ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Ад шчырага сэрца

Віншаванні і пажаданні

8 снежня 2013 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
   Шаноўны Ксёндз Біскуп Намінант!
    Ад імя ўсіх прысутных складаю ад усяго сэрца пажаданні. Я глыбока перакананы, што Ваша вернасць Касцёлу, актыўнасць, працавітасць і іншыя знаёмыя нам добрыя рысы запэўняць плённасць Вашага служэння дзеля дабра Хрыстовага Касцёла і вернікаў нашай дыяцэзіі.
    Няхай Божае бласлаўленне і заступніцтва Маці Міласэрнасці дапамогуць Вам крочыць па новаму шляху служэння Касцёлу.
    Дарагія Браты і Сёстры!
    Перажываючы радасць гэтай гістарычнай падзеі, давайце ахінем Ксяндза Біскупа Намінанта нашай палымянай малітвай. Няхай яго паслуга спрыяе развіццю нашага мясцовага Касцёла, больш эфектыўнага выканання місіі даверанай яму Хрыстом, а таксама да ўзрастання веры ў сэрцах вернікаў Гродзенскай дыяцэзіі.
Кс. б-п Аляксандр Кашкевіч
◊◊◊
Вялебны ксёндз біскуп намінант Юзаф Станеўскі! Ад усяго сэрца віншуем Вас з атрыманнем біскупскай намінацыі. Няхай Ваша паслуга будзе асвечана Божай любоўю і міласэрнасцю, святлом Святога Духа і радасцю ад абвяшчэння Хрыста Божаму люду. Няхай Вам заўсёды спрыяе здароўе, побач будуць добразычлівыя людзі, духоўная моц толькі ўзрастае, а плёнам Вашай працы ганарыцца сам Пан Бог.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
 

24 лістапада 2013 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму айцу пробашчу Вітольду Пятэльчыцу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай кожны дзень Вашага жыцця будзе напоўнены Божым бласлаўленнем, радасцю і супакоем, а дабрыня і зычлівасць, якія Вы дорыце людзям, няхай заўсёды да Вас вяртаюцца. Заўсёды будзьце для нас прыкладам моцнай веры і пабожнасці. Дзякуем Вам за ўсё. Шчасці Божа.
Ружа св. Максімільяна са Шчучына
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Вітольду Лазавіцкаму з нагоды Імянін жадаем шмат здароўя, поспехаў, а таксама сіл і стойкасці на шляху святарскай паслугі, шмат Божых ласкаў і апекі Найсвяцейшай Маці. Мы ад усяго сэрца ўдзячны Пану Богу і ксяндзу біскупу Аляксандру за тое, што Вы выконваеце сваю паслугу ў нашай парафіі, а таксама прагнем, каб Вы як мага даўжэй заставаліся з намі.
Ружанцовыя колы, Касцёльны камітэт і ўдзячныя парафіяне з Радуні
 

10 лістапада 2013 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віталію Внароўскаму з нагоды Імянін і 5-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў ад усяго сэрца жадаем шмат здароўя і шчасця. Няхай Найсвяцейшая Маці разам са сваім Сынам, якога Вы штодзённа трымаеце ў сваіх руках, заўсёды маюць Вас у сваёй апецы і спадарожнічаюць на працягу ўсяго жыцця, каб заўсёды з вялікай радасцю Вы служылі Богу і людзям. Дзякуем Вам за ўсё.
З малітвай і ўдзячнасцю вернікі з адэльскай парафіі
◊◊◊
Шаноўнай спадарыні Леакадзіі Чыляда з нагоды прыгожага Юбілею перасылаем букет найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя, удачы ў працы і ў жыцці, здзяйснення мар, душэўнага супакою, сапраўдных сяброў побач і поспехаў у добрых справах.
    Няхай Святы Дух ласкава Цябе ахоўвае і адкрывае сваю далонь на ўсе Твае мары і пажаданні. Жыві ў шчасці і радасці, а ўсмешка няхай аблегчыць жыццё.
З павагай і малітвай ксяндзы, Касцёльны камітэт і працаўнікі гродзенскай катэдры
 

27 кастрычніка 2013 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: няхай Ваш святы Заступнік заўсёды будзе побач з Вамі, штодзённа апекуецца і ўзносіць свае малітвы да Божага трона, каб Бог Усемагутны няспынна адорваў Вас здароўем, радасцю, моцнай надзеяй і сілай.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Пышынскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: няхай Вас заўсёды акружаюць промні Божай міласэрнасці, моц Святога Духа і апека Найсвяцейшай Панны Марыі. Жадаем таксама моцнага здароўя, шчасця і доўгіх гадоў жыцця.
Удзячныя пілігрымы
 

13 кастрычніка 2013 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу з нагоды чарговай гадавіны біскупскіх пасвячэнняў ад усяго сэрца жадаем шмат Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа і няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама здароўя і моцы для далейшага выканання нялёгкай і адказнай паслугі. Шчасці Божа.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Антонію Дзям’янку з нагоды 15-годдзя са дня прыняцця біскупскай сакры перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай усемагутны Бог узмацняе Вас і адорвае сваім бласлаўленнем і любоўю на кожны дзень. Няхай Божае слова, якое Вы засяваеце ў людскія сэрцы, прыносіць шчодры плён. Няхай кожная перажытая хвіліна прыносіць радасць, а побач будуць толькі зычлівыя людзі, гатовыя дапамагчы і падтрымаць у складаныя моманты.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
 

29 верасня 2013 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні: няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, усіх дароў Святога Духа і Божага бласлаўлення на кожны дзень нялёгкай паслугі. Жадаем таксама здароўя, душэўнага супакою, шчасця, сіл і радасці.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем пажаданні, спалучаныя з малітвай. Няхай Пан Езус, Найсвяцейшая Маці і Святы Дух апекуюцца Вамі, даюць шмат сіл і здароўя ў рэалізацыі Божых планаў. Няхай усмешка заўсёды будзе на Вашым твары, а кожны дзень нялёгкай душпастарскай паслугі будзе напоўнены радасцю і супакоем.
З малітвай і павагай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
 

Старонка 35 з 52:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.