Варта ведаць (110)
Ангеліна Пакачайла
24 снежня 2017
|
• Колькасць католікаў у Швецыі расце па прычыне міграцыі і шматлікіх навяртанняў. Сярод навернутых – былыя лютэране, атэісты і мусульмане. Як заўважае ардынарый Стокгольма кардынал Андэрс Арборэліус, “звычайна гэта людзі добра адукаваныя, якія імкнуцца шукаць праўду”. Іерарх прызнаў, што вымушаны купляць або арэндаваць пратэстанцкія святыні, каб было месца, дзе можна цэлебраваць для вернікаў Эўхарыстыю. Такім чынам, Скандынавія сёння складае адзіны рэгіён Еўропы, дзе каталіцкі Касцёл развіваецца хуткімі тэмпамі.†