ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

На шляху да святасці

"СІМВАЛ ВЕРЫ" – скарб для Касцёла

На шляху да святасці

Вітаю Вас зноў, дарагія Чытачы “Слова Жыцця”.
Мы ўжо ведаем, што з 11 кас­трычніка бягучага года ўвесь каталіцкі Касцёл увайшоў у Год веры. На старонках “Слова Жыцця” мы будзем рэгулярна разважаць асновы нашай веры і шукаць адказы на пытанні, што рабіць, каб наша вера была жывой, каб яна ўзмацняла нашу сувязь з Касцёлам, з парафіяй, каб яна змяняла нас поўнасцю: нашыя пачуцці, сэрца, розум, эмоцыі і, што самае важнае, каб яна была штуршком для дачы актыўнага сведчання ў штодзённым жыцці. Шукаючы адказы на зададзеныя вышэй пытанні, давайце звернемся да тэксту катэхезы з серады, якой Папа 17 кастрычніка гэтага года распачаў новы цыкл катэхез, прысвечаных веры, тым самым перапыняючы на гэты час цыкл, прысвечаны школе малітвы.
 

Некалькі слоў аб сакраманце шлюбу

На шляху да святасці

Назіраю, як за вокнамі ападаюць апошнія лісты і разумею, што да свайго лагічнага завяршэння падыходзіць сезон шлюбаў...
Цікава, што з зімы па восень 2012 года толькі ў гро­дзен­скім Фарным касцёле каля 180-ці маладых пар вырашылі распачаць сваю дарогу ў сумеснае жыццё з Божай дапамогай. Такія лічбы былі прыкладна і год таму. Гэта не можа не цешыць, але як на самой справе маладыя людзі ставяцца да сакраманту шлюбу, што для іх значыць гэтая падзея ў новым, сумесным жыцці? Каб знайсці адказ на дадзенае пытанне, я звярнулася за дапамогай да некалькіх знаёмых пар, якія ў хуткім часе збіраюцца ўзяць шлюб. Хочацца падкрэсліць, што маладыя людзі аднесліся да маіх пытанняў вельмі сур’ёзна і з развагай і ўдумлівасцю далі цікавыя адказы.
   

З Ружанцам у Год веры...

На шляху да святасці

Сучаснаму чалавеку часта дастаткова складана на даўжэйшы час засяродзіць увагу на адным прадмеце. І ўвогуле, яму вельмі цяжка сканцэнтравацца, суцішыцца і затрымацца хаця б на хвілінку ў віры падзей, якія яго акружаюць. Таму няма нічога дзіўнага ў тым, што ўсё часцей многія католікі на тэму ружанцовай малітвы гавораць, што яна вельмі цяжкая і яны не могуць прысвяціць ёй столькі часу, колькі патрэбна. Усё часцей Ружанец успрымаецца як акасцянелая, састарэлая і незразумелая малітва, а не як жывая размова з Богам. Многія католікі аддаюць перавагу хутчэй навушнікам у вушах, чым ружанцу ў руцэ. Некаторыя лічаць гэтую малітву зарэзерваванай толькі для асоб старэйшых і простых, якія не маюць, чым займацца. Але ці так гэта на самой справе?
   

Хрысціянская думка...

На шляху да святасці

Дарагія Чытачы! 11 кастрычніка бягучага года наш любімы папа Бенедыкт XVI абвесціць Год веры. Гэты час, безумоўна, будзе для нас часам паглыблення нашай веры. На старонках “Слова Жыцця” распачынаецца новая рубрыка, якая многім дапаможа зразумець скарб, дадзены нам ад Бога, – веру. Дасылайце, калі ласка, Вашыя думкі і разважанні на тэму веры на адрас нашай газеты. У кожным новым нумары “Слова”, які прачытае больш за 13 тысяч чытачоў, кожны з Вас мае магчымасць падзяліцца сваімі думкамі на тэму веры. У гэтай рубрыцы знойдуцца таксама Вашыя думкі з інтэрнэту, сацыяльных сетак і блогаў. Запрашаю кожнага верніка евангелізаваць на старонках нашай газеты, а асабліва ў Год веры. Няхай добры Бог узмоцніць веру кожнага з нас у гэтай жыццёвай вандроўцы да Айца. Давайце дзяліцца верай адзін з адным, няхай яна будзе скарбам, які мы не захаваем толькі для сябе, але праз сваё сведчанне будзем апосталамі веры.
   

У чым зло акультызму і магіі? (заканчэнне)

На шляху да святасці

Як заспакоіць духоўны голад?
   Некаторым людзям наіўна здаецца, што калі яны адкідваюць Бога і перастаюць клапаціцца аб сваёй душы, то іх духоўнае жыццё «завісае», у ім нічога не адбываецца. Гэта як у гульні малога дзіцяці, якое заплюшчвае вочы і кажа, што свет перастаў існаваць, бо яно яго не бачыць. А пачне існаваць тады, калі яно адкрые вочы.
   Розніца толькі ў тым, што дзіця гуляе, а дарослай асобе прыходзіцца прымаць лёсавызначальныя рашэнні. І нават калі чалавек чагосьці не бачыць і не думае пра яго, гэта зусім не азначае, што тое «нешта» перастала існаваць.
   

Характерные черты духовности созависимого человека (часть 5)

На шляху да святасці

zavisimost

Утрата эмоциональной связи с родителями и боль одиночества
Отсюда следует, что для того, чтобы лишить наше одиночество уничтожающей силы, мы должны позволить себе находиться с людьми, которые оказывают нам дружелюбие, рядом с которыми мы чувствуем себя принимаемыми. Это не обязательно должны быть какие-то глубокие доверительные союзы. Достаточно дружелюбной встречи, но условием будет преодоление недоверия и открытость на проявления дружелюбия. Нужно осмелиться приближаться к другим, нужно также осмелиться поверить, что от меня ничего не хотят, что ко мне проявляют бескорыстный и доброжелательный интерес. В духовных отношениях дело обстоит подобным образом. Если человек в детские годы был лишён любви родителей, то в течение этих лет укреплялось дурное мнение о себе и ослабевало чувство собственной ценности. Тогда трудно поверить, слушая слова о любви Бога. Ребёнок чувствовал, что кто-то им занимается (кормит, одевает, укладывает спать), но не любит (не интересуется его чувствами). Если родители не могли смотреть на своего ребёнка с любовью, тогда в нём вырастало убеждение, что он – предмет, и изменить такое убеждение трудно. Но когда человек становится взрослым, он может иначе посмотреть на свою жизнь. Если мы будем терпеливо формировать чувство собственной ценности, учась эмоциональным отношениям с людьми, это может действительно сформировать его и в результате позволить нам строить отношения любви с Богом.
   

У чым зло акультызму і магіі? (частка 1)

На шляху да святасці

“Ніхто не застрахаваны ад меркантыльных спакус, я і сама раней наводзіла на людзей сурокі (порчу) за грошы... Але аднойчы я зразумела, што ўсе мае ўчынкі дрэнныя... Дапамагаючы адным, я калечу іншых. Я зразумела, што ісці на здзелку з д’яблам заўсёды небяспечна”. Гэта словы адной вядзьмаркі – зоркі папулярнага расійскага шоу, якое прапагандуе магію і акультызм. Ужытая тут цытата – гэта не ўрывак з пакаяння чараўніцы. Наадварот. Гэта спроба пераканаць людзей у тым, што акультызм – гэта добра і карысна. Дастаткова толькі адрозніваць “белую” магію ад “чорнай”.
   

Старонка 43 з 62:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.