ГАЗЕТА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
 
Аўторак, 13 лістапада 2018 года
«Малітва за памерлых
– найлепшая духоўная дапамога,
якую можам даць іх душам»
/ Папа Францішак /

На шляху да святасці

Сужэнства ў святле Божага слова

На шляху да святасці

Сям’ю абараняе VI Божая запаведзь: “Не чужалож”. Яе парушэнне – якім бы рамантычным і прыгожым часам не здавалася чалавеку – у выніку знішчае сем’і, а разам з імі шчасце ды супакой. Прыняцце граху нячыстасці як штодзённай нормы жыцця вядзе да таго, што асоба становіцца абыякавай да дабра і зла, а ў выніку адыходзіць ад Бога. Хоць запаведзь аб захаванні чыстасці знаходзіцца ў Дэкалогу на 6-ым месцы, часцей за ўсё яна з’яўляецца першай у спіску здзяйсняемых цяжкіх грахоў і прычын страты стану ласкі Божай.
Пра сям’ю шмат гаварыў св. Ян Павел ІІ, паколькі лічыў яе фундаментам, на які апіраецца людское шчасце. Дзякуючы яму сям’я стала коранем вучэння Касцёла. У пачатку лютага бягучага года прэфект Кангрэгацыі веравучэння кардынал Герхард Людвіг Мюлер у інтэрв’ю для часопіса “Il Timone” сказаў, што сужэнства з’яўляецца сакрамантам, таму “ніякая ўлада на небе ці на зямлі, ні анёлы, ні Папа, ні сабор ці дазвол біскупаў не маюць улады, каб гэта змяніць”.
 

Даць церпячым надзею і ўпэўненасць у Божым суцяшэнні

На шляху да святасці

11 лютага - Сусветны дзень хворых
Калі ў Хрыстовым целе, якім ёсць Касцёл, церпіць адна частка, разам з ёю пакутуюць і ўсе іншыя часткі (параўн. 1 Кар 12, 26). Таму асабліва каштоўнай з’яўляецца міласэрнасць да хворых і ўсякі сардэчны клопат пра іх. Вялікую ролю ў аказанні палёгкі хворым адыгрываюць, у першую чаргу, урачы. Аднак не варта забывацца пра тое, што не менш значная роля ў падтрымцы людзей, якія пакутуюць ад розных захворванняў, адводзіцца іх блізкім, а таксама шпітальным душпастырам. Менавіта яны ўмацоўваюць хворых словамі і малітвай, даручаюць іх церпячаму і праслаўленаму Пану.
Месца, дзе шукаюць паратунку і супакою
    Сёлета спаўняецца 7 гадоў ад моманту асвячэння капліцы свсв. Космы і Дам’яна, што знаходзіцца ў Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы – месцы, дзе людзі сустракаюцца з хваробай і цярпеннем, судакранаюцца з рэчаіснасцю, якой дагэтуль не ведалі.
   

Адважныя сведкі веры

На шляху да святасці

З міністрантаў часта вырастаюць добрыя сужэнцы і бацькі, а таксама цудоўныя святары

Прыходзяць за паўгадзіны да пачатку літургіі, першымі прымаюць св. Камунію, узначальваюць Крыжовы шлях і распальваюць велікоднае вогнішча. Хто яны? Міністранты.
Знаходзіцца ў прэзбітэрыі – вялікі гонар
   Задачай пробашчаў з’яўляецца клопат аб тым, каб пры амбоне заўсёды меліся памочнікі. І так як, напэўна, няма касцёла, дзе не было б міністрантаў, адпаведныя душпастырствы існуюць у кожнай парафіі. Усе яны ўтвараюць агульнае Душпастырства літургічнай службы алтара Гродзенскай дыяцэзіі.
    Цягам апошніх гадоў колькасць міністрантаў узрастае. Паступова адны пакаленні змяняюць другія, але сама спецыфіка служэння застаецца нязменнай. Мэта душпастырства – прывіць міністрантам любоў да літургіі. Данесці да іх свядомасці, што маюць гонар знаходзіцца бліжэй алтара – у прэзбітэрыі. А гэта патрабуе асаблівай увагі і адказнасці.
   

Даверыліся Богу і прысягнулі Яму на вернасць

На шляху да святасці

2 лютага Касцёл перажывае Сусветны дзень кансэкраванага жыцця. Свята 20 гадоў таму ўстанавіў св. Ян Павел ІІ. Падчас яго вернікі дзякуюць Пану за людзей, якіх Ён паклікаў праз розныя харызмы і духоўнасць сведчыць свету аб сваёй міласэрнасці, умацоўваць і абнаўляць справу абвяшчэння Евангелля для справядлівасці і міру ў адной вялікай чалавечай сям’і. Каля 160-ці кансэкраваных асоб з Гродзенскай дыяцэзіі, якія прадстаўляюць 22 жаночыя і 14 мужчынскіх кангрэгацый, таварыстваў, ордэнаў і інстытутаў, у гэты дзень адновяць свае манаскія абяцанні.
Як кансэкраваныя асобы распазнаюць сваё пакліканне? Можа, Усемагутны пасылае да іх анёла або прамаўляе чалавечым голасам? У чым “выбраныя” бачаць уласнае прызначэнне? А ці праўда, што яны імкнуцца абмежаваць размовы, носяць на поясе вяроўку с вузламі і ведаюць сакрэт старадаўняга лекавага бальзама? Шукаем адказы разам са “Словам Жыцця”.
   

