ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця

Слова для Жыцця (43)

Слова для Жыцця

Папа Бэнэдыкт XVI

    Дарагія Браты, я паклікаў вас на гэтую Кансісторыю не толькі па прычыне трох кананізацый, але і каб паведаміць вам рашэнне, якое мае вялікае значэнне для жыцця Касцёла. Разважыўшы гэта шмат разоў у сумленні перад Богам, я набыў упэўненасць, што па прычыне сталага ўзросту мае сілы не дастатковыя, каб належным чынам ажыццяўляць служэнне св. Пятра. Я цалкам усведамляю, што гэтае служэнне ў сваёй духоўнай сутнасці павінна выконвацца не толькі праз дзеянні і словы, але не ў меншай ступені праз цярпенне і малітву. Аднак, каб кіраваць лодкай св. Пятра і абвяшчаць Евангелле ў сучасным свеце, схільным да хуткіх змен і хваляваным пытаннямі, якія маюць вялікае значэнне для жыцця веры, неабходная як сіла цела, так і духу, якая ў апошнія месяцы аслабела ў мяне настолькі, што я павінен прызнаць сваю няздольнасць добра выконваць даручанае мне служэнне. Таму, цалкам усведамляючы сур’ёзнасць гэтага акту, у поўнай свабодзе, я заяўляю, што адмаўляюся ад служэння Рымскага Біскупа, Наступніка св. Пятра, ускладзенага на мяне кардыналамі 19 красавіка 2005 г., так, што з 28 лютага 2013 г., ад 20.00, рымскі пасад, Пасад св. Пятра, будзе звольнены (sede vacante), і паўстане неабходнасць, каб тыя, хто мае кампетэнцыі, склікалі канклаў для абрання новага Папы.
 

Слова для Жыцця (42)

Слова для Жыцця

benedykt3Папа Бэнэдыкт XVI

    Вера дае нам тую ўпэўненасць, якая становіцца бяспечнай скалой у будаванні нашага жыцця: мы можам супрацьстаяць усім хвілінам цяжкасцей і пагроз, досведу цемнаты крызісу і часу болю, падтрымліваемыя верай, што Бог ніколі не пакіне нас у адзіноце, што Ён заўсёды побач, каб збавіць нас і прывесці да вечнага жыцця.
   
    Фрагмент катэхезы 30.01.2012, паводле wiara.pl
   

Слова для Жыцця (41)

Слова для Жыцця

benedykt1Папа Бэнэдыкт XVI

    Жаданне пазнаць Бога насамрэч, г.зн. убачыць Яго аблічча, глыбока ўкаранёнае ў кожным чалавеку, нават у атэістах. А мы свядома хочам проста ўбачыць, хто Ён і чым Ён з’яўляецца для нас. Гэтае жаданне здзяйсняецца, калі мы ідзём за Хрыстом. Тады мы бачым Яго плечы, а ўрэшце бачым Бога як нашага сябра. Мы бачым Яго аблічча ў абліччы Хрыста. Важна, каб мы ішлі за Хрыстом не толькі ў хвіліны патрэбы і тады, калі мы знаходзім на гэта час сярод нашых штодзённых заняткаў, але каб мы рабілі гэта ўсім нашым жыццём.
   
    Паводле польскай секцыі Radio Vaticano, фрагмент генеральнай аўдыенцыі, 16.01.2013
   

Слова для Жыцця (40)

Слова для Жыцця

Бенедыкт XVIПапа Бэнэдыкт XVI

    Аснова нашага супакою – упэўненасць, што ў Езусе Хрысце мы сузіраем бляск аблічча Бога Айца, што мы сыны ў Сыне, і таму на дарозе жыцця мы знаходзімся ў такой бяспецы, як дзіця ў руках добрага і ўсемагутнага Айца. Бляск аблічча Пана над намі, які ўдзяляе нам супакой, – гэта праяўленне Яго бацькоўства. Пан накіроўвае да нас сваё аблічча, аб’яўляецца нам як Айцец і адорвае нас супакоем. У гэтым заключаецца сутнасць таго глыбокага супакою, “супакою з Богам”, які неразрыўна звязаны з верай і ласкай, як піша св. Павел да хрысціян у Рыме (пар.: Рым 5, 2). Нішто не можа пазбавіць вернікаў гэтага супакою, нават цяжкасці і жыццёвыя пакуты. Бо пакуты, досвед і цемната не знішчаюць надзею, а павялічваюць яе. Гэтая надзея на падводзіць, таму што “Божая любоў вылілася ў сэрцы нашыя праз Святога Духа, які нам дадзены” (Рым 5, 5).
   
