ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Слова рэдактара

Адпачынку плённага Богам!

Слова рэдактара

Кожная хвіліна – гэта магчымасць любіць Бога і бліжняга. Няма прывілеяваных месцаў, дзе лягчэй выказваць любоў. Наша пакліканне – квітнець там, дзе Бог падрыхтаваў для нас глебу. Трэба ўзрастаць у святасці тут і цяпер, у гэтых, а не ў іншых умовах.
    Перажываючы летнія месяцы, знаходзячыся ў водпуску і выязджаючы на канікулы, нельга ўпускаць нагоду, каб паяднацца з нашым Творцам. Неабходна заўсёды і ўсюды ісці за Хрыстом. Неабходна добра выкарыстоўваць кожны момант.
Дарагія Чытачы!
   Рэдакцыйны калектыў таксама адпраўляецца на доўгачаканы адпачынак. Мы будзем вучыцца яшчэ больш любіць Бога і сваіх блізкіх, а пасля вяртання з адпачынку – бадзёрыя, поўныя сіл і новых ідэй – выкажам сваю любоў да Вас, рыхтуючы актуальныя і цікавыя матэрыялы на старонках нашай дыяцэзіяльнай газеты.
    Жадаем усім добрага адпачынку і да сустрэчы ў верасні!
 

Варты адпачынак у сустрэчы з Езусам

Слова рэдактара

Летнія месяцы ў нас асацыіруюцца з адпачынкам. За гэты час пераводзяць дух не толькі дзеці. Дарослыя таксама адпачываюць. Святары і асобы кансэкраванага жыцця адпраўляюцца на рэкалекцыі, каб набрацца сіл і пабыць самнасам з Богам.
    Аднак ёсць такія людзі, якім трэба загадаць адпачыць. Такім чалавекам быў, напрыклад, Караль Вайтыла, будучы папа Ян Павел ІІ. Калі ён стаў біскупам у Кракаве, першы год працаваў у такім тэмпе, што не вытрымала здароўе, а потым, калі набываў новы каляндар, урачы рэкамендавалі яму ўпісваць туды тыдзень адпачынку зімой і два тыдні летам.
   

Пакліканне - спосаб уступіць у дыялог з Богам

Слова рэдактара

З самага пачатку свайго жыцця мы пакліканы пазнаваць Бога. Пакліканне з,яўляецца ў чалавеку той прасторай, у якой ён павінен пастаянна расці і развівацца. Аднак многія зусім не памятаюць пра гэта ці проста не ведаюць, бо не адкрылі для сябе тую задачу, закладзеную ў людскую прыроду.
    Сёння, у свеце вялікіх хуткасцей, празмернасці інфармацыі і прагрэсіруючай секулярызацыі, сучасны чалавек так часта ўнутрана згублены, не адкрывае многіх рэчаў, якія датычаць яго ўнутранага свету. Жыццё без Бога стала для многіх своеасаблівай мерай сучаснасці і прагрэсу. Таму вельмі лёгка страціць сэнс жыцця і мэту, якой з,яўляецца Бог і сустрэча чалавека з Езусам.
   

Уменне трываць у выбары свайго шляху

Слова рэдактара

Завяршаецца чарговы навучальны і катэхетычны год. Многія маладыя людзі, узбагачаныя сямікратным дарам Святога Духа ў сакраманце хрысціянскай сталасці, стануць перад выбарам жыццёвага шляху.
    Знайсці ўласнае месца ў свеце – складаная справа, якая патрабуе шмат высілкаў. Яна ўключае здольнасць прымаць рашэнні і ў канчатковым рахунку цягне за сабой адказнасць ды ўменне трываць у выбары. Часам яна датычыць усяго будучага жыцця.
   

Марыя - Маці Жыцця

Слова рэдактара

Маці Божая заўсёды жыла ў блізкасці з Панам. З першых хвілін Яе існавання ў Ёй прысутнічала гэтае інтэнсіўнае і неабсяжнае ўзрушэнне, увесь час узрастаючае ў сіле, якое ўводзіла Яе ў сэрца Бога, падтрымлівала ў сувязі з Ім ва ўсіх намерах і жаданнях, усіх думках і пачуццях. Марыя пастаянна знаходзіцца ў прысутнасці Бога, таму што цалкам аддала сябе Яму, нічога не пакідаючы сабе.
    Гэтага ўзрушэння любові, якое сама перажыла, усім сэрцам і душой Ёй хочацца для нас. Бо Марыя Маці, Маці Жыцця, а Жыццём з,яўляецца Яе Сын. Не будзем пазбаўляць Марыю радасці перадаваць нам гэтае Жыццё цалкам, ва ўсім, чым мы ёсць і што робім, без адкладвання, ужо цяпер, тым больш, што ў нас ёсць асаблівая магчымасць зрабіць гэта.
   

Гледзячы на Марыю - не заблукаем!

Слова рэдактара

Літанія да Маці Божай, таксама вядомая як Ларэтанская літанія, уяўляе сабой малітву шматлікіх заклікаў, у якой Марыі даюцца розныя тытулы і імёны, якія апісваюць Яе ролю, заслугі і прыкметы. Кожны з гэтых тытулаў або імён узяты са Святога Пісання, традыцыі ці дэкрэтаў Касцёла. Аднак больш за ўсё тых, якія выспеўваў Божы народ.
   Молячыся літаніяй, трэба ўсведамляць, што гэта своеасаблівае пяшчотнае прамаўленне да Маці, прывітанне Яе мноствам імён. Такое наша звеставанне. Як арханёл Габрыэль, мы прыходзім на сустрэчу з Ёй з добрым словам. Такое стаўленне вельмі важнае. Гэтая літанія, якая апісвае Найсвяцейшую Маці, падобна на набор указальнікаў, што дазваляюць нам глыбей увайсці ў таямніцы Яе жыцця, пазнаць Яе і зразумець, наколькі Яна любіць нас.
   

Дазволіць прымірэнню перамагчы над падзелам

Слова рэдактара

Чарговы раз у жыцці мы можам адсвяткаваць урачыстасць Уваскрасення Пана. І хоць штогадова адзначаем гэтыя святы, абставіны заўсёды розныя, заўсёды новыя. Мы жывём у смутныя часы і не ўпэўнены ў заўтрашнім дні, назіраючы за тым, што адбываецца з нашым братнім народам ва Украіне.
   Перад абліччам гэтых падзей застаецца нешта пэўнае, непахіснае, тое, што не залежыць ад лёсу гісторыі – праўда пра ўваскрасенне Езуса Хрыста. Гэты факт з,яўляецца для ўсіх нас арыенцірам, мерай, па якой мы павінны ацэньваць сваю гісторыю.
   

Цудоўны дар Касцