ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця

Слова для Жыцця (61)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
    Хрысціянская радасць, падобна надзеі, мае свой фундамент у вернасці Богу, ва ўпэўненасці, што Ён заўсёды стрымлівае свае абяцанні. Прарок Ісая павучае тых, хто згубіў дарогу і стаў маладушным, не здольны паверыць у Божую вернасць. Збаўленне не спазняецца і Пан прыбывае ў іх жыццё. Тыя, хто сустрэў Езуса на сваёй дарозе, адчуваюць у сэрцы спакой і радасць, якіх ніхто і нішто не можа іх пазбавіць. Нашай радасцю з’яўляецца Хрыстос, Яго верная і бясконцая любоў! Таму калі хрысціянін становіцца сумным, гэта значыць, што Ён аддаліўся ад Езуса. Аднак тады не трэба пакідаць яго аднаго! Мы павінны маліцца за яго і дазволіць яму адчуць цяпло супольнасці.
“Анёл Панскі” са Святым Айцом, 15.12.2013 г.
 

Слова для Жыцця (60)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
    “Сёння, у першую нядзелю Адвэнту, мы распачынаем новы літургічны год, новае падарожжа Божага народу з Езусам Хрыстом, нашым Пастырам, які вядзе нас у гісторыі да поўні Божага Валадарства. Таму гэты дзень мае асаблівую прывабнасць, ён нараджае глыбокае адчуванне гісторыі. Адкрыйма ж для сябе прыгажосць быцця на шляху: Касцёл, са сваім пакліканнем і місіяй, і ўсё чалавецтва, народы, цывілізацыі, культуры – усе знаходзяцца ў дарозе па сцежках часу. Але ў дарозе куды? Ці існуе агульная мэта? І што гэта за мэта? Пан адказвае прароку Ісаі, кажучы: “І станецца ў апошнія дні, што гара дому Пана будзе пастаўлена на вяршыні гораў і ўзвысіцца па-над пагоркамі, і пацякуць да яе ўсе плямёны. І пойдуць многія народы і скажуць: Прыйдзіце, і ўзыдзем на гару Пана ў дом Бога Якубава, і навучыць Ён нас сваім шляхам, і мы пойдзем Ягонымі сцежкамі” (Іс 2, 2–3). Гэта тое, што Ісая кажа пра мэту нашага падарожжа. Гэта ўніверсальная пілігрымка да агульнай мэты, якая ў Старым Запавеце названа Ерузалемам, дзе стаіць Святыня Пана, таму што адтуль, з Ерузалема, прыйшло аб’яўленне аблічча Бога і Яго закону.
01.12.2013 г., “Анёл Панскі”
   

Слова для Жыцця (59)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
    “Першая частка Евангелля з сённяшняй нядзелі (Лк 21, 5-19) – гэта прамова Пана Езуса аб канцы свету. Езус прамаўляе ў Ерузалеме каля святыні, а штуршком для Яго прамовы становяцца людзі, якія гавораць пра святыню і яе прыгажосць. Тады Езус сказаў: “Прыйдуць дні, калі з таго, што вы тут бачыце, не застанецца каменя на камені” (Лк 21, 6).
    Зразумела, што ў Яго пытаюцца, калі гэта адбудзецца і якія будуць знакі. Але Езус нібы перасоўвае адказ з гэтых другасных аспектаў – калі гэта будзе і як гэта будзе – на сапраўдныя праблемы. Па-першае: не дайце сябе падмануць фальшывым месіям і не дазвольце паралізаваць сябе страху. Па-другое: перажывайце час чакання як час сведчання і цярплівасці.
    Гэтая прамова Езуса заўсёды актуальная, таксама і для нас, людзей XXI стагоддзя. Ён нам паўтарае: “Глядзіце, каб вас не звялі, бо многія прыйдуць пад імем маім” (Лк. 21, 8). Гэта запрашэнне да распазнавання. Таксама і сёння, бо існуюць фальшывыя “збаўцы”, якія спрабуюць замяняць Езуса: лідары гэтага свету, гуру, людзі, якія хочуць прыцягнуць да сябе сэрцы і розумы асабліва маладых людзей. Езус перасцерагае нас: “Не ідзіце за імі”. Пан дапамагае нам таксама не баяцца войнаў, рэвалюцый, стыхійных бедстваў, эпідэмій. Езус вызваляе нас ад фаталізму і фальшывых апакаліптычных уяўленняў.
17.11.2013 г., “Анёл Панскі”, фрагмент выказвання
   

