ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Пастырскае Слова

Божае Нараджэнне – гэта Святло Надзеі

Пастырскае Слова

Аляксандр Кашкевіч, Біскуп ГродзенскіШаноўныя Браты ў святарстве, паважаныя Законнікі і Законніцы!
   Узлюбленыя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры!
У радасным і поўным надзеі часе Адвэнту мы духоўна падрыхтаваліся да прыходу Езуса Збаўцы. Мы ўрэшце дачакаліся той няз­вык­лай ночы, калі мы, як некалі пастухі з ваколіц Бэтлеема, пера­жываем спатканне з нова­народжаным Збавіцелем.
   Калі пастухі вартавалі ўначы свой статак, перад імі з’явіўся анёл Пана і сказаў: “Не бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасць, якая будзе для ўсяго народу, бо нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца, якім ёсць Хрыстус Пан” (Лк 2, 8-11).
   У нашых касцёлах і капліцах падчас урачыстай святой Імшы, Пастэркі, таксама гучыць радаснае пасланне: “Сёння нарадзіўся Хрыстус Пан, Збавіцель!” І мы, як некалі пастухі, прыходзім у наш “парафіяльны Бэтлеем”, каб знайсці там Пана і з верай Яму пакланіцца.
 

Святочныя пажаданні

Пастырскае Слова

Ксёндз Арцыбіскуп Тадэвуш КандрусевічКсёндз Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
“Спачатку было Слова”
   Узлюбленыя ў Хрысце Пану, хвалебнае нараджэнне якога мы святкуем, Браты і Сёстры, Чытачы газеты “Слова Жыцця”! Гэтыя словы з Евангелля паводле св. Яна Касцёл прадстаўляе нашай увазе ў дні свят Божага Нараджэння, калі мы па-асабліваму задумваемся над таямніцай уцелаўлення Божага Сына. Калі надышоў пэўны час, то адвечнае Слова, другая Асоба Найсвяцейшай Тройцы, стала целам. Далёкі Бог Старога Запавету стаў вельмі блізкім і ва ўсім, апроч граху, падобным на чалавека. Няхай праз газету “Слова Жыцця” Бог прыходзіць да людзей. Няхай Ён становіцца для іх усё больш блізкім. Няхай аднаўляе надзею. Няхай адорвае сваімі ласкамі. Няхай Ён дапамагае нам прымаць Яго нязменную праўду і жыць ёю.
   Вясёлых, поўных Божай ласкі і Яго супакою свят Божага Нараджэння і да наступнага Новага года разам са “Словам Жыцця”.
   

Пастырскі ліст біскупа Аляксандра Кашкевіча на Першую Нядзелю Адвэнту 2011 года

Пастырскае Слова

Аляксандр Кашкевіч Біскуп ГродзенскіУлюбёныя ў Хрысце Браты і Сёстры!
Сённяшняя нядзеля распачынае асаблівы перыяд касцёльнага літургічнага года, якім з’яўляецца Адвэнт. Стоячы на парозе новага літургічнага года, мы паглыбляемся ў адвэнтавую атмасферу радаснага чакання прыходу Пана. Гэтае адвэнтавае чаканне мае падвойнае вымярэнне. Па-першае, Адвэнт з’яўляецца перыядам падрыхтоўкі да свят Божага Нараджэння. Маці Касцёл у чарговы раз запрашае кожнага з нас схіліцца над таямніцай Уцелаўлення Божага Сына, зноў адкрыць неабсяжную любоў Айца нябеснага, які “так [...] палюбіў свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае” (Ян 3, 16). Па-другое, Адвэнт з’яўляецца для нас нагодай, каб узгадаць праўду веры, што напрыканцы часоў Сын Чалавечы “зноў прыйдзе ў хвале судзіць жывых і памерлых” (Апостальскі сімвал веры). У святле гэтай праўды ўсё жыццё хрысціяніна паўстае перад намі як свайго роду “адвэнт” ці чаканне радаснай сустрэчы з Уваскрослым Збаўцам.
   

“Porta fidei” (“Брама веры”)

Пастырскае Слова

Апостальскі ліст Бенедыкта XVI у форме “Motu proprio”, які абвяшчае Год веры
Я пастанавіў абвясціць Год веры. Ён распачнецца 11 кастрычніка 2012 г., у пяцідзясятую гадавіну адкрыцця II Ватыканскага Сабору, а скончыцца ва ўрачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста Валадара Сусвету, 24 лістапада 2013 г.
Пачатак тут
    6. Аднаўленне Касцёла здзяйсняецца таксама праз сведчанне, якое дае жыццё вернікаў: праз само сваё існаванне ў свеце хрысціяне фактычна пакліканы, каб тлумачыць Слова праўды, якое нам пакінуў Езус. Менавіта Сабор у Дагматычнай канстытуцыі Lumen gentium сцвердзіў: “У той час, як Хрыстос, «святы, нявінны, беззаганны» (Гбр 7, 26), не ведаў граху (2 Кар 5, 21), але прыйшоў, каб прасіць прабачэння выключна за грахі людзей (пар. Гбр 2, 17), Касцёл, які ўключае ў сябе грэшнікаў, святы і адначасова заўсёды патрабуючы ачышчэння, пастаянна прымае пакаянне і аднаўляецца. Касцёл «сярод пераследаванняў свету і Божых радасцей імкнецца наперад у пілігрымцы», абвяшчаючы крыж і смерць Пана, пакуль не прыйдзе (1 Кар 11, 26). А моцай уваскрослага Бога ўзмацняецца, каб свае непрыемнасці і цяжкасці, як унутраныя, так і знешнія, пераадольваць цярплівасцю і любоўю, а Яго таямніцу, хоць і пад покрывам, усё ж верна абвяшчаць у свеце, пакуль яна нарэшце не раскрыецца”.
   

