ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Лепш спытаць, чым памыляцца...

grodnensis  Добрая і паглыбленая падрыхтоўка да заключэння сужэнскага саюзу можа ў значнай меры прычыніцца да трываласці і большай плённасці жыцця ў сужэнстве і сям’і. Таму маладым людзям варта перад заключэннем сужэнства прысвяціць адпаведны час з мэтай паглыблення ведаў і свядомасці ў сферы сужэнства і сям’і, бо гэта будаўніцтва шчаслівай уласнай будучыні на аснове выбару правільнай іерархіі каштоўнасцей.
niedziela logo  Гэтая назва, якая вы- карыстоўваецца для абазначэння св. Імшы, выклікала замяшанне ў некаторых вернікаў. Найперш таму, што яна падобна на “святую Вячэру”, якую выкарыстоўваюць пратэстанты, чыя дактрына ў гэтай справе, як вядома, не згаджаецца з каталіцкай. Па-другое, гэты выраз нібы пакідае ўбаку канцэпцыю ахвяры: св. Імша была б звычайным застоллем.
  Эзатэрыка сягае сваімі каранямі ў антычнасць. Прайшоўшы праз стагоддзі, гэтая згуба атруціла многія чалавечыя душы і працягвае гэта рабіць да цяперашняга часу.
>> артыкулы рубрыкі падрабязней
Просім прысылаць пытанні па адрасу:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowozycia@mail.grodno.by
ці ў Гасцёўню на старонцы
http://www.slowo.grodnensis.by

Задай пытанне

Анкета

Задай пытанне

 Калі ў Вас ёсць крыху вольнага часу і Вас цікавіць наша газета, то адказы на ніжэйпададзеныя пытанні вышліце ў рэдакцыю на адрас Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript . Вы можаце адказваць на ўсе пытанні або на выбраныя. Мы прагнем лепш абвяшчаць Божае слова, каб яно больш эфектыўней даходзіла да нашых чытачоў.
Супольна дбаем пра развіццё нашай газеты

    Век: ..........           Пол: ..........
  1. Ці падабаецца Вам наша газета?
  2. Якую старонку часцей за ўсё Вы любіце чытаць?
  3. Артыкулы якога аўтара найбольш Вам падабаюцца?
  4. Якія рубрыкі найбольш Вам імпануюць?
  5. Што Вы не любіце чытаць?
  6. Што б Вы хацелі змяніць у лепшы бок у нашай газеце?
  7. Ад чаго не варта адмаўляцца?
  8. Якія ёсць у Вас ідэі, каб газету “Слова Жыцця” чытала большая колькасць людзей?
  9. Ці Вы будзеце чытаць і далей нашае выданне?
  10. Пра што Вы хацелі б прачытаць у ім?
  11. Як часта павінна выходзіць наша газета?
  12. Які фармат павінна яна мець?
  13. Пытанні да рэдакцыі? (Калі ў Вас ёсць пытанні ці ўласныя разважанні наконт нашага выдання).
 

Ці з’яўляецца грахом безбілетны праезд у гарадскім транспарце?

Задай пытанне

Сёння шмат людзей, у тым ліку і тых, хто лічыць сябе веруючымі, якія, карыстаючыся гарадскім транспартам, не купляюць ці не кампасціруюць білетаў. Людзі на гэтую тэму могуць знайсці розныя апраўданні: я не купляю білета, бо многія так робяць; я пакуль не зарабляю грошай, таму не маю на білет; я нікому не шкоджу і яшчэ шмат іншых аргументаў. Для некаторых гэта як забава: ці зловяць мяне; ці змагу я ўцячы, калі будзе такая неабходнасць? А як павінна быць на самой справе?
    Што датычыць пазіцыі каталіцкага Касцёла, то ён афіцыйна на гэтую тэму не выказаўся і не выдаў ніякай дэкларацыі ці пастановы. Але трэба сказаць, што для веруючага чалавека, хрысціяніна, такія паводзіны грэшныя. Чаму? Перш за ўсё, таму што ў гэтай сітуацыі гаворка ідзе пра падман і крадзеж. У першую чаргу, я падманваю і абкрадаю вадзіцеля, паколькі карыстаюся яго паслугамі. А гэтая сітуацыя падобна да такой, калі я, напрыклад, прыйшоў у рэстаран, наеўся і не заплаціў.
   

Ці ў Адвэнце можна хадзіць на дыскатэку?