Слова для Жыцця (58)

Слова для Жыцця

Папа Францішак І
    “Калі нешта прыгнятае тваё сумленне, калі ты саромеешся многіх рэчаў, якія зрабіў, затрымайся на хвілінку, не бойся, падумай пра тое, што ёсць Нехта, хто чакае цябе, бо Ён ніколі не забываўся пра цябе і не пераставаў думаць аб табе. Гэта твой Айцец, Бог, Езус, які чакае цябе. (...) Давайце і мы дазволім Езусу, каб Ён паклікаў нас па імені! У глыбіні сэрца давайце пачуем Яго голас, які гаворыць нам: “Сёння я павінен затрымацца ў тваім доме”, гэта значыць – у тваім жыцці. Давайце прымем Яго з радасцю: Ён можа змяніць нас, можа перамяніць нашае сэрца з каменю ў сэрца з цела, можа вызваліць нас ад эгаізму і зрабіць з нашага жыцця дар любові. Езус можа зрабіць гэта, дазволь, каб Ён глядзеў на цябе!
Фрагмент выказвання падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”
   

Слова для Жыцця (57)

Слова для Жыцця

Папа Францішак І
    “Заклікаць днём і ноччу” Бога! Гэты вобраз малітвы аказвае на нас вялікае ўражанне. Але давайце спытаемся: чаму Бог гэтага хоча? Ці ж Ён ужо не ведае нашых патрэб? Які сэнс мае “напор” на Бога? Гэтае добрае пытанне схіляе нас да паглыблення вельмі важнага аспекту нашай веры: Бог заклікае нас да напорыстай малітвы не таму, што Ён не ведае, што нам патрэбна, і не таму, што не слухае нас. Наадварот, Ён слухае заўсёды і ведае пра нас усё, з любоўю. На нашай штодзённай дарозе, а асабліва ў цяжкасцях, у барацьбе са злом навокал нас і ў нас саміх, Бог не недзе далёка, Ён на нашай старане. Мы змагаемся, а Ён побач з намі, нашай зброяй з’яўляецца менавіта малітва, якая гарантуе, што мы адчуваем побач Яго прысутнасць, Яго міласэрнасць, а таксама Яго дапамогу.
“Анёл Панскі” са Святым Айцом, фрагмент выказвання, паводле radiomaryja.pl
   

Слова для Жыцця (56)

Слова для Жыцця

Папа Францішак І
    “Калі б вы мелі веру з гарчычнае зерне, вы б маглі сказаць смакоўніцы гэтай: «Вырвіся з карэннем і перасадзіся ў мора», і яна б паслухалася вас” (Лк 17, 6). Зерне гарчыцы вельмі малое, але Езус гаворыць, што дастаткова мець такую веру, малую, але сапраўдную, шчырую, каб здзяйсняць рэчы па-людску немагчымыя, неймаверныя. І гэта праўда! Мы ўсе ведаем людзей простых, пакорных, але з вельмі моцнай верай, якія сапраўды пераносяць горы! Давайце падумаем пра некаторых мам і татаў, якія сутыкаюцца з вельмі складанымі сітуацыямі, або пра некаторых хворых, нават вельмі сур’ёзна хворых, якія дзеляцца душэўным супакоем з тымі, хто прыходзіць іх наведаць. Гэтыя людзі менавіта з-за сваёй веры не хваляцца тым, што робяць, а проста згодна з просьбай Езуса з Евангелля, гавораць: “Мы нікчэмныя слугі, бо зрабілі тое, што павінны былі зрабіць” (Лк 17, 10). Як шмат людзей сярод нас маюць гэтую моцную, пакорную веру, якая здзяйсняе так шмат дабра!
“Анёл Панскі” са Святым Айцом, фрагмент выказвання, паводле radiomaryja.pl
   

Слова для Жыцця (55)

