ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Ад шчырага сэрца

Віншаванні і пажаданні

14 верасня 2014 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму Айцу Багуславу Вайтовічу з нагоды Імянін ад усяго сэрца перасылаем пажаданні моцнага здароўя на доўгія гады, нястомнасці ў абвяшчэнні Божага слова, штодзённай радасці, душэўнага супакою і аптымізму. Няхай Пан Бог бласлаўляе кожны Ваш дзень, а Маці Божая і св. Заступнік заўсёды апекуюцца Вамі. Шчасці Божа!
Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Гальшанаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Сарэлу з нагоды Дня нараджэння складаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай кожны дзень Вашага жыцця і святарскай паслугі будзе шчаслівы і бласлаўлёны, побач няхай будуць добрыя і зычлівыя людзі, няхай здароўе толькі ўзмацняецца, а ў сэрцы заўсёды жывуць вера, надзея і любоў. 100 год!
Ружанцовае кола Маці Божай Нястомнай Дапамогі з пар. Волпа
 

31 жніўня 2014 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Людвіку Станішэўскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем усіх Божых ласкаў, нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Заступніка, а таксама шчодрых дароў Святога Духа. Няхай кожны дзень будзе шчаслівым і бласлаўлёным, а праца на ніве Пана прыносіць багаты плён. Шчасці Божа!
З малітвай члены Апостальскай дапамогі чыстцовым душам з Гнезна
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Пятровічу з нагоды Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў на кожны дзень жыцця і святарскай паслугі, нястомнай апекі Маці Божай і шчодрых дароў Святога Духа, шмат сіл і стойкасці ў працы, натхнення, цярплівасці, добразычлівых людзей побач, шчодрага плёну на ніве Пана і моцнага здароўя, каб Вы як мага даўжэй маглі цешыць нас сваёй прысутнасцю і паслугай.
З павагай “Легіён Марыі” з касц. Божай Міласэрнасці ў Гродне
 

20 ліпеня 2014 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Вінцэнту Лісоўскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем шматлікіх Божых ласкаў: моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, поспехаў у душпастарскай працы, аптымізму, душэўнага супакою, добразычлівых людзей побач, а таксама нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Заступніка. Шчасці Божа!
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Ліды
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Людвiку Станiшэўскаму з нагоды Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданнi. Няхай Бог бласлаўляе Ваш святарскi шлях, Мацi Божая штодзённа апекуецца, а Святы Дух нястомна адорвае сваімі дарамі. Жадаем моцнага здароўя на доўгія гады жацця, поспехаў у нястомнай працы, цярплівасці і моцы, каб весці людзей да Бога.
Вернікі з касц. св. Мiхала Арханёла з Гнезна
 

6 ліпеня 2014 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Анатолю Захарэўскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем шмат сіл, цярплівасці, моцнай веры, непахіснай надзеі і гарачай любові ў сэрцы. Няхай кожны дзень Вашага жыцця будзе асветлены святлом Святога Духа, Маці Божая няхай моцна трымае за руку і вядзе праз жыццё, а ўсемагутны Бог адорвае ўсімі ласкамі. Шчасці Божа!
Верныя парафіяне з Міхалішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віталію Внароўскаму з нагоды Імянін жадаем душэўнага супакою і шмат радасці на кожны дзень. Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом Вашу святарскую паслугу, Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам, а Марыя прыхінае да свайго сэрца. Няхай Ваша праца прыносіць шчодры плён і яднае людзей у адну Хрыстовую аўчарню.
З малітоўнай памяццю члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Адэльска
 

22 чэрвеня 2014 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Казіміру Велікасельцу з нагоды чарговай гадавіны біскупскіх пасвячэнняў ад шчырага сэрца жадаем Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця і пастарскай паслугі, нястомнасці ў абвяшчэнні Божага Валадарства словам і жыццёвым прыкладам, штодзённай радасці і душэўнага супакою. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя кожны дзень ахінае Вас сваёй мацярынскай пяшчотай і ласкай, а Святы Дух няспынна спасылае свае дары і асвячае шлях да Пана.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Рэдактарам Паўлу Салабуду і Яну Раманоўскаму з нагоды Імянін жадаем усяго самага найлепшага. Няхай Пан Бог заўсёды адорвае Вас сваімі ласкамі, Маці Божая ахінае сваёй мацярынскай апекай і любоўю, Дух Святы спасылае свае шчодрыя дары, а Вашы св. Заступнікі напаўняюць супакоем і радасцю. Жадаем таксама моцнага здароўя, непахіснай надзеі, нязгаснай веры і нястомнасці ў душпастарскай працы. Няхай Вашае жыццё будзе напоўнена толькі прыемнымі момантамі, а побач будуць добрыя і шчырыя людзі.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
 

8 чэрвеня 2014 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Антонію Філіпчыку з нагоды Імянін жадаем шчодрых Божых ласкаў і ўсяго самага найлепшага. Няхай св. Антоній штодзённа заступаецца за Вас перад Божым тронам, ахінае сваёй апекай і дорыць супакой. Радасці, поспеху ў душпастарскай працы, цярплівасці і нязгаснага запалу ў працы абвяшчэння Евангелля
жадаюць з малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Ваўкавыска
◊◊◊
Паважанаму Айцу Андрэю Шчупалу з нагоды чарговай гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем усяго самага найлепшага. Няхай усемагутны Бог ахінае Вас усімі сваімі ласкамі і бласлаўляе кожны Ваш дзень. Святы Дух няхай асвячае Ваш святарскі шлях і адорвае сваімі дарамі. Найсвяцейшая Панна Марыя няхай апекуецца Вамі, а Анёл-ахоўнік заўсёды будзе побач. Жадаем таксама моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, добразычлівых людзей побач, радасці і шчодрага плёну на ніве Пана. Шчасці Божа!
Удзячныя вернікі з пар. Новая Руда
 

Старонка 32 з 52:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.