ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Езу, Ты гэтым займіся!

Калі да айца Піо прыходзілі тлумы, ён казаў:
    – Ідзіце лепш да кс. Далінда! Гэты містык пакінуў малітву, якую яму прадыктаваў сам Езус.
    Табе здаецца, што сітуацыя пагаршаецца? Заплюшчы вочы і скажы: “Езу, Ты гэтым займіся”.
    Прадстаўляем Вам, дарагія Чытачы, рубрыку пад назвай “Езу, Ты гэтым займіся!”
   
    На старонках нашай газеты мы будзем змяшчаць малітвы на розныя нагоды і ў розных патрэбах. Вы нават не заўсёды знойдзеце іх у сваіх малітоўніках, але яны спатрэбяцца Вам у жыцці. Таму дасылайце на адрас рэдакцыі просьбы і пытанні наконт Вашых сітуацый і патрэб, а мы пастараемся знайсці малітву, якая дапаможа Вам у жыцці.


   

 

Малітва на кожны дзень (14)

Езу, Ты гэтым займіся!

Малітва за настаўнікаў і выхавацеляў
    Ойча Нябесны, які не пусціў чалавека аднаго на гэтую даліну плачу, але даў яму Анёла-апекуна і даручыў бацькам, выхавацелям і настаўнікам; які паслаў у свет свайго Сына, каб Ён навучыў людзей, у што верыць і што рабіць, каб быць збаўленымі. Акажы, о Божа, асаблівую міласэрнасць выхавацелям і настаўнікам. Дай ім добрае здароўе і доўгае жыццё, дазволь, каб павучанні, якія яны засейваюць у сэрцы дзяцей і моладзі, прыносілі шчодры плён. Запалі сэрцы выхаванцаў і вучняў, каб былі паслухмянымі і не засмучалі іх дрэннымі ўчынкамі, а менавіта непаслухмянасцю і лянотай. Учыні, добры Божа, каб пасля смерці яны дасягнулі Твайго Валадарства праз заслугі Езуса Хрыста, Пана нашага. Амэн.
 

Малітва на кожны дзень (13)

Езу, Ты гэтым займіся!

Малітва аб атрыманні ласкаў праз заступніцтва бл. Марыі ад Пана Езуса Добрага Пастыра (Францішкі Сядліскай)
    Божа, няхай прыклад бласлаўлёнай Марыі ад Пана Езуса Добрага Пастыра, жар яе кахання да Цябе і велікадушная любоў да бліжняга ў служэнні іншым будуць для нас натхненнем і дапамогай у нашай дзейнасці.
    Просім Цябе, удзялі нам праз яе заступніцтва ласку, якую прагнем атрымаць для большай Тваёй хвалы і дзеля нашай духоўнай карысці. Амэн.
 

Малітва на кожны дзень (12)

Езу, Ты гэтым займіся!

Малітва да святога Максімільяна
    Святы Максімільян! Мы цешымся вялікай Тваёй хвалой і дзякуем Богу за тое, што Ён так Цябе ўзвысіў і ўславіў перад абліччам свету. Любы наш брат! Цябе ўшаноўвае ўвесь люд. Нашыя сэрцы поўняцца ўдзячнасцю да Цябе за Тваю адданасць Богу, Маці Хрыстовай і чалавеку. Ты разумееш нашыя патрэбы, жаданні, клопаты і пакуты. Таму мы з даверам прыносім іх Табе. Святы Максімільян, заступнік цяжкіх часоў і мучанік любові, маліся за нас! Амэн.
   

Малітва на кожны дзень (11)

Езу, Ты гэтым займіся!

Малітва падчас канікул
    Навучы мяне, Пане, добра адпачываць і право- дзіць вольны час. Прашу Цябе, каб я ўмеў бачыць хараство прыроды, прыгажосць жывёл, каб нанова навучыўся захапляцца навакольным светам, так як калісьці, калі я быў малым дзіцём. Пане, бла- славі ўсіх, хто адпраўляецца на канікулы, каб яны добра правялі час. Дзякуй, што Ты не забываешся пра ўсіх тых, хто не можа нікуды паехаць з-за недахопу сродкаў ці ў сувязі з хваробай. Пане, змілуйся над намі і ўчыні, каб людзі былі добрымі адзін да аднаго. Дзякуй Табе, Пане. Амэн.
 

Малітва на кожны дзень (10)

Езу, Ты гэтым займіся!

Малітва нарачоных
    Святая Марыя, Маці Божая. Мы прыносім Табе наша каханне. Паглядзі на яго сваім ласкавым позіркам і навучы нас прыгожа кахаць. Ты, што ўся з’яўляешся Любоўю, распалі і нашыя сэрцы. Чувай, каб нашае каханне засталося моцным і адданым. Няхай яно яшчэ больш набліжае нас да Бога і робіць адчувальнымі да патрэб каханай асобы і нашых блізкіх. Няхай яно захоўвае нас ад зла і настройвае на працу над сабой. Няхай зробіць нас здольнымі дзяліцца дарам любові з каханым чалавекам. Марыя, не дапусці, каб каханне, якое так цудоўна нас злучыла, калісьці астыла і згасла з-за нашай няўважлівасці. Дапамагай нам знаходзіцца ў Хрысце і чэрпаць нашае каханне з паўнаты Яго сэрца. Амэн.
   

Старонка 3 з 5:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.