“Porta fidei” (“Брама веры”)

Пастырскае Слова

Апостальскі ліст Бенедыкта XVI у форме “Motu proprio”, які абвяшчае Год веры
Я пастанавіў абвясціць Год веры. Ён распачнецца 11 кастрычніка 2012 г., у пяцідзясятую гадавіну адкрыцця II Ватыканскага Сабору, а скончыцца ва ўрачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста Валадара Сусвету, 24 лістапада 2013 г.
1. “Брама веры” (пар. Дз 14, 27) заўсёды для нас адчынена. Яна нас вядзе да жыцця ў камуніі з Богам і дазваляе ўвайсці ў Яго Касцёл. Гэты парог можна пераступіць, калі абвяшчаецца Божае слова, а сэрца дазваляе ўздзейнічаць на сябе ласцы, якая перамяняе. Пераступіць гэты парог – значыць вырушыць у дарогу, якая доўжыцца ўсё жыццё. Яна пачынаецца хростам (пар. Рым 6, 4), дзякуючы якому мы можам клікаць Бога, звяртаючыся да Яго, як да Айца, а заканчваецца зараз жа пасля пераходу праз смерць да вечнага жыцця, якое з’яўляецца плёнам змёртвыхпаўстання Пана Езуса, які разам з дарам Святога Духа жадаў уключыць у сваю асабістую хвалу тых, хто ў Яго верыць (пар. Ян 17, 22). Вызнанне веры ў Святую Троіцу – Айца, Сына і Святога Духа – раўназначнае з верай у адзінага Бога, які ёсць любоў (пар. 1 Ян 4, 8): Айца, які ў свой час паслаў свайго Сына для нашага збаўлення; Езуса Хрыста, які ў таямніцы сваёй смерці і змёртвыхпаўстання збавіў свет; Святога Духа, які вядзе Касцёл на працягу стагоддзяў у чаканні хвалебнага вяртання Пана.
   

Пастырскі Ліст на пачатак новага школьнага і катэхетычнага года

Пастырскае Слова

Хутка мінулі дні летняга адпачынку дзяцей і моладзі. Распачаўся чарговы школьны і катэхетычны год. Ва ўсіх школах нашай краіны прагучаў першы званок. Гэта быў знак пачатку чарговага перыяду ўзрастання вялікай колькасці дзяцей і моладзі ў мудрасці і ласцы ў Бога і людзей.
   Сёлетні школьны і катэхетычны год – гэта час, калі наша Гро-дзенская дыяцэзія дзякуе Богу за 20-годдзе свайго існавання і за розныя ласкі, якія яна атрымала за гэты перыяд. 1 мая гэтага года мы былі сведкамі беатыфікацыі вялікага сябра моладзі, папы Яна Паўла ІІ. Тады ва ўсіх парафіях нашай дыяцэзіі распачалася перэгрынацыя абраза Езуса Міласэрнага, якая працягваецца да сённяшняга дня. Падчас летніх месяцаў вялікая колькасць вернікаў удзельнічала ў пешых піліграмках у дыяцэзіяльны санктуарый у Тракелях і ў іншыя месцы культу. Пілігрымка нашай моладзі накіравалася таксама і ў Іспанію на Сусветную сустрэчу моладзі са Святым Айцом Бенедыктам XVI. Святы Ацец, прамаўляючы да поўных энтузіязму маладых людзей, заклікаў іх да пазнання і адкрыцця сапраўднага шчасця, якое вынікае з укаранення і будовы свайго жыцця ў Хрысце...
   

Заява арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага

Пастырскае Слова

(у сувязі з прыняццем Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу законапраекта аб рэпрадуктыўных тэхналогіях)
У апошнія часы ва ўсім свеце многа ўвагі надаецца праблеме кланіравання чалавечых эмбрыёнаў з мэтай «вытворчасці» чалавечых асобаў, або так званым рэпрадуктыўным тэхналогіям. Не адстае ў гэтым і Беларусь. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 27 красавіка 2011 г. у першым чытанні прыняла законапраект аб дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогіях і гарантыях правоў грамадзян пры іх выкарыстанні.
   Каталіцкі Касцёл, падзяляючы занепакоенасць праблемай бясплоднасці і заахвочваючы да пошуку новых метадаў яе лячэння, у той жа час катэгарычна выступае супраць выкарыстання тэхналогій, якія супярэчаць хрысціянскаму разуменню годнасці сям’і, бацькоўства, дзетанараджэння і чалавечага эмбрыёна, а таксама значэння чалавечай сексуальнасці.
   

Старонка 9 з 12:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.