыгінальным у Гродне. Там знаходзіцца некалькі дзесяткаў тысяч разнастайных экспанатаў: старыя дакументы, газеты і кнігі, мэбля, фатаграфіі, вырабы са шкла і фарфору, музычныя інструменты, вопратка, цацкі, прадметы штодзённага ўжытку, фотаапараты, нават фрагменты сцен, цэглы і чарапіцы. Калекцыянер стварыў музей, каб яго госці маглі адчуць атмасферу даўніх часоў, дзякуючы багатай калекцыі гістарычных аб’ектаў, што з’яўляюцца фрагментамі гісторыі горада над Нёманам. Сярод іх ёсць і экспанаты на рэлігійную тэматыку. Прапануем наведаць гэтае выключнае месца і прыгледзецца да сакральных скарбаў.
Унікальныя выданні Святога Пісання
    У фондах музея знаходзіцца некалькі выданняў Бібліі: на лацінскай, польскай, беларускай, англійскай мовах, а таксама экземпляр, напісаны кірыліцай. Асаблівай увагі заслугоўваюць 2 кнігі. Першая з іх – Біблія з ілюстрацыямі Гюстава Дарэ па-польску (у перакладзе кс. Якуба Вуйка), выдадзеная ў 1874 годзе.
 

Касцёл Беларусі. Якім яго бачыць моладзь?

З жыцця Касцёла

З 29 красавіка па 1 мая ў Гродне праходзіла ІІІ Сустрэча моладзі Беларусі. Хлопцы і дзяўчаты з розных куткоў краіны мелі магчымасць пазнаць адзін аднаго, абмяняцца сведчаннем веры, узаемна ўзбагаціўшыся. Рэдакцыя "Слова Жыцця" прапанавала маладым людзям прадставіць сябе і свае дыяцэзіі, адзначыўшы, чым яны найбольш ганарацца.
Гродзенская дыяцэзія
   
Мы адкрытыя актыўныя не саромеемся вызнаваць сваю веру
   Ганарымся
    Найбольшая шчыльнасць католікаў.
    Гродзенская дыяцэзія з’яўляецца найменшай па займаемай плошчы, але ў той жа час тут пражывае найбольш (пасля Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі) прадстаўнікоў каталіцкага веравызнання. У параўнанні з архідыяцэзіяй, католікі знаходзяцца тут тэрытарыяльна бліжэй адзін ад аднаго.
    Найбольш святароў.
 

Старонка 1 з 114:

Актуальны нумар

Наш каляндар

 

kalendar 2018 by1s
Каляндар «Слова Жыцця»
на 2018 год

Літургічны каляндар

green
Літургія Слова на сёння:
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  196

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.