Юрацішкі
Першым пробашчам стаў кс. Антоній Твардоўскі. У час гітлераўскай акупацыі новы кс. Вінцэнт Стрыжнеўскі быў арыштаваны, змешчаны ў лідскую вязніцу, а 10 сакавіка 1943 г. расстраляны разам з іншымі ксяндзамі.
Пры савецкай уладзе касцёл быў знішчаны, яго разбурылі ў 1955 г. (сёння на гэтым месцы знаходзіцца аўтастанцыя). Але ў наш час святыня зноў адраджаецца. З 1991 г. вернікі збіраліся на набажэнствы ў капліцы, пад якую было прыстасавана памяшканне ў былой драўлянай школе. А з 2002 г. у цэнтры вёскі паводле праекта архітэктараў бр. Бэла Лані SVD, д-ра Карла М. Руфа і Сяргея Мядзя пачалося будаўніцтва велічнай каменнай святыні з вонкавай жоўтай цэглы. З канца лета 2004 г. у касцёле пастаянна адбываюцца набажэнствы, але кансэкрацыя святыні плануецца пасля аздаблення інтэр’ера і касцёльнай тэрыторыі. †