ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Ад шчырага сэрца

Віншаванні і пажаданні

24 студзеня 2021 года

Ад шчырага сэрца

2 лютага - АХВЯРАВАННЕ ПАНА


❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Чэславу Паўлюкевічу
з нагоды дня нараджэння жадаем, каб Вы як душпастыр імкнуліся да мэты і стала адкрывалі дар і сэнс паклікання. Няхай здароўе і энергія спадарожнічаюць Вам на працягу доўгіх гадоў жыцця, прыносячы задавальненне і радасць ад усяго, чаго ўдалося дасягнуць, і дазваляючы ставіць яшчэ мноства новых мэт. Жадаем стойкасці і цярплівасці ў выкананні святарскай паслугі, патрэбных Божых дароў, апекі Найсвяцейшай Маці, сілы ў руках і чыстага агню ў сэрцы, які запаліць усё вакол шчасцем і радасцю. Мы ж асаблівым чынам ахінаем Вас нашай малітвай, каб Бог бласлаўляў і нястомна ўмацоўваў Вас сваёй ласкай ды спакоем.
Парафіяне з Росі
 

10 студзеня 2021 года

Ад шчырага сэрца

chrzest jezusa


❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Андрэю Казлоўскаму
жадаем, каб здароўе, радасць, супакой, любоў і людская добразычлівасць заўсёды Вам спадарожнічалі, а Найсвяцейшая Маці ахінала сваёй апекай і ахоўвала ад зла.
Парафіяне з капліцы ў Масалянах
 

20 снежня 2020 года

Ад шчырага сэрца

25 снежня. БОЖАЕ НАРАДЖЭННЕ


❧✿❧
Паважаны Ксёндз Пробашч
Юрый Жэгарын!
Нязгаснай Вам веры, дароў Духа Святога, падтрымкi Хрыстовай у кожную хвiлiну, ахвярнага служэння, ласкi ад Пана Бога на светлым шляху ў Нябесную Краiну. Жадаем заступнiцтва Божай Матулi, моцнай апекі Мiхала Арханёла. Хай Божае Дзiцятка Вас прытулiць ля святога алтара Хрыстовага Касцёла.
Парафiяне касцёла св. Мiхала Арханёла ў Навагрудку
 

6 снежня 2020 года

Ад шчырага сэрца

niepokalanego2


❧✿❧
Паважанаму Айцу
Андрэю Вітэку
з нагоды імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, мудрасці і цярплівасці. Няхай Ваша сэрца заўсёды будзе напоўнена Божай радасцю, святлом і ласкай. Няхай добры Бог адорвае бласлаўленнем, Езус Хрыстус ахоўвае ад бед, а Маці Божая і святы заступнік нястомна трымаюць Вас у сваёй апецы.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Воранава
 

22 лістапада 2020 года

Ад шчырага сэрца

ХРЫСТА - ВАЛАДАРА СУСВЕТУ


❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Віктару Захарэўскаму
з нагоды 14-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Езус Хрыстус, бласлаўляе кожны Ваш дзень, Маці Божая ахінае сваёй апекай, а Святы Дух дапамагае выконваць душпастырскую паслугу і шчодра ўдзяляе свае дары. Жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, радасных дзён і добразычлівых людзей побач. Мы ўдзячныя Пану Богу і ўсім, хто стаяў ля вытокаў Вашага жыццёвага выбарую.
З малітвай і павагай парафіяне з Варнянаў і Вароны
 

8 лістапада 2020 года

Ад шчырага сэрца

ostrobramska


❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Леанарду Станкоўскаму
з нагоды імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай Ваш святы заступнік штодзённа Вамі апекуецца, Маці Божая ахінае плашчом мацярынскай пяшчоты, Усемагутны шчодра адорвае сваімі ласкамі, а Святы Дух напаўняе дарамі кожны дзень Вашага жыцця і святарскай паслугі.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Солаў
 

Старонка 7 з 52:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.