Задай пытанне

На гэтае пытанне нельга адказаць адным словам: “так” альбо “не”. Гэта было магчыма зрабіць да нядаўняга часу, калі сярод Касцёльных наказаў існаваў такі: “У перыяд пакаяння забаронена ўдзельнічаць у забавах”. Усё было зразумела. Касцёльныя наказы былі дапоўнены, і гэты наказ прадпісвае, што ў перыяд пакаяння трэба стрымлівацца ад удзелу ў забавах.
    Каб даць адказ на гэтае пытанне, неабходна ведаць, адкуль з’явілася забарона ўдзельнічаць у забавах у перыяды пакаяння. Калі Езус жыў на зямлі, фарысеі абвінавачвалі яго вучняў, што яны не посцяць. Тады Езус адказаў: “Ці могуць засмучацца сыны харомаў шлюбных, пакуль з імі малады? Але прыйдуць дні, калі адымецца ў іх малады, і тады будуць пасціцца” (Мц 9, 15). Езус прызываў да чування і малітвы, каб не прапусціць Яго прыйсця (пар.: Мц 24, 42-44), бо суровую кару панясуць тыя, хто выбірае “выкарыстанне жыцця” замест таго, каб чакаць вяртання Хрыста (пар.: Мц 24, 45-51). Так, пост і малітва былі неад’емнай часткай веры маладога Касцёла, і гэта засталося па сённяшні дзень. Хрысціяне – гэта людзі, якія крочаць да дому Айца і чакаюць вяртання Збаўцы.
   

Ці хуткая язда і невыкананне правіл дарожнага руху з’яўляюцца грахом?

Задай пытанне

Сёння многія стараюцца атрымаць вадзіцельскія правы. І нічога дзіўнага. Аднак, вельмі цікава, што каб атрымаць іх, трэба здаць экзамен на веданне правіл дарожнага руху і ўменне вадзіць транспартны сродак. Таму, атрымліваючы вадзіцельскія правы, мяркуецца, што правілы дарожнага руху Вы ведаеце! Але зусім інакш выглядае сітуацыя, калі “свежа спечаны” вадзіцель сядае за руль, а побач ужо няма таго, хто будзе вырашаць аб здачы экзамену. Тады некаторыя пачынаюць лічыць сябе пілотамі Формулы-1. Многія могуць паводзіць сябе на дарогах так, быццам правілы дарожнага руху на іх не распаўсюджваюцца. Сярод іх ёсць таксама веруючыя людзі. Варта сказаць, што каталіцкі Касцёл не выдаў ніводнага афіцыйнага дакумента, які б указваў, як трэба паводзіць сябе на дарозе, будучы пешаходам ці вадзіцелем.
    Сёння ўсё часцей можна сустрэцца з такім пытаннем: “Ці невыкананне правіл дарожнага руху – гэта грэх?” Адказ гучыць адназначна: так. Многія вадзіцелі ў парушэнні правіл дарожнага руху не бачаць нічога дрэннага. Аднак, іх невыкананне, а ў тым ліку і хуткая язда на аўтамабілі, матацыкле ці іншым транспартным сродку, з’яўляецца грахом, таму што вадзіцель падвяргае небяспецы не толькі сваё жыццё, але ў многіх выпадках таксама жыццё і здароўе іншых удзельнікаў дарожнага руху.
   

Ці спісванне – гэта грэх?

Задай пытанне

Каб адказаць на гэтае пытанне, трэба ўспомніць азначэнне граху: грэх – гэта дабравольнае і свядомае парушэнне Божых альбо касцёльных запаведзей. Што адбываецца падчас спісвання? Асоба, якая карыстаецца гэтым “метадам”, хоча атрымаць як мага лепшы вынік за найменшую працу (калі гэта можна назваць працай). Як бы мы не хацелі апраўдаць спісванне, яно з’яўляецца адным з відаў хлусні. Бо я, калі спісваю, раблю выгляд, што праца, якую я не выканаў, з’яўляецца маім “творам” (або што я маю веды, якіх насамрэч не маю). Адна з Божых запаведзей гучыць наступным чынам: “Не сведчы фальшыва супраць бліжняга свайго”. Іншымі словамі, не кажы хлусні, кажы праўду адносна сябе і іншых людзей. Менавіта як хлусня – парушэнне Божай запаведзі – спісванне з’яўляецца грахом. Іншай справай з’яўляецца ранг гэтай правіны. Трэба задаць сабе пытанне: а чаму, навошта я спісваю (ці даю спісваць)? “Бо не змог навучыцца!” – вельмі часта гучыць такі адказ.
   

Старонка 38 з 51:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.