ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Ад шчырага сэрца

Віншаванні і пажаданні

19 мая 2013 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Ёдзіку з нагоды чарговай гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем шмат здароўя, стойкасці ў душпастарскай працы, непахіснай веры, дапамогі Святога Духа ў абвяшчэнні Божага слова, шчодрага плёну на ніве Пана і няспыннай апекі Маці Божай Кангрэгацкай. Будзь святаром па прыкладзе Хрыста.
Любячая сям’я
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Баклажцу з нагоды 10-годдзя святарства ад усяго сэрца жадаем Божага бласлаўлення на далейшыя гады жыцця і святарскай паслугі, апекі Найсвяцейшай Маці, а таксама шмат здароўя, радасці, рэалізацыі ўсіх планаў і шчодрых дароў Святога Духа.
Любячая мама і ўся сям’я
 

5 мая 2013 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Аляксандру Кашкевічу ў Дзень імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: сілы ў пашырэнні Божага Валадарства на зямлі, нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Евангелля, апекі Маці Божай Кангрэгацкай і св. Заступніка, а таксама шчодрых дароў Святога Духа.
Рэдакцыя “Слова Жыцця” і вернікі Гродзенскай дыяцэзіі
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Імянін перасылаем найлепшыя пажаданні. Дзякуем за працу на Гродзеншчыне, жадаем здароўя і Божага бласлаўлення. Няхай наша Беззаганная Маці Марыя, якая валадарыць ва ўсім свеце, апекуецца Вамі і выпрошвае патрэбныя ласкі ў свайго Сына.
Са шчырай малітвай Аліцыя і Віталій са Смаргоні
 

21 красавіка 2013 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яраславу Грынашкевічу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, шмат сіл у выкананні волі Пана, апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка, шчодрых дароў Святога Духа, а таксама радасці, надзеі і аптымізму. Шчасці Божа.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яраславу Грынашкевічу з нагоды Імянін жадаем усіх ласкаў ад Найсвяцейшай Панны Марыі, Божага бласлаўлення, добрых і сардэчных людзей на святарскім шляху, шчодрага плёну на Божай ніве, здзяйснення мар, а самае галоўнае – здароўя, шчасця і шмат сіл у душпастарскай паслузе.
Удзячныя парафіяне, кс. Павел Беланос і кс. Вячаслаў Матукевіч
 

“Я – Уваскрасенне і Жыццё” (Ян 11, 25)

Ад шчырага сэрца

Паважаныя Святары, Манаскія Сёстры і Вернікі!
Ад усяго сэрца віншуем Вас са светлым і радасным святам Уваскрасення нашага Пана Езуса Хрыста. Вялікдзень – галоўнае хрысціянскае свята, у якое мы з Вамі праз Найсвяцейшую Ахвяру Хрыста Збаўцы на крыжы былі вызвалены з няволі граху і адкуплены ад вечнай смерці. Уваскрасенне Пана ўяўляе сабой вечны сімвал перамогі жыцця, дабра і справядлівасці. Асаблівая радасць, якую ні з чым нельга параўнаць, перапаўняе мільёны вернікаў усяго каталіцкага свету, дапамагае далучыцца да каштоўнасцей і ідэалаў хрысціянства, дорыць пачуццё духоўнага адраджэння і абнаўлення.
    Няхай святло гэтага вялікага свята ніколі не гасне ў Вашых душах, абуджае імкненне жыць і працаваць дзеля агульнага дабра, у імя будучыні.
    Шчыра жадаем Вам моцнага здароўя, невычэрпных духоўных сіл, плённых гадоў жыцця і новых здзяйсненняў дзеля нашай Бацькаўшчыны Беларусі і каталіцкага Касцёла.
З віншаваннямі і малітвай за Вас дырэктар кс. Віталій Дабраловіч і калектыў супрацоўнікаў Рэлігійнай місіі “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі.
 

7 красавіка 2013 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Вернікі парафіі Беззаганнага Зачацця НПМ у мікрараёне Паўднёвы ў Гродне сардэчна дзякуюць спадару Леху Попяк і ўсёй яго сям’і за перададзены ў дары для нашай парафіі арган, які будзе служыць на Божую хвалу. Ахвяравальніку жадаем нязгаснага запалу ў сэрцы, ласкаў з Божай рукі і радасці існавання на гэтым свеце.
Ксяндзы з парафіі і вернікі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Мікалаю Ціхановічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят складаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя і сіл на доўгія гады жыцця, радасці і супакою на кожны дзень, добразычлівых людзей побач, а таксама шмат Божых ласкаў і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі.
Касцёльны камітэт з пар. Вялікія Эйсманты
 

24 сакавіка 2013 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем, каб дарога, на якую Вас запрасіў Хрыстос, была дарогай да святасці. Няхай у старанным і поўным самаадданасці выкананні жаданняў Божага Сэрца Вас падтрымлівае моц Святога Духа. Няхай паслуга сеяння зярнят Божай праўды і суправаджэння людзей да сустрэчы з Уваскрослым Хрыстом прыносіць радасць і садзейнічае пабудове адзінства Касцёла. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем свае сардэчныя пажаданні: усіх Божых ласкаў, моцнага здароўя на доўгія гады, шмат прыгожых і радасных дзён, цішыні ў сэрцы. Няхай Хрыстос Уваскрослы асвячае сваёй ласкай жыццёвы шлях, Маці Божая з любоўю чувае, а Анёл-ахоўнік дапамагае ў цяжкія хвіліны жыцця.
З малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
 

Старонка 37 з 52:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.