ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Пастырскае Слова

Фрагменты паслання Святога Айца Бэнэдыкта XVI на Сусветны дзень моладзі ў Мадрыдзе, 2011 г.

Пастырскае Слова

Цяпер наш позірк мы накіроўваем у бок найбліжэйшых Сусветных дзён моладзі, што адбудуцца ў жніўні 2011 г. у Мадрыдзе. Ужо ў 1989 г. за некалькі месяцаў перад гістарычным падзеннем бярлінскага мура пілігрымка маладых затрымалася ў Іспаніі, у Сантьяго дэ Кампастэла. Цяпер, калі асабліва Еўропе патрэбна знайсці свае хрысціянскія карані, мы павінны сустрэцца ў Мадрыдзе. Дэвіз сустрэчы: “Укарэненыя і ўбудаваныя ў Хрысце, і ўзмоцненыя ў веры” (пар. Клс 2, 7).

    Таму, дарагія сябры, я запрашаю Вас паглыбіць Вашую веру ў Бога, нашага Айца, Езуса Хрыста. Вы з’яўляецеся будучыняй грамадства і Касцёла! Як пісаў апостал Павел да хрысціянаў-каласянаў, жыватворным з’яўляецца тое, каб мець карані, трывалыя фундаменты! І гэта становіцца актуальным асабліва сёння, калі ў многіх няма трывалых пунктаў адліку, на чым можна было б збудаваць сваё жыццё, з-за чаго ўзнікае пачуццё глыбокай няпэўнасці.
 

Паведамленне Канферэнцыі Біскупаў

Пастырскае Слова

Каталіцкія біскупы Беларусі, занепакоеныя распаўсюджваннем і рэкламаваннем у нашай краіне так званага “штучнага апладнення”, скіравалі да вернікаў зварот, у якім нагадваюць, што жыццё паходзіць ад Бога, і толькі Ён з’яўляецца яго Валадаром. Толькі Творца вырашае аб узнікненні i заканчэнні чалавечага жыцця. На жаль, пад выглядам уяўнай дапамогі сужэнцам, якія маюць праблемы з зачаццем дзяцей, прапануецца так званы метад in vitro альбо ЭКА, які заключаецца ў апладненні па-за арганізмам жанчыны і здзяйсняецца лабараторным чынам. Біскупы нагадваюць, што іn vitro з’яўляецца схаванай формай аборту і селекцыі дзяцей: бярэцца некалькі зародкаў, з якіх выбіраюцца толькі некаторыя, а астатнія адкідваюцца, г.зн. забіваюцца. Такім чынам, бацькі, якія згаджаюцца на гэтую працэдуру, фактычна згаджаюцца на забойства дзяцей, якія не пройдуць селекцыі. У сувязі з гэтым Божы закон станоўча гаворыць Не апладненню in vitro альбо ЭКА. Кожны, хто нейкім чынам удзельнічае ў гэтым, робіць цяжкі грэх.
   

Шчучын запрашае моладзь

Пастырскае Слова

Дарагая моладзь нашай дыяцэзіі!
  Кс. Біскуп Аляксандр Кашкевіч Ад усяго сэрца я запрашаю Вас на сёлетнія Дыяцэзіяльныя дні моладзі (з 7–9 мая) у Шчучын.
    Іх дэвізам былі выбраны для ўсяго Касцёла словы багатага юнака з Евангелля паводле св. Марка: “Настаўнік добры, што маю рабіць, каб здабыць жыццё вечнае?” (Мк 10, 17). Сутнасць пытання, якое задаў Езусу евангелічны юнак, няхай суправаджае Вас на працягу ўсяго дыяцэзіяльнага свята маладых ў Шчучыне. Дазвольце Хрысту, каб Ён праводзіў і быў для Вас найлепшым Настаўнікам на жыццёвых шляхах пошуку і росту. Паверце ў тое, што Ён зможа і сёння ў сваім Касцёле даць адказы на вашыя складаныя пытанні.
   

Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на ўрачыстасць Звеставання НПМ

Пастырскае Слова

“Абараняць жыццё, умацоўваць, шанаваць і любіць яго — вось заданне, якое Бог даручае кожнаму чалавеку”
Божы слуга Ян Павел II
Шаноўныя браты-святары, кансэкраваныя асобы! Браты і сёстры, замілаваныя ў Хрысце! Зноў Божы Провід дазваляе нам святкаваць урачыстасць Звеставання НПМ. Зноў у нашым жыцці мы будзем запрошаны перажыць разам з Марыяй Яе сустрэчу з анёлам Габрыэлем. Трэба без боязі i з вялікай адвагай пагасціць у Назарэце ў доме маладой жанчыны па імені Марыя, якая стала Маці для кожнага чалавека.
    “Абараняць жыццё, умацоўваць, шанаваць i любіць яго” — гэта пакліканне не толькі для кожных маці і бацькі, але - і для кожнага чалавека на зямлі. Якой жа вялікай павагай і любоўю мы акружаем сваіх маці, якія далі нам жыццё, клапаціліся пра яго ў нашым дзяцінстве, у маладосці i да сённяшняга дня яго вельмі шануюць. Якой жа вялікай пашанай кожны ахоплівае ўсіх маці на зямлі, якія (на вестку аб зачацці) адказалі так, як Марыя, што з пачатку будуць аберагаць зачатае ў іх дзіця, бо яно з’яўляецца найпрыгажэйшым Божым дарам, якім можа адорваць толькі Творца ўсяго сусвету.
    Але вялікай трывогай напаўняе нас той факт, што не кожная жанчына, якая магла б стаць маці, згодна з Божым намерам у дачыненні да перадачы чалавечага жыцця.
   

