Варта ведаць (120)
Рэдакцыя
13 мая 2018
|
☞ Кангрэгацыя каталіцкай адукацыі выдала новую інструкцыю па выкладанні кананічнага права ў царкоўных навучальных установах “Навучанне кананічнага права ў святле рэформы шлюбнага працэсу”. Яна дазваляе засноўваць дэпартаменты кананічнага права на тэалагічных факультэтах, кафедры кананічнага права на юрыдычных факультэтах у каталіцкіх універсітэтах, а таксама спрыяць вывучэнню кананічнага права на першым цыкле багаслоўя. Галоўная мэта – падтрымаць і паглыбіць юрыдычную культуру ў Касцёле. Навучальныя ўстановы павінны прыстасавацца да патрабаванняў новай інструкцыі ўжо з пачатку 2019–2020 н.г.†