ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Пастырскае Слова

Пастырскі ліст ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча з нагоды 20-годдзя дыяцэзіі і перэгрынацыі абраза Міласэрнага Езуса

Пастырскае Слова

Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры!
   Дарагія дыяцэзіяне!
Набліжаецца гістарычная хвіліна, калі Святы Айцец Бэнэдыкт XVI паўнамоцтвам Наступніка Святога Пятра абвясціць усяму свету, што Божы Слуга Ян Павел II з’яўляецца Благаславёным. Гэта адбудзецца ва ўрачыстасць Божай Міласэрнасці, 1 мая, на плошчы Святога Пятра ў Рыме. Мы выкажам тады вялікую ўдзячнасць Пану Богу за дар для ўсяго Паўсюднага Касцёла – дар благаславёнага Яна Паўла II.
   Наша дыяцэзія мае асаблівую падставу для ўдзячнасці, бо яна была заснавана 13 красавіка 1991 года менавіта Божым Слугой Янам Паўлам II і неўзабаве адзначыць 20-ю гадавіну свайго існавання. Гэта дата з’яўляецца нагодай, каб падзякаваць Пану Богу за Яна Паўла II, Пастыра і Правадыра Касцёла пералому стагоддзяў. Дзякуем Пану Богу за тое, што ён, заўважыўшы пасля доўгіх гадоў ганення і атэістычнага пераследавання прыкметы наступлення “Вясны Касцёла”, утварыў структуры Касцёла на Беларусі. Таксама як адна дыяцэзіяльная сям’я мы выказваем Пану Богу падзяку за ўсе ласкі, якія спазналі праз яго на працягу 20 гадоў. Запрашаю вас, умілаваныя ў Хрысце Браты і Сёстры, аказаць сёлета асаблівую ўдзячнасць Пану Богу за Яго Апеку над намі. І хаця 20 гадоў – гэта даволі кароткі перыяд, аднак мы вучымся выразна заўважаць доказы Божага клопату пра нас.
 

Каб падняць сучаснага чалавека з магілы граху

Пастырскае Слова

Кс. Арцыбіскуп  Тадэвуш КандрусевічХрыстус Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!
Дарагая рэдакцыя і чытачы газеты “Слова Жыцця”!
    У збавенную і радасную ўрачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана вітаю Вас словамі гэтага велікоднага віншавання, якое ў гэтым годзе, калі ўсе хрысціяне адначасова адзначаюць гэтае найважнейшае свята, гучыць з асаблівай моцай. Яно заклікае нас да супольнага хрысціянскага сведчання і абароны духоўных вартасцяў з мэтай падняць сучаснага чалавека з магілы граху да жыцця ў ласцы.
    Верная хрысціянскай традыцыі і навучанню Касцёла, газета “Слова Жыцця” нястомна абвяшчае Божае слова, якое, як навучае Святы Айцец Бэнэдыкт XVI, з’яўляецца крыніцай кожнага адраджэння. Гэтае Слова вядзе нас да пустой магілы Збавіцеля як сведкі Змёртвыхпаўстання, да якой штодзённа спяшаюцца тысячы людзей, каб умацаваць сваю веру і знайсці страчаную надзею.
    Таму няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус шчодра адорвае Вас усімі сваімі дарамі і ласкамі, каб праз перадачу навучання Касцёла і яго ўспрыманне газета “Слова Жыцця” вяла сучаснага разгубленага чалавека да духоўнага змёртвыхпаўстання.
   

“З Хрыстом Вы пахаваныя ў Хросце, з Ім Вы таксама ўваскрослыя”

Пастырскае Слова

Пасланне Бэнэдыкта XVI на Вялікі пост
У малітве мы знаходзім час для Бога, каб зразумець, што “Яго словы не прамінуць” (пар. Мк 13, 31), каб увайсці ў гэтую інтымную супольнасць з Ім, “якой ніхто не зможа нам адабраць” (пар. Ян 16, 22), якая адкрывае нас на надзею, што не падманвае, на вечнае жыццё.
Дарагія браты і сёстры! Вялікі пост, што вядзе нас да святкавання Вялікадня - вельмі каштоўны і важны для Касцёла літургічны перыяд, таму я з радасцю накіроўваю да вас слова, каб гэты пост быў перажыты з належным запалам. Супольнасць Касцёла, якая шчыра трывае ў малітве і ў дзейнай любові, чакае канчатковай сустрэчы са сваім Жаніхом, калі надыдзе час вечнай Пасхі, узмацняе свой шлях ачышчэння ў Духу, каб з яшчэ большым багаццем удастоіцца таямніцы адкуплення новага жыцця ў Хрысце Пану (пар. Прэфацыя I на Вялікі пост).
   

