ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Пастырскае Слова

Дарагія Браты і Сёстры!

Пастырскае Слова

Юзаф Станеўскі, Дапаможны біскуп
У апошнія месяцы падыходзячага да канца года з дапамогай тэлевізійных навін чалавецтва адчула сябе “народам, які ходзіць у цемры”, пра каторы ўспамінае прарок Ісая ў чытанні з літургіі слова на Божае Нараджэнне. Цемра, што ахінула людскія сэрцы і розумы ў выніку тэрарыстычных актаў, бамбёжкі і “новай вандроўкі людзей за лепшым жыццём”, прыняла кшталт вялізнай блытаніны ў маральнай сферы. Зло намагаецца стаць нараўне з дабром, падман – нараўне з праўдай. Цемра завалодала розумамі асобных лю-дзей і цэлых народаў. Прымаюцца нормы, нязгодныя з запаведдзю любові да Бога і бліжняга. Чалавек спрабуе заняць месца Бога і прапанаваць сваё рашэнне ва ўзніклай сітуацыі. Свет забыўся пра Бога і здзіўляецца, што ўсё павярнулася супраць яго самога.
    “Я абвяшчаю вам вялікую радасць, якая будзе для ўсяго народу, бо нарадзіўся вам сёння Збаўца” (параўн.: Лк 2, 10–11), гучна паўтарае за анёлам св. евангеліст Лука, каб супакоіць і вывесці з аблуды пакрыўджанага, заблукалага, збунтаванага чалавека.
    Браты і Сёстры! У Бэтлееме пачалася цудоўная гісторыя скрыжавання дарог Бога і чалавека. Бог увайшоў у гісторыю чалавецтва, у жыццё кожнага з нас, каб вызваліць нас з няволі граху, каб мы нанова нарадзіліся з Бога, сталі адзін аднаму братамі і ўсынаўлёнымі Божымі дзецьмі.
 

Фрагмент пастарскага ліста ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча на Адвэнт 2015 года

Пастырскае Слова

Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры, дарагія Дыяцэзіяне! У чарговы раз нам дадзена стаяць на парозе Адвэнту – вельмі важнага і прыгожага перыяду літургічнага года, які павінен нас падрыхтаваць духоўна да сустрэчы з Езусам Хрыстом у таямніцы Яго нараджэння.
Перад намі чатыры тыдні радаснага чакання, трывалага чування, ачышчэння сэрцаў і абуджэння ў іх суму па Збаўцы, які, нібы ажыўляючая раса, сыходзіць з нябёс і, “прыняўшы постаць слугі” (Флп 2, 7), аб’яўляецца нам як Эмануэль – Бог з намі. Адвэнтавы настрой чакання і суму прыгадвае нам, што прыходу ў свет Хрыста Пана, які змяніў бег гісторыі чалавецтва, папярэднічала доўгае чаканне выбраным народам спаўнення Божых абяцанняў. Слухаючы Божае слова, якое абвяшчалася прарокамі, ізраільцяне вучыліся чытаць гісторыю ўласнага народа як рэалізацыю збаўчага плану Пана Бога. Не толькі ў часы міру і дабрабыту, у радасці перамог і поспехаў, але і ў горычы паражэнняў і няўдач, у досведзе няволі і пакарэння выбраны народ трывала і даверліва верыў у Бога добрага і міласэрнага, справядлівага і вернага ўласным абяцанням. [...]
З поўнай версіяй пастарскага ліста можна пазнаёміцца на старонцы grodnensis.by.
   
   

XXII Дыяцэзіяльныя дні моладзі

Пастырскае Слова

Запрашэнне моладзі Гродзенскай дыяцэзіі на Дыяцэзіяльныя дні моладзі 1–3 мая ў г. Смаргонь
Дарагая Моладзь! Вучні школ і каледжаў, Студэнты ВНУ!
Запрашаю Вас 1–3 мая бягучага года на XXII Дыяцэзіяльныя дні моладзі нашай дыяцэзіі. У гэтым годзе Вас будуць прымаць і вітаць жыхары г. Смаргонь. Сама сустрэча адбудзецца пры парафіі св. Міхала Арханёла.
    Заклікаю Вас прыняць удзел у сёлетніх Дыяцэзіяльных днях моладзі, якія будуць прысвечаны словам бласлаўлення Езуса: “Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць” (Мц 5, 8). Няхай гэта будзе для Вас час супольнай радасці ў Хрысце і адкрыцця ў сабе дару чыстага сэрца.
    Падрабязную інфармацыю наконт удзелу можна будзе даведацца ў сваіх ксяндзоў пробашчаў і душпастараў моладзі.
    На плённую падрыхтоўку і ўдзел у сустрэчы ўсім ад усяго сэрца бласлаўляю.
   
   

Хрыстос Уваскрос!