Пастырскі ліст з Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на VII Нацыянальны дзень “Сaritas”

Пастырскае Слова

«Я добра бачыў пакуты народу Майго ў Егіпце, Я чуў крык ягоны з-за прыгнятальнікаў яго. Я ведаю яго цярпенні» (Зых 3, 7).
Умілаваныя ў Хрысце браты і сёстры.
Як штогод на працягу ўжо сямі гадоў мы адзначаем Нацыянальны дзень «Сaritas». Гэты дзень заўсёды святкуецца ў трэцюю нядзелю Вялікага посту. Вялікі пост кіруе нашыя думкі i позіркі ў бок падзей Вялікага Тыдня, a значыць мукі і смерці Пана Езуса, заахвочвае нас таксама задумацца пра марнасць i часовасць гэтага свету i ўсяго, што ў ім з’яўляецца матэрыяльным.
    У першым літургічным чытанні на сённяшні дзень мы чулі дыялог, які вёў Бог з Майсеем пра сітуацыю выбранага народу ў егіпецкай няволі. Добра ведаем, што ізраэльскі народ пад прыгнётам егіпцян вельмі цярпеў, прымушаны быў да паднявольнай працы, служэння багатым, якія былі ў лепшай сітуацыі. Пры гэтым узнагарода за працу, харчаванне, стан жыцця ізраэлітаў і іх сем’яў былі вельмі беднымі. Многія ізараэліты паміралі ў выніку знясілення нечалавечай працай, а таксама з-за голаду.
   

Навярніцеся і верце Евангеллю

Пастырскае Слова

Што ж такое справядлівасць Хрыста? Перад усім, гэта справядлівасць, якая паходзіць з ласкі, бо чалавек не з’яўляецца збаўцам, не можа аздараўляць сябе і іншых. Той факт, што «адкупленне» выплывае з «крыві» Хрыста, азначае, што гэта не ахвяры чалавека вызваляюць яго з цяжару ягоных правінаў, але любячае дзеянне Бога, які адкрывае сябе ў вышэйшай ступені аж да таго, што прымае на сябе «праклён» праз чалавека, каб даць узамен «благаслаўленне» праз Бога (пар. Гал 3, 13-14). Але гэта ўздымае наступнае пытанне: што ж гэта за справядлівасць, калі адзін чалавек памірае за вінаватых, а вінаватыя атрымліваюць у адказ благаслаўленне, дзякуючы яму аднаму? Ці не азначае гэта, што кожны атрымлівае супрацьлеглае свайму «належнаму»? На самой справе, мы адкрываем тут Божую справядлівасць, якая глыбока адрозніваецца ад чалавечай. Бог заплаціў за нас цаной свайго Сына, цаной, якая сапраўды з’яўляецца непамернай. Перад справядлівасцю Крыжа чалавек можа ўзбунтавацца, бо гэта паказвае наколькі чалавек несамадастатковы, а таму патрабуе бліжняга, каб цалкам сябе рэалізаваць.
   

Пастырскі ліст біскупа Аляксандра Кашкевіча на I нядзелю Вялікага посту 2010 г.

Пастырскае Слова

Кс. Біскуп Аляксандр КашкевічНяма на свеце місіі больш прыгажэйшай і высакароднейшай, чым служыць ад Божага імя, як напрыклад: абвяшчаць Божае слова; сакрамэнтальна зводзіць Творцу на зямлю, як напрыклад: ачышчаць і вызваляць людскія сэрцы ад грахоў, яднаць людзей з Богам, вяртаць ім свабоду і годнасць Божых дзяцей.
    Няхай год Святарства ў нашай Гродзенскай дыяцэзіі будзе парой, якая схіляе да большай супольнасці і яднання са святарамі, да роздуму над сваёй паставай у адносінах да іх і да малітвы за іх.
Дарагія браты-святары, дыяцэзіяне!
   Перыяд Вялікага посту з’яўляецца нашай падрыхтоўкай на дзень Змёртвыхпаўстання Пана. У гэты час мы павінны ажывіць веру ў Езуса Хрыста, а таксама быць Яму ўдзячны за здзейсненае на крыжы адкупленне. Такім спосабам мы хочам падзякаваць Езусу за тое, што Ён палюбіў нас да рэшты і застаўся з намі. Асабліва ў гэтым годзе мы ўдзячны за тое, што ў Вялікі чацвер Ён устанавіў сакрамэнт Святарства і няспынна цераз паслугу святароў нагадвае аб сабе на алтары падчас кожнай Эўхарыстыі. У гэтай падзяцы мы злучаемся са Святым Айцом Бэнэдыктам XVI, які ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса 19 чэрвеня 2009 г. адкрыў у паўсюдным Касцёле год Святарства. Нагодай да гэтага была 150 гадавіна з дня смерці св. Яна Марыі Віянэя, пробашча з Арс. Таму ў гэтым пастырскім пасланні я хачу разам з Вамі, дарагія дыяцэзіяне, прыгледзецца да святарскага прызвання.
   

Старонка 11 з 12:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.