Слова для Жыцця

Папа Францішак І
    Сёння я яшчэ раз звяртаюся да вобраза Касцёла як маці. Мне вельмі падабаецца гэты вобраз, бо мне здаецца, што ён гаворыць нам не толькі пра тое, які Касцёл ёсць, але і пра тое, да якога аблічча гэты наш Касцёл павінен імкнуцца. Я задумваюся: што робіць маці?
    Перш за ўсё, яна вучыць нас імкненню ў жыцці, вучыць, каб мы маглі добра прайсці праз жыццё, умее накіраваць дзяцей, стараецца заўсёды паказваць правільную жыццёвую дарогу, каб мы развіваліся і станавіліся дарослымі. Яна робіць гэта пяшчотна, з ласкавасцю, з любоўю, робіць заўсёды: таксама і тады, калі стараецца выпрастаць нашу дарогу, бо мы трошкі губляемся ў жыцці, або выбіраем дарогі, якія вядуць да абрыва. Маці ведае, што важна, каб дзіця прайшло праз жыццё; яна навучылася гэтаму не з кніжак, а са свайго сэрца. Цэлы свет матуль – гэта іх сэрца. Гэта там яны вучацца весці дзяцей. Гэта цудоўна.
    Касцёл робіць тое самае – накіроўвае нашае жыццё, навучае нас, каб мы ішлі ў правільным напрамку. Давайце падумаем аб дзесяці запаведзях: яны ўказваюць нам дарогу, якую мы павінны прайсці, каб пасталець, каб мець пэўныя арыенціры ў нашых паводзінах.
Фрагмент выказвання падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра, паводле papież.wiara.pl
   

Слова для Жыцця (54)

Слова для Жыцця

Папа Францішак І

Калі чалавек думае толькі пра самога сябе і пра свае інтарэсы і ставіць сябе ў цэнтры, калі ён дае сябе захапіць ідалам панавання і ўлады, калі ён ставіць сябе на месца Бога, тады ён псуе ўсе адносіны, знішчае ўсё; і адчыняе дзверы насіллю, абыякавасці, канфлікту. Менавіта гэта нам паказвае фрагмент з Кнігі Быцця, які расказвае пра грэх людской істоты: чалавек уваходзіць у канфлікт з самім сабой, разумее, што ён голы, і хаваецца, бо адчувае страх (Быц 3, 10), ён баіцца Божага позірку, абвінавачвае жанчыну, тую, якая з’яўляецца целам ад яго цела (в. 12), разбурае гармонію са створаным светам, даходзіць да таго, што падымае руку на брата, каб забіць яго. Ці можна сказаць, што ад гармоніі мы пераходзім да “дысгармоніі”? Не, “дысгармоніі” не існуе: альбо ёсць гармонія, альбо мы трапляем у бязладдзе, дзе пануе насілле, сутыкненні, канфлікт, страх...

   

Слова для Жыцця (53)

Слова для Жыцця

Папа Францішак І

Сённяшняе Евангелле – а мы гаворым пра 10 раздзел Евангелля паводле Лукі – распавядае вядомую прыпавесць пра добрага самараніна. Кім быў гэты чалавек? Ён быў адным з тых, хто ішоў з Ерузалема ў Ерыхон па дарозе праз Юдэйскую пустыню. На пачатку гэтай дарогі нейкі чалавек падвергнуўся нападу бандытаў; яго абрабавалі, збілі і кінулі амаль нежывога. Перад самаранінам прайшлі святар і левіт – дзве асобы, уключаныя у здзяйсненне культу ў святыні Пана. Яны бачылі гэтага беднага чалавека, але прайшлі, не затрымаўшыся. А самаранін, калі ён убачыў чалавека, “злітаваўся” (Лк 10, 33), гаворыць Евангелле. Ён злітаваўся! Ён падышоў да яго і перавязаў раны, паліваючы алеем і віном, і, пасадзіўшы яго на свайго асла, прывёз у заезд і аплаціў яго прабыванне там. Адным словам, ён паклапаціўся пра яго: гэта прыклад любові да бліжняга. Але чаму Езус выбраў самараніна ў якасці галоўнага героя прыпавесці? Бо юдэі пагарджалі самаранамі з-за розніцы рэлігійных традыцый. Езус жа паказвае, што сэрца самараніна добрае і шчодрае, і што, у адрозненне ад святара і левіта, ён увасабляе волю Бога, Які хоча больш міласэрнасці, а не ахвяры (параўн. Мк 12, 33).
    Бог заўсёды жадае гэтага: каб мы былі міласэрнымі, а не ішлі, асуджаючы ўсіх! Ён жадае міласэрнасці з сэрца, бо Ён сам міласэрны. Ён разумее нашыя пакуты, нашыя цяжкасці, нашыя грахі таксама. Ён дае нам усім міласэрнае сэрца, і гэта тое, што робіць самаранін: прыпадабняецца да Божай міласэрнасці, той міласэрнасці, у якой сам мае патрэбу.
   
    Фрагмент разважанняў “Анёл Панскі”, 14.07.2013, паводле Radio Vaticano

   
   

Старонка 18 з 24:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.