ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Прэса

З каталіцкага друку (159)

Прэса

catholic newsУ Бэтлееме
падрыхтуюць ружанцы
для ўдзельнікаў СДМ

   Ружанцы будуць зроблены сем’ямі, якія знаходзяцца ў патрэбе, маладымі людзьмі, што не маюць працы, бежанцамі. Гэтая ідэя з’яўляецца адказам на жаданне папы Францішка, каб моладзь далучылася да малітвы за мір.
“Для таго, каб маліцца Ружанцам, неабходна мець сам ружанец. Было 2 магчымасці вырашыць гэтае пытанне. Па-першае, можна было замовіць танныя ружанцы з Кітая. Па-дру- гое, зрабіць ружанцы з аліўкавага дрэва, сімвала міру, якое расце ў Бэтлееме, пры дапамозе мясцовых жыхароў. І менавіта па гэтай прычыне мы абралі 2-ое рашэнне”, – патлумачыў біскуп Пір Бёрчэр.
    Кожны ўдзельнік Сусветных дзён моладзі атрымае 3 ружанцы: для сябе, для таго, каго сустрэне ў Панаме, і для жыхара сваёй краіны.
 

З каталіцкага друку (158)

Прэса

catholicby2018“Марафон споведзі”
прайшоў у Мексіцы

   Дзень прабачэння распачаўся ў Папяльцовую сераду і працягваўся 58 гадзін без перапынку. Яго галоўнай мэтай была падрыхтоўка вернікаў да Вялікага посту.
“Мітрапалітальная катэдра як маці ўсіх касцёлаў архідыяцэзіі і сядзіба біскупа з’яўляецца канкрэтным пунктам адліку для служэння прабачэння, якое мы здзяйсняем разам з Пастырам”, – сказаў кс. Рыкарда Валенцуэла, рэктар катэдры Мехіка.
    “Марафоны споведзі” ў мясцовай катэдры сталі ўжо традыцыйнымі ў перыяд Вялікага посту і Адвэнту, служачы духоўнай падрыхтоўкай да Вялікадня і Божага Нараджэння. Вопыт мінулагодніх душпастырскіх акцый паказаў, што падзея карыстаецца ў вернікаў папулярнасцю.
 

З каталіцкага друку (157)

Прэса

catholicby2018Італьянцы больш
   за ўсё давяраюць
   Папе Рымскаму

   77% апытаных маюць “вялікі” або “вельмі вялікі давер” да Святога Айца Францішка. Пасля яго ў “рэйтынгу даверу” ідуць службы парадку і школы. Касцёлу як інстытуту давярае 42% апытаных (5-е месца).
УДаследаване на тэму “Італьянцы і дзяржава” было праведзена ў 20-ты раз. Па запыце мясцовага штодзённіка “Рэпубліка” Інстытут “Дэмас” апытаў 1211 італьянцаў з намерам высветліць, наколькі яны давяраюць аб’яднанням, інстытутам і арганізацыям. У 2016 годзе папа Францішак таксама займаў 1-е месца ў апытанні. Тады аб даверы да Пантыфіка заявілі 82% рэспандэнтаў.
 

З каталіцкага друку (156)

Прэса

catholic newsПасол Беларусі
прыСвятым Пасадзе
наведаў Ватыкан

   Пасол Сяргей Алейнік прыняў удзел у аўдыенцыі для дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага пры Апостальскай Сталіцы.
У рамках візіту адбылася кароткая размова з Пантыфікам. Былі абмеркаваны актуальныя пытанні далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях, а таксама сітуацыі ў рэгіёне.
    Падчас рабочай сустрэчы з прэфектам Ватыканскай апостальскай бібліятэкі кс. Чэзарэ Пасіні беларускі дыпламат перадаў у дар Ватыканскай бібліятэцы ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі факсімільнае выданне “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”.
 

З каталіцкага друку (155)

Прэса

ekai plСотні тысяч
   ружанцаў на ўспамін
   аб прыездзе Папы

   Вырабам ружанцаў, якія стануць памяткай візіту Святога Айца ў Перу, на працягу 3-ох месяцаў займаюцца вязні з 11-ці турмаў у Ліме.
Старшыня Нацыянальнага пэнітэнцыярнага інстытута Карлас Васкес адзначыў, што 1200 вязняў працуюць у рэкордным тэмпе, каб зрабіць 200 тысяч ружанцаў да прыезду папы Францішка. Іх ствараюць паводле прадстаўленага архідыяцэзіяй узору: на медаліку ружанца будзе адлюстраванне Пантыфіка і сцяг Перу. Папа наведае гэтую паўднёваамерыканскую краіну 18–21 студзеня.
 