Бацькоўскае эга замінае выхаванню паўнавартаснай асобы

На шляху да святасці

Віталій Булыга сямейны псіхолаг,  псіхолаг-псіхатэрапеўт, выкладчык псіхалогіі  ў Катэхетычным каледжы ім. З. Лазінскага ў Барана- вічах, старшыня Брэсцкага абласнога грамадскага аб’яднання “Гільдыя псіхолагаў”; жанаты, бацька траіх дзяцей

У грамадстве да дзяцей прынята ставіцца як да недасканалых і няправільна наладжаных істот, якіх трэба пастаянна выпраўляць і карэктаваць. Многія бацькі і педагогі эгаістычна мяркуюць, што без іх умяшання дзеці саб’юцца з праўдзівага шляху і ніколі не прыйдуць да поспеху. Але калі не прапанаваць сыну ці дачцэ самім вызначацца ў асабістых памкненнях, не даваць ім прайсці ўласным шляхам спроб і памылак, а ўвесь час падсцілаць салому, калі тыя спатыкаюцца, значыць зрабіць іх залежнымі ад сябе. У далейшым такія маладыя людзі нічога не даб’юцца ў жыцці самастойна.
Сучасныя бацькі заўсёды на перадавой разнастайных ноу-хау, таму з задавальненнем вывучаюць і спрабуюць найноўшыя методыкі развіцця і адукацыі на сваіх дзецях. Пачынаючы з прэнатальнага перыяду дарослыя безразважна імкнуцца “вылепіць” са свайго дзіцяці генія. Практыкуюць распазнанне чорна-белых малюнкаў для нованароджаных, гульні, якія развіваюць інтэлект, – для немаўлят, ранняе навучанне – для дашкольнікаў... А мудрыя бацькі заўсёды памятаюць пра адну вельмі важную ісціну – “усяму свой час і месца пад небам”.
   

Той, хто задаваў рытм і тон жыццю

На шляху да святасці

Халодны зімовы вечар... Старыя пабернардынскія могілкі… Святар запальвае свечку на месцы спачыну сябра ў яго Дзень нараджэння. З вуснаў гучыць шчырая пранікнёная малітва. У гэты момант ён яшчэ не здагадваецца, што праз лічаныя хвіліны сустрэнецца з дарагім таварышам у вечнасці…
   
    23 снежня 2016 года каля 17-й гадзіны на вул. Белуша ў Гродне адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. У выніку яго загінуў прафесар Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі кс. Тадэвуш Вышынскі CM. Паводле папярэдняй версіі, святар адчуў сябе дрэнна і не змог справіцца з упраўленнем аўтамабіля. На закругленні дарогі транспартны сродак выехаў за межы праезжай часткі і ўрэзаўся ў дрэва.
Апошняя вігілія
    У трагічны вечар кс. Тадэвуш паехаў на могілкі “адведаць” спачылага сябра кс. Міхала Варанецкага СМ. Менавіта той больш за 25 гадоў таму пераканаў прафесара прыехаць са святарскай місіяй у Беларусь. Абодвух звязвала не толькі прыналежнасць да адной манаскай супольнасці, але і цесныя таварыскія адносіны.
    Святары Гродзенскай дыяцэзіі доўга не маглі паверыць у тое, што сталася. Дзень таму яны разам ламаліся аплаткай на супольнай сустрэчы і складалі адзін аднаму сардэчныя віншаванні. Як успамінаюць, у ксяндза было яшчэ шмат планаў... Але дастаткова толькі ўзгадаць, колькі ён ужо паспеў за пражытыя 86 гадоў...
   

Іх пакліканне – славіць Бога спевам

На шляху да святасці

Удзельнікі хору “Cantate Domino” з кардыналам Зянонам Грахалеўскім, папскім легатам  на Нацыянальны эўхарыстычны кангрэс у Гродне

22 лістапада, ва ўспамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы, апякункі касцёльнай музыкі, у Гродне адбудзецца святочны канцэрт дыяцэзіяльнага хору “Cantate Domino”. У гэты дзень харысты, для якіх музычная дзейнасць складае вельмі важную частку жыцця, падзякуюць Богу за 17 гадоў існавання калектыву і магчымасць несці людзям святло любові Хрыста.
Сакральная музыка аб’ядноўвае людзей розных узростаўі прафесій
    Хор “Cantate Domino” быў заснаваны ў 1999 годзе ў гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці па ініцыятыве Генрыха Давідовіча і Антонія Юроўскага. “З Генрыхам мы разам спявалі ў хоры ў гродзенскай парафіі айцоў францішканцаў, – узгадвае Антоній. – Калі на Вішняўцы асвяцілі пляц пад будову касцёла і пачалі ўзводзіць святыню, я выйшаў з прапановай стварыць у маладой парафіі хор. Са сваёй ініцыятывай звярнуўся да ксяндза пробашча, распавёў, што ёсць таленавіты, адданы сваёй справе чалавек, Генрых Давідовіч, які змог бы ўзяцца за кіраўніцтва хорам. Затым мы ўсе разам абмеркавалі перспектывы развіцця і пачалі «збіраць» калектыў: рабілі аб’явы ў касцёлах, запрашалі знаёмых”.
   

Старонка 8 з 44:

Актуальны нумар

Наш каляндар

 

kalendar 2018 by2s
Каляндар «Слова Жыцця»
на 2018 год

Літургічны каляндар

green
Літургія Слова на сёння:
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  49

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.