ГАЗЕТА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
 
Серада, 28 чэрвеня 2017 года
«Не бойцеся сведчыць
пра Хрыста»
/ Папа Францішак /

Юбілей

Фацімскае заахвочванне да ўмілавання Езуса Эўхарыстычнага

Юбілей

Да 100-годдзя аб'яўленняў Маці Божай у Фаціме
Часцей за ўсё гаворыцца, што Марыя ў Партугаліі прыгадала свету пра 3 важныя рэчы: малітву, пост і навяртанне. Аднак пасля глыбейшага аналізу Яе паслання заўважаем, што з Фацімы плыве таксама заклік да асаблівага ўшанавання і любові да Езуса ў Эўхарыстыі. Гэта вельмі важны наказ, які, на жаль, часта выпускаецца з-пад увагі.
У 1916 годзе да 3-іх фацімскіх дзяцей некалькі разоў прыходзіў Анёл. Ён павінен быў падрыхтаваць іх да лепшага зразумення і перадачы паслання Марыі, якое, па сутнасці, з’яўляецца пасланнем Евангелля. Падчас аднаго з аб’яўленняў Анёл упаў на калені і схіліўся да зямлі перад застыўшымі ў паветры келіхам і Гостыяй, адаруючы такім чынам Найсвяцейшы Сакрамант. Ён таксама даў выразны знак дзецям, каб зрабілі гэтак жа. Пастушкі імгненна выканалі наказ Божага Пасланніка і разам з ім тройчы прамовілі наступную малітву: “Найсвяцейшая Тройца – Ойча, Сыне і Дух Святы – люблю Цябе з найглыбейшай пашанай і ахвярую Табе бясцэнныя Цела, Кроў, Душу і Боскасць Пана нашага Езуса Хрыста, прысутнага ва ўсіх табернаклях свету, як адплату за знявагі, святатацтва і абыякавасць, якія Яго зневажаюць. Праз невымерныя заслугі Яго Найсвяцейшага Сэрца і праз пасрэдніцтва Беззаганнага Сэрца Марыі малю аб навяртанні бедных грэшнікаў”.
 

Фацімскае ацаленне

Юбілей

Да 100-годдзя аб'яўленняў Маці Божай у Фаціме
Пантыфікат і ўсё жыццё св. Яна Паўла ІІ з’яўляюцца прыкладам таго, якія вялікія і цудоўныя ласкі можна спазнаць, даверыўшыся Маці Божай. Гэта менавіта Ёй Папа ўдзячны за сваё ацаленне падчас пакушэння. У памятны дзень 13 мая 1981 года на плошчы св. Пятра прагучаў выстрал, пасля якога св. Ян Павел ІІ павінен быў загінуць. Так лічаць крымінолагі, урачы і нават сам забойца. Нягледзячы на гэта, Святы Айцец выжыў. Ці ж гэта не цуд?
У той трагічны момант Святы Айцец хоць быў па-людску безабаронны, але не адзінокі. Пасля пакушэння ён сказаў: “Ты была для мяне Маці заўсёды, а асабліва 13 мая 1981 года, калі адчуваў побач Тваю клапатлівую прысутнасць... Ва ўсім, што здарылася, я разгледзеў – і заўсёды буду паўтараць – асаблівую мацярынскую апеку Марыі”.
nbsp;nbsp;nbsp; Многія бачылі ў гэтым знак, што Вайтыла выбраны для таго, каб марыйнаму досведу, які выйшаў з Польшчы, надаць агульнакасцёльныя маштабы. Некаторыя нават лічылі, што “Папа з далёкай краіны” паспрыяе развалу камунізму. Ніхто спачатку і не задумваўся, што гэты цуд звязаны з фацімскімі аб’яўленнямі.
   

