ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць

Варта ведаць (106)

Варта ведаць

 Са згоды ватыканскай Кангрэгацыі па справах кананізацыі урна з целам св. Піо з Петрэльчыны будзе перанесена ў санктуарый Маці Божай Ласкавай у Сан-Джавані-Ратонда (Італія), дзе яна захоўвалася на працягу 42-ух гадоў пасля смерці святога ў 1968 годзе. Прычына ў тым, што ў зімовы перыяд пілігрымам складана дабрацца да новай базілікі пад тытулам стыгматыка, дзе урна была змешчана пад галоўным алтаром у 2008 годзе. Вяртанне рэліквій у санктуарый адбудзецца 26 лістапада. Яны застануцца там да V Нядзелі Вялікага посту 2018 года.
 

Варта ведаць (105)

Варта ведаць

 Застаецца яшчэ крыху часу, каб атрымаць поўны адпуст, зацверджаны папам Францішкам у юбілей 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме. Для гэтага трэба наведаць санктуарый (у любой кропцы свету) ды прыняць удзел у цэлебрацыі і малітве да Найсвяцейшай Панны або памаліцца перад фігурай Маці Божай Фацімскай, якая выстаўлена да публічнай малітвы ў касцёле ці ў іншым адпаведным месцы. Неабходна таксама выканаць звычайныя ўмовы: прыступіць да сакраманту пакаяння і паяднання ды да св. Камуніі, а таксама памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца. З ласкі Юбілею можна скарыстаць да 26 лістапада бягучага года.
   

Варта ведаць (104)

Варта ведаць

 Апублікаваны Апостальскі ліст папы Францішка “Summa famialiae cure” (“Больш клопату пра сям’ю”) у форме motu proprio (па сваёй волі). Ім абвяшчаецца аб стварэнні Папскага багаслоўскага інстытута аб сужэнцах і сям’і, які будзе насіць імя св. Яна Паўла II. Такім чынам Пантыфік рэарганізаваў ужо існуючы Інстытут даследаванняў шлюбу і сям’і пры Папскім Латэранскім універсітэце. Сфера дзейнасці закладзенай установы будзе пашырана, каб ахапіць як пастырскія задачы і царкоўныя місіі, так і гуманітарныя навукі і антрапалагічную культуру.
   

Варта ведаць (103)

Варта ведаць

 Св. папа Ян ХХІІІ абвешчаны заступнікам італьянскіх узброеных сіл. Пантыфікат Святога Айца працягваўся з 28 кастрычніка 1958 да 3 чэрвеня 1963 года. Раней ён працаваў у дыпламатыі Апостальскай Сталіцы (быў, між іншым, апостальскім дэлегатам у Балгарыі і Турцыі, а затым нунцыем у Францыі). Пасля выконваў абавязкі патрыярха Венецыі. Яго беатыфікаваў 3 верасня 2000 года папа Ян Павел ІІ, а кананізаваў 27 красавіка 2014 года папа Францішак.
   

Варта ведаць (102)

Варта ведаць

 Скардзіцца забаронена”. Таблічка з такім папярэджаннем з’явілася нядаўна на дзвярах апартаментаў папы Францішка ў Доме св. Марты ў Ватыкане, дзе знаходзіцца рэзідэнцыя Пантыфіка. На ёй таксама падкрэслена: “Перастань скардзіцца і зрабі нешта, каб выправіць сваё жыццё”. Гэтую шыльду папе Францішку падарыў пасля агульнай аўдыенцыі яе аўтар, італьянскі псіхолаг і псіхатэрапеўт Сальва Ноэ. Убачыўшы яе, Святы Айцец сказаў, што павесіць таблічку на дзвярах свайго бюро, але пазней прызнаў, што тая лепш падыходзіць для яго прыватных апартаментаў.
   

Старонка 23 з 44:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.