З каталіцкага друку (154)

Прэса

catholic-newsСамбрэра ад Святога Айца
прадалі на аўкцыёне

   Дабрачынная падзея адбылася ў неапалітанскай сядзібе грамадскага тэлебачання “RAI”. Атрыманыя грошы прызначаць на патрэбы мясцовай дзіцячай бальніцы.
Капялюш, выстаўлены на аўкцыёне, сам па сабе не меў асаблівай вартасці. Стаў каштоўным, паколькі яго ахвяраваў Пантыфік.
    Папа Францішак практыкуе такі спосаб дабрачыннасці дастаткова часта. Падобны выпадак нядаўна адбыўся з падораным яму элітным “Lamborghini”, які прададуць на аўкцыёне “Сотбіс”. Выручаныя сродкі будуць прызначаны на падтрыманне 3-ох дабрачынных праектаў.
 

З каталіцкага друку (153)

Прэса

catholic-newsУ Польшчы забаранілі
гандаль па нядзелях

   Такім чынам палітычныя ўлады ў суседняй краіне працягваюць укараняць у жыццё яе жыхароў хрысціянскія каштоўнасці.
Закон уступіць у сілу з 1 сакавіка 2018 года. З гэтага дня забарона на гандаль па нядзелях будзе распаўсюджвацца на кожную 2-ую нядзелю месяца. З 2019 года крамы ў Польшчы адчыняць па нядзелях толькі раз на месяц, а з 2020 года гандаль у кожную нядзелю цалкам забароняць. Але ёсць выключэнне: гандляваць змогуць інтэрнэт-крамы і гандлёвыя аб’екты, якія знаходзяцца на аўтамабільных заправачных станцыях.
 

З каталіцкага друку (152)

Прэса

У будслаўскім касцёле
   знойдзены рэліквіі
   св. Кацярыны
   Александрыйскай

   Капсула з рэліквіямі святой была загорнута ў мяшочак. У камуністычныя часы іх схавалі, каб зберагчы.
Апісанне рэліквій, якія калісьці размяшчаліся ў адным з бакавых алтароў будслаўскай святыні, было знойдзена ў архіўнай кнізе XVIII ст., складзенай падчас адной з інвентарызацыяй. На гэты факт звярнуў увагу вікарый мясцовай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі кс. Міхал Бубен і пачаў шукаць іх. “Такія рэліквіі складана атрымаць, таму ў некаторым родзе гэта ўнікальная рэч. Галоўныя рэліквіі святой знаходзяцца ў кляштары на Сінаі”, – адзначыў святар.
 

З каталіцкага друку (151)

Прэса

Ці стануць 1 і 2 лістапада
выхаднымі ў Беларусі?

   На сайце zvarot.by распачалася кампанія па зборы подпісаў за тое, каб урачыстасць Усіх Святых і Задушны дзень зрабіць непрацоўнымі днямі.
Аўтары петыцыі адзначаюць, што ў пачатку 1990-х у Беларусі Задушкі былі выхадным днём, што давала грамадзянам магчымасць выканаць хрысціянскі абавязак і ўшанаваць памяць продкаў, наведваючы могілкі.
    Калектыўны зварот будзе накіраваны ў Савет Міністраў і Адміністрацыю Прэзідэнта 7 снежня. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч станоўча выказаўся адносна гэтай прапановы.
 

З каталіцкага друку (150)

Прэса

Беларускую мемарыяльную
   шыльду змесцяць
   у рымскай святыні

   Бронзавая табліца са словамі ўдзячнасці святым Кірылу і Мятоду ад беларускага народа будзе ўсталявана ў дворыку базілікі св. Клімента на Латэране.
Яна з’явіцца ў дадзеным месцы невыпадкова, таму што менавіта ў гэтай старажытнай святыні знаходзіцца магіла аднаго з Апосталаў славян – св. Кірыла. Па такой прычыне акурат тут вырашана ўсталяваць памятную табліцу ў гонар дзеячаў, якія паспрыялі распасюджванню Божага слова ў Беларусі.
    Мемарыяльная шыльда выканана яшчэ ў 1998 годзе славутым беларускім скульптарам Валяр’янам Янушкевічам. Зробленыя ім памятныя знакі ёсць не толькі на будынках у гарадах Беларусі, але таксама ў Празе (Чэхія) і Кракаве (Польшча) – месцах, звязаных з жыццём і дзейнасцю Францішка Скарыны.
 

Старонка 10 з 25:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.