Адна з прыгажэйшых натуральных дэкарацый

Юбілей

Да 100-годдзя аб'яўленняў Маці Божай у Фаціме
На фігурах Маці Божай Фацімскай ля ног Марыі часта можна ўбачыць галубоў. Яны змяшчаюцца на памяць аб тых птушках, якія незвычайным чынам суправаджалі фацімскую фігуру падчас маштабнай перэгрынацыі пасля Другой сусветнай вайны.
Мэтай перэгрынацыі было прыпамінанне людзям каштоўнасці хрысціянскага братэрства, якое павінна існаваць паміж народамі, вартасці прабачэння. Менавіта таму была абрана фігура Маці Божай з Фацімы, пасланне якой выразна падкрэслівае жаданне міру.
    Як паведамляе швейцарскі рэлігійны часопіс “Stella Maris”, перэгрынацыя распачалася ў Партугаліі.
    У Бомбарале падчас праходжання праз Трыумфальную арку хтосьці выпусціў у гонар Багародзіцы некалькі галубоў. Яны ўзляцелі ў неба, а затым на вачах прысутных удзельнікаў працэсіі паволі апусціліся на балдахін, які неслі над фігурай. Потым ускочылі паміж кветак і схаваліся там, скурчыўшыся перад статуяй Марыі. Да здзіўлення ўсіх яны трывалі так, нібы на малітве.
   

Фацімскія ўказальнікі

Юбілей

Аб’яўленні Маці Божай у Фаціме – гэта святло, якое з’яўляецца асноўным элементам найважнейшай у гісторыі апошняга часу інтэрвенцыі з Неба, што адбылася ў 1917 годзе. Мінула ўжо 100 гадоў, але святло той падзеі дагэтуль не паблекла і не зацямнілася новымі ліхтарамі аб’яўленняў. Чым глыбейшы змрок вакол нас, тым яснейшы бляск абвешчанай у Фаціме таямніцы Беззаганнага Сэрца Марыі.
Праз Найсвяцейшую Панну Стварыцель хацеў перадаць людзям падказкі для вандроўкі ў невядомае. Просьбы, парады і перасцярогі Беззаганнай павінны былі дапамагчы нам пазбегнуць памылак, катастроф, цярпення, а ў першую чаргу – вечнай смерці, паколькі, згодна з Яе словамі, “многія душы ідуць у пекла”.
    Найглыбейшай прычынай войнаў, рэвалюцый, тэрарызму, беспарадкаў з’яўляецца грэх. Гэта таксама самы страшны вораг чалавека, бо яго сутнасць – адвярнуць асобу ад Бога. Марыя ў чарговы раз прыгадала свету, што ўмовай міру паміж людзьмі з’яўляецца, найперш, паяднанне з Усемагутным.
   

Юбілейная малітва прысвячэння Фацімскай Каралеве Ружанца

Юбілей

Вітай, Маці Божая,
    Панна Марыя,
    Фацімская Каралева Ружанца!
    Бласлаўлёная Ты між жанчынамі!
    Ты – вобраз Касцёла,
    напоўненага бляскам
    пасхальнага святла.
    Ты – гонар нашага люду
    і знак перамогі над злом.
   
    Абяцанне міласэрнай любові Айца,
    Настаўніца абвяшчэння Добрай Навіны,
    Знак палаючага агню Святога Духа!
    У гэтай даліне радасці і смутку
    навучы нас вечным праўдам,
    якія Айцец аб’яўляе пакорным.
   
    Пакажы нам сілу свайго
    мацярынскага клопату.
    Няхай Тваё Беззаганнае Сэрца
    будзе прытулкам для грэшнікаў
    і шляхам, які вядзе да Бога.

    О, Фацімская Ружанцовая Пані!
    Аб’яднаныя з братамі і сёстрамі ў веры,
    надзеі і любові, Табе аддаёмся.
    Аб’яднаныя з братамі
    і сёстрамі, праз Цябе
    прысвячаем сябе Богу.
    Пагружаныя ў бляск святла, якое з Тваіх рук выцякае,
    складаем Богу хвалу на векі вечныя. Амэн.
   

Старонка 1 з 6:

Актуальны нумар

Наш каляндар

kalendar 2017 by1s
Каляндар «Слова Жыцця»
на 2017 год

Літургічны каляндар

 
red
Літургія Слова на сёння:
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  187

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.