ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Рэдакцыя

Падзяліся гісторыяй свайго адпачынку і атрымай падарунак!

Рэдакцыя

Паважаныя Чытачы!
Рэдакцыя “Слова Жыцця” ўжо традыцыйна аб’яўляе конкурс прац на захапляльную гісторыю летняга адпачынку. Гэта можа быць фотаздымак, серыя або калаж, малюнак, пісьмовы аповед… Галоўная мэта – цікава распавесці пра свае канікулы з Богам.
У конкурсе могуць удзельнічаць чытачы любога ўзросту, індывідуальна, групамі, сем’ямі.
   
    Ад удзельнікаў чакаецца арыгінальны падыход.
    Лісты просім дасылаць да 1 верасня на адрас рэдакцыі:
    230025 г. Гродна, вул. К. Маркса, 4 – або на электронную скрыню Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript з пазнакай “на конкурс”.
   
    Лепшыя працы будуць апублікаваны ў газеце і адзначаны прызамі.
 

Дарагія Чытачы газеты “Слова Жыцця”!

Рэдакцыя

У чарговы раз, дзякуючы Божаму Провіду, мы маем магчымасць перажываць святы Уваскрасення Пана.
    У той жа час гэта нагода і заклік, каб даваць усім людзям і цэламу свету сведчанне нашай веры ў Езуса Хрыста – Божага Сына, які “дзеля нас, людзей, і дзеля нашага збаўлення сышоў з Неба, (…) стаў чалавекам, (…) быў замучаны і пахаваны, і на трэці дзень уваскрос, паводле Пісання”.
   

Вынікі Анкеты чытача газеты "Слова Жыцця"

Рэдакцыя


Вось і прыйшоў час падвесці вынікі апытання, прапанаванага ў апошнім нумары газеты за 2015 год. Цешыць, што некаторыя з Вас узяліся за паперу і даслалі свае меркаванні ў рэдакцыю. Трынаццаць лістоў адзначаны прызамі. Хутка яны трапяць да сваіх уладальнікаў. А пакуль што прааналізуем Вашы адказы.
Прыемна здзівіла, што палова рэспандэнтаў з’яўляюцца пастаяннымі чытачамі “Слова Жыцця”: набываюць газету на працягу 15-18 гадоў. Астатнія чытаюць выданне апошнія 3-6 гадоў. Чаму? “Газета цікавая”, у ёй раскрываюцца шматлікія тэмы, якія “кранаюць за жывое”. Выданне “карыснае ў рэлігійнай адукацыі”, “дапамагае ў маральным выхаванні”. З газеты “пазнаю шмат новага”, “многаму вучуся”. “Часамі, калі ў мяне кепскі настрой, злосць або крыўда на кагосьці, я чытаю «Слова Жыцця» і супакойваюся, прабачаю бліжніх, стараюся рабіць менш дрэнных учынкаў”. “Намагаюся як мага больш нумароў захаваць, каб праз нейкі час вярнуцца да прачытанага”. Некаторыя называюць “Слова Жыцця” любімай газетай, якую чытаюць ад “А” да “Я”.
   

Анкета чытача газеты “Слова Жыцця”

Рэдакцыя

Паважаныя Чытачы! Газета “Слова Жыцця” існуе спецыяльна для Вас, і мы б хацелі, каб яна адпавядала Вашым чаканням. Каб зрабіць выданне яшчэ больш цікавым і карысным, прапануем Вам адказаць на пытанні дадзенай анкеты. Дасылайце яе ў рэдакцыю і станавіцеся ўдзельнікам розыгрыша падарункаў за запаўненне анкеты.
1. Як даўно Вы чытаеце газету “Слова Жыцця”?
     2. Чаму да сённяшняга дня з’яўляецеся яе чытачом?
     3. Адкуль даведаліся пра выданне?
     4. Як часта чытаеце “Слова Жыцця”?
        кожны нумар
        час ад часу
        чытаю ў інтэрнэце
        упершыню
     5. Ці падабаецца Вам знешні выгляд газеты?
   

Рэдакцыя

Рэдакцыя


Склад рэдакцыі (злева направа): Ганна Жывушка, Генрых Жур, Данута Рапейка, кс. Валеры Быкоўскі і Караліна Ігнатовіч


Адміністраванне інтэрнэт-старонкі

 

 
Ганна Віткоўская
 

Аляксандр Лавыш

   

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.