Пастырскае Слова

Аляксандр Кашкевіч, Біскуп ГродзенскіУмілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры!
Як кожны год, у Велікодныя святы мы разам з паннамі з Евангелля скіроўваемся ў духу да гроба Хрыста. Поўныя ашаламлення, бачым камень, адсунуты ад увахода, і разумеем, што ў гробе няма цела Езуса. Мы чуем словы анёла, якія напаўняюць нашы сумныя, устрывожаныя сэрцы радасцю і супакоем: “Чаму вы шукаеце жывога сярод памерлых? Яго тут няма; Ён уваскрос” (Лк 24, 5–6).
    Хрыстос уваскрос, Хрыстос жыве і будзе жыць заўсёды. Гэтая найважнейшая праўда хрысціянскай веры дазваляе нам іншымі вачамі паглядзець на свет, на гісторыю чалавецтва і на рэчаіснасць нашага жыцця. У Пасхальнай таямніцы мы пазнаём Хрыста як Пераможцу над сіламі зла, цемры і граху. Яго мукі і смерць з’яўляюцца задаткам нашага збаўлення, а крыж становіцца знакам Божай любові і прабачэння, брамай, якая вядзе да вечнага шчасця.
   

Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!

Пастырскае Слова

Юзаф Станеўскі Дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі


Дарагія Браты і Сёстры!
У адгартацыі “Evangelii gaudium” папа Францішак піша, што ёсць хрысціяне, якія жывуць Вялікім постам без Вялікадня.
   
    Аднак, Папа прызнае, што радасць не перажываецца такім самым чынам на ўсіх жыццёвых этапах і ў розных абставінах, часам вельмі складаных. Яна прыстасоўваецца і змяняецца, але заўсёды застаецца хаця б у выглядзе праменьчыка святла, які нараджаецца з асабістай упэўненасці, што нас бязмежна любяць нягледзячы ні на што.
    Радасць Евангелля напаўняе сэрца і ўсё жыццё тых, хто сустракаецца з Езусам.
    Тыя, хто дазваляе сябе збавіць, вызваляюцца ад граху, смутку, унутранай пусткі і ізаляцыі.
    З Езусам Хрыстом радасць заўсёды нараджаецца і адраджаецца.
   

Пастырскі ліст біскупа Аляксандра Кашкевіча на І Нядзелю Вялікага посту 2015 года

Пастырскае Слова

Аляксандр Кашкевіч, Біскуп ГродзенскіУмілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры!
Як кожны год, у Папяльцовую сераду ў каталіцкім Касцёле распачаўся літургічны перыяд Вялікага посту. На працягу 40 дзён, прымаючы цяжар навяртання, пакуты і пакаяння, мы будзем духоўна рыхтавацца да радаснага вызнання веры ва Уваскрослага Хрыста падчас святкавання Велікодных свят.
    Вялікі пост – гэта асаблівы час ласкі, падораны нам Панам, каб мы маглі адрадзіцца ўнутрана, умацаваць сваю веру, надзею і любоў, аднавіць сваю сувязь з Хрыстом і адкрыцца на Яго збаўчае ўздзеянне. У сённяшняй літургіі мы чуем заклік Езуса, які адначасова з’яўляецца лейтматывам распачатага перыяду Вялікага посту: “Споўніўся час, і наблізілася Валадарства Божае; кайцеся і верце ў Евангелле!” (Мк 1, 15). Трэба адзначыць, што Езус спачатку абвяшчае радасную навіну аб набліжэнні Божага Валадарства, а толькі потым скіроўвае да нас патрабавальны, і таму цяжкі заклік да пакаяння і веры ў Добрую Навіну.
   

Заява Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі

Пастырскае Слова

Каталіцкія Біскупы Беларусі на пазачарговым пленарным пасяджэнні 30 студзеня 2015 г. абмеркавалі агучаныя ў апошні час абвінавачванні ў адрас польскіх святароў, якія служаць у Беларусі, а таксама абвінавачванні ў незацікаўленасці кіраўніцтва каталіцкага Касцёла ў падрыхтоўцы сваіх святароў.
Мы, як і вернікі католікі, з глыбокай заклапочанасцю ўспрымаем гэтыя абвінавачванні, якія лічым неабгрунтаванай абразай каталіцкага Касцёла і распальваннем міжнацыянальнай і міжканфесійнай варожасці.
    У 1989 г. у Беларусі служыла каля 60 мясцовых святароў. Цяпер іх колькасць узрасла да 360, г.зн. павялічылася ў шэсць разоў. Няўжо гэта не паказчык таго, што наш Касцёл прыкладае шмат намаганняў у вобласці падрыхтоўкі мясцовых святароў? Праблема ў тым, што ў савецкія часы ў Беларусі з-за адсутнасці семінарый не было магчымасці рыхтаваць новых святароў. Дзякуй Богу, сёння гэта магчыма, але пры гэтым трэба памятаць і пра тое, што святарства – гэта не прафесія, а пакліканне, і ніякай сілай нікога нельга паслаць у семінарыю.
   

Старонка 4 з 12:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.