    Фрагмент разважанняў на навагодняй св. Імшы 2013, паводле польскай секцыі Radio Vaticano
   

Слова для Жыцця (39)

Слова для Жыцця

Папа Бэнэдыкт XVI

    У перажываемым Годзе веры я хачу падкрэсліць, што Марыя Беззаганная дзякуючы бескарысліваму дару ласкі Божай, якая знайшла ў Ёй дасканалую дыспазіцыйнасць і супрацоўніцтва. У гэтым сэнсе Яна “бласлаўлёная”, таму што “паверыла”, таму што мела непахісную веру ў Бога. Марыя з’яўляецца ўвасабленнем “рэшты Ізраэля”, святога кораня, пра які гаварылі прарокі. У Ёй былі прынятыя абяцанні Старога Запавету. У Марыі Божае слова было выслухана, прынята, і атрымала ў адказ тое “так”, якое дазволіла яму стаць целам і пасяліцца сярод нас. У Марыі чалавечнасць, гісторыя адкрываюцца, безумоўна, на Бога, прымаюць Яго ласку, гатовыя выканаць Яго волю.
   
    Фрагмент разважанняў ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Маці Божай, паводле польскай секцыі Radio Vaticano
   

Слова для Жыцця (38)

Слова для Жыцця

benedykt4Папа Бэнэдыкт XVI

    Прытым ясна, што гэтае Валадарства заснавана на адносінах з Богам, з праўдай, і не з’яўляецца палітычным Валадарствам. Езус адкрыў нам шлях да глыбокіх адносін з Богам. Быць вучнем Езуса азначае супрацьстаяць спакусам часовай логікі ўлады і замест таго несці ў свет святло Божай праўды і любові. Умовай стварэння Валадарства Хрыста з’яўляецца наша навяртанне, як адказ на Божую ласку. Гэта моцны заклік, адрасаваны ўсім і кожнаму, – “стала навяртацца да Божага Валадарства, да Божага панавання, Ісціны ў нашым жыцці”.
   
    Паводле беларускай секцыі Radio Vaticano, 25.11.2012
   

Слова для Жыцця (37)

Слова для Жыцця

Папа Бэнэдыкт XVIПапа Бэнэдыкт XVI

    З гэтых двух біблейскіх эпізодаў (разважанне да нядзельнага Евангелля), якія ўмела спалучаны, мы можам атрымаць каштоўны ўрок аб веры. Яна падобная да ўнутраных паводзін тых, хто засноўвае сваё жыццё на Богу, на Яго Слове і поўнасцю Яму давярае. Жыццё ўдавы ў старажытнасці праходзіла само па сабе ў вялікай беднасці. Па гэтай прычыне ў Бібліі ўдовы і сіроты былі тымі асобамі, аб якіх Бог клапаціўся асаблівым чынам: яны страцілі падтрымку на зямлі, але Бог застаецца для іх Жаніхом і Бацькам. Аднак Святое Пісанне кажа, што аб’ектыўная ўмова беднасці, у гэтым выпадку быць удавой, не дастатковая: Бог заўсёды патрабуе нашага вольнага прыняцця веры, якая выяўляецца ў любові да Яго і нашых бліжніх. Ніхто не бедны настолькі, што не можа ахвяраваць штосьці.
   
    Паводле беларускай секцыі Radio Vaticano, 11.11.2012
   

Слова для Жыцця (36)

Слова для Жыцця

Папа Бэнэдыкт XVIПапа Бэнэдыкт XVI

    Трэці аспект датычыць ахрышчаных асоб, якія, аднак, не жывуць згодна з патрабаваннямі святога хросту. Падчас сінадальных прац было падкрэслена, што гэтыя людзі знаходзяцца на ўсіх кантынентах, асабліва ў краінах найбольш секулярызаваных. Касцёл звяртае на іх асаблівую ўвагу, каб яны нанова сустрэлі Езуса Хрыста, нанова адкрылі радасць веры і вярнуліся да рэлігійнай практыкі ў супольнасці вернікаў. Акрамя традыцыйных душпастарскіх метадаў, якія ўсё яшчэ маюць сваю вартасць, Касцёл хоча выкарыстоўваць таксама новыя метады, клапоцячыся аб новай мове, прыстасаванай да розных культур свету, прапануючы праўду Хрыста ў паставе дыялогу і прыязнасці, што абапіраецца на Бога, які ёсць Любоў.
   
    Фрагмент гаміліі на заканчэнне Сіноду, 28.10.2012
   

Слова для Жыцця (35)

Слова для Жыцця

Папа Бэнэдыкт XVIПапа Бэнэдыкт XVI

    Нас, вернікаў, павінен непакоіць лёс людзей, якія акрэсліваюць сябе як агностыкі ці атэісты. Магчыма, гаворка аб новай евангелізацыі выклікае ў іх страх, быццам бы гэта азначае, што яны павінны стаць аб’ектам місіі. Аднак, праблема Бога застаецца актуальнай таксама і для іх. Шуканне Бога з’яўляецца адным з галоўных матываў узнікнення заходняга монастыцызму, а разам з ім і заходняй культуры. Першы крок евангелізацыі палягае на падтрыманні пры жыцці гэтага пошуку.
   

    Фрагмент прамовы на распачацце Года веры, 11.10.2012
   

Старонка 20 з 24:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.