ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка 2024 года |
Ад шчырага сэрца
Віншаванні і пажаданні
5 красавіка 2020 года
❧✿❧
Іх Эксцэленцыям Ксяндзу Арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу, Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу, Юзафу Станеўскаму і Антонію Дзям’янку, паважаным Ксяндзам Пробашчу Яну Кучынскаму, Яну Сарэлу, Паўлу Безляповічу, Аляксандру Сямінскаму, Алегу Канановічу, Андрэю Каўшуку, Аляксандру Мацкевічу, Віталію Дабраловічу, Валерыю Быкоўскаму, Айцу Казіміру Жылісу, усім Ксяндзам і Сёстрам Гродзенскай дыяцэзіі, Рэктару і Клерыкам Гродзенскай ВДС жадаем шчодрых Божых ласкаў і бласлаўлення ў паслузе. Няхай святло ўваскрослага Хрыста стане для Вас надзеяй на мір і падтрымкай у цяжкую хвіліну.
Апостальства “Маргарытка” з парафіi св. Францішка Ксаверыя ў Гродне
|
22 сакавіка 2020 года
❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Імянін жадаем доўгіх гадоў жыцця ў добрым здароўі, душэўнага супакою, сапраўднай радасці, аптымізму і нязгаснага запалу ў служэнні Богу і людзям. Няхай Маці Божая і святы заступнік старанна Табой апекуюцца, а міласэрны Бог адорвае мноствам шчодрых ласкаў.
Любячая мама з сям’ёй
|
8 сакавіка 2020 года
❧✿❧
Паважанаму Айцу Пробашчу Валерыю Шэйгерэвiчу з нагоды Дня нараджэння сардэчна жадаем здзяйснення мар i шчаслiвай святарскай паслугi. Няхай Вас заўсёды асвятляюць прамянi Божай мiласэрнасцi, здароўе будзе моцным, а радасць – штодзённай. Шчыра дзякуем за ўдзяленне Божага бласлаўлення нашым сем’ям у час душпастырскіх вiзiтаў. З удзячнасцю парафiяне з касцёла св. Францiшка
Асiзскага ў Свiслачы
|
23 лютага 2020 года
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Шэмету з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў, бласлаўлення і толькі радасных хвілін. Няхай Езус Хрыстус будзе правадніком на ўсіх жыццёвых шляхах, а Найсвяцейшая Панна Марыя суцяшае і адорвае супакоем. Шчасці Божа!
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з парафій Адамавічы і Гродна-Аўгустовак
|
9 лютага 2020 года
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Віктару Велівісу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, поспехаў у душпастырскай працы, душэўнага супакою і добразычлівых людзей побач. Няхай Езус Хрыстус адорвае Вас усімі ласкамі, Анёлахоўнік дадае сіл, Маці Божая ахінае сваёй мацярынскай пяшчотай, а Святы Дух вядзе праз усё жыццё.
Парафіяне з Путрышкаў
|
26 студзеня 2020 года
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Леону Ладышу з нагоды свят Божага Нараджэння і Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, шчасця, радасці. Няхай Дзіцятка Езус бласлаўляе Вас на плённае і доўгае служэнне, а Маці Божая атуляе плашчом мацярынскай апекі.
З пашанай і малітвай удзячныя вернікі з парафіі Найсвяцейшай Тройцы, Войстам
|
Наступныя артыкулы...
Старонка 10 з 52:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 251 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.