ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Ад шчырага сэрца

Віншаванні і пажаданні

15 верасня 2013 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Казіміру Мураве з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, душэўнага супакою, штодзённай радасці, сіл для далейшай святарскай працы. Няхай добры Бог узнагародзіць Вас за Вашу дабрыню, а Маці Божая няхай няспынна клапоціцца пра Вас, каб нішто не засмуціла Ваш твар. Жадаем таксама добрых і зычлівых людзей побач.
З удзячнасцю былыя парафіяне з Дзятлава
◊◊◊
Паважаны ксёндз Вітольд Лазавіцкі! Ад усяго сэрца хочам падзякаваць Вам за тое, што дзякуючы Вашай дапамозе мы мелі магчымасць адпачываць у Польшчы летам. Жадаем Вам душэўнага супакою, шмат радасці на кожны дзень, няхай усмешка заўсёды госціць на Вашым твары. Да пажаданняў далучаем нашу малітву.
Дзеці з парафіі Маці Божай Ружанцовай у Радуні і іх бацькі
 

28 ліпеня 2013 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віктару Субелю з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай добры Бог адорвае Вас усімі ласкамі, а св. Заступнік няспынна моліцца за Вас перад Божым тронам. Жадаем здароўя, сілы, стойкасці, непахіснай веры і надзеі. Шчасці Божа.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам Гродзенскай дыяцэзіі
◊◊◊
Паважанаму кс. пробашчу Віктару Велівісу ў Дзень імянін перасылаем сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай: апекі Маці Божай, усіх Божых ласкаў, дароў Святога Духа, шмат сіл і здароўя ў рэалізацыі Божых планаў, зычлівых і добрых людзей на святарскім шляху. Няхай кожны дзень Вашай душпастарскай паслугі будзе напоўнены радасцю і супакоем, а праца на карысць Богу і людзям прыносіць шчодры плён. Шчасці Божа бацькам за Сына Святара.
Удзячныя парафіяне касцёла св. Казіміра ў Путрышках
 

14 ліпеня 2013 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віктару Субелю з нагоды 16-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў і надыходзячага Дня імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця, радасці і душэўнага супакою. Няхай Пан Бог заўсёды адорвае Вас сваім бласлаўленнем, моцай і стойкасцю, а таксама пасылае на Вашу дарогу добрых і зычлівых людзей. Жадаем шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа і апекі Найсвяцейшай Маці на кожны дзень душпастарскай паслугі. Дзякуем Вам за ахвярную працу ў нашым касцёле, а Бацькам – за Сына Святара.
З малітвай і ўдзячнасцю Касцёльны Камітэт, парафіяне, а таксама члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Сурвілішках
◊◊◊
Паважаным касяндзам Уладзіміру Гуляю і Вінцэнту Лісоўскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем шмат Божых ласкаў, няспыннай апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка, шчодрага плёну на ніве Пана, а таксама добразычлівых людзей на жыццёвым шляху. Няхай радасць, здароўе і шчасце заўсёды будуць побач, а ўсё, што не ад Пана, знікне.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам Гродзенскай дыяцэзіі
 

30 чэрвеня 2013 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму ксяндзу рэдактару Паўлу Салабудзе з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем шмат здароўя, душэўнага супакою, сілы і стойкасці ў выкананні нялёгкай паслугі, апекі Маці Божай і св. Заступніка на кожны дзень жыцця, а таксама шмат Божых ласкаў.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Яну Гавецкаму, Яну Залогу, Яну Рэйшалю, Яну Раманчуку, Паўлу Калесніку, Паўлу Астукевічу, Паўлу Шаньчуку, Паўлу Беланосу і айцу Пятру Марцінцу з нагоды Імянін жадаем Божага бласлаўлення, усіх дароў Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці святароў, а таксама шмат здароўя, шчасця і поспехаў у душпастарскай працы.
Апостальства дапамогі чыстцовым душам
 

16 чэрвеня 2013 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Антонію Дзям’янку з нагоды Імянін сілы, стойкасці, душэўнага супакою, надзеі, мноства Божых ласкаў і шчодрых дароў Святога Духа
жадае рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яну Раманоўскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, сілы ў абвяшчэнні Евангелля і вядзенні людзей да нашага Пана, Езуса Хрыста, а таксама апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Заступніка.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
 

2 чэрвеня 2013 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яну Рэйшалю з нагоды Дня нараджэння перасылаем самыя цёплыя пажаданні: шчодрых дароў Святога Духа, сіл у пераадольванні штодзённых цяжкасцей, нязгаснай надзеі, моцнай веры, радасці і няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі.
Вернікі з в. Скярсі і Зенюкі
◊◊◊
Паважаны ксёндз Ян Рэйшаль! З нагоды Вашага 55-годдзя няхай міласэрны Бог праз нашыя малітвы ўзнагародзіць Вас моцным здароўем, сілай, стойкасцю, а таксама нязгасным запалам у шчырай і адданай паслузе Богу і людзям. Няхай Найсвяцейшая Маці ахінае Вас цеплынёй свайго сэрца, ласкавасцю і дабрынёй. Няхай Святы Дух асвячае дарогу, па якой мы разам з Вамі ідзём, узносячы малітвы, веру, надзею і любоў да Бога. Мы ганарымся Вамі. Дзякуем за добрае сэрца, зычлівасць і цярплівасць да нас. Жадаем шчасця і самых радасных хвілін у гэты цудоўны дзень.
З удзячнасцю вернікі з каплічкі Ліпічна
 

Старонка 36 з 52:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.