Ты - прах, і ў прах вернешся

Пастырскае Слова

Дарагія чытачы нашай дыяцэзіяльнай газеты “Слова Жыцця”!


    У Папяльцовую сераду мы пачалі перыяд Вялікага посту. У гэты дзень мы з задуменнасцю схілілі галовы пад асвечаны попел, просячы Езуса, каб мы шчыра сталі лепшымі і ўсім сэрцам верылі Евангеллю, жывучы ім штодзённа. Няхай гэты час Вялікага посту будзе для кожнага з Вас перыядам навяртання і рэлігійнага аднаўлення.

   

Замілаваныя ў Хрысце браты і сёстры!

Пастырскае Слова

Пажаданні ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча на Божае Нараджэнне 2010 г. і на Новы 2011 год
Ужо чарговы раз адзначаем Божае Нараджэнне. Божае Нараджэнне – гэта асаблівы час, калі нанова мы затрымліваемся над загадкавай таямніцай Любові Бога да чалавека. У кожную нядзелю і ў гадавую ўрачыстасць мы вызнаём нашую веру і гаворым: “Бог ад Бога, Святло ад Святла, Бога сапраўднага ад Бога сапраўднага, народжанага, не створанага, адзінасутнага Айцу: праз якога ўсё сталася. Ён дзеля нас, людзей, і дзеля нашага збаўлення зышоў з неба. І ўцелавіўся ад Духа Святога з Панны Марыі і стаўся чалавекам”. Перад гэтай таямніцай мы ўкленчваем, за яе выражаем удзячнасць, праслаўляем Бога ў Яго бясконцай любові да нас.
   

З глыбіні сэрца

Пастырскае Слова

Кс. арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
   Ва ўрачыстасць Божага Нараджэння, калі ўвесь свет сузірае таямніцу ўцелаўлення Божага Сына, я перадаю чытачам газеты “Слова Жыцця” сардэчныя пажаданні. Свята Божага Нараджэння з’яўляецца святам жыцця. Сёння мы ўспамінаем гэтую гістарычную падзею з мінулых звыш 2000 год, якaя змянілa ход гісторыі чалавецтва. У цемры граху чалавецтва ўбачыла святло – ніколі незгасаючае Сонца, якім ёсць наш Збавіцель Езус Хрыстус. Як для біялагічнага жыцця чалавека неабходна святло натуральнага сонца, так і для духоўнага жыцця патрэбна Сонца, якім ёсць Езус Хрыстус. Таму няхай газета “Слова Жыцця” нясе тое святло гэтага Сонца, якое сапраўды будзе гарантаваць чалавеку шчаслівае жыццё на зямлі і ў вечнасці. Вясёлых, цёплых, шчодрых на Божыя ласкі і дары свят Божага Нараджэння і Новага года!
   

Пастырскае пасланне кс. біскупа А. Кашкевіча на Адвэнт 2010 г.

Пастырскае Слова

Дарагія браты і сёстры, чаканні ўпісаны ў нашае хрысціянскае жыццё. Без іх цяжка ўявіць людскую штодзённасць.Чаканнямі выражаюцца нашыя жаданні і смуткі па Богу і іншаму чалавеку.
    Мае дарагія, давайце ў пачатку перыяду Адвэнта зададзім сабе пытанні. Якія яны, нашыя спадзяванні? Каго або што мы чакаем найбольш? Ці ў нашых чаканнях ёсць месца для Езуса Хрыстуса і здзяйсненне Яго Валадарства?
    Я хацеў бы звярнуцца да Вас, дарагія Дыяцэзіяне, са словамі закліку св. апостала Паўла з ліста да Рымлянаў, якія мы чулі ў другім чытанні: «Ноч мінула, а дзень наблізіўся. Дык адкінем учынкі цемры і апранёмся ў зброю святла» (Рым 13,12). Мае дарагія! Нам нельга скардзіцца на іншых з-за таго, што нам чагосьці не ўдалося зрабіць, што нехта нас расчараваў ці нешта не ладзіцца паміж людзьмі, але трэба адкрыць нанава нашыя хрысціянскія спадзяванні! Спадзяваннем кожнага хрысціяніна павінна быць імкненне да святасці. Хрыстус таксама хоча мець у сябе святых у кожным стане і пакліканні. Фрагмент пастырскага паслання ксяндза біскупа А. Кашкевіча на Адвэнт 2010 г. (поўная версія – на grodnensis.by)
   

Старонка 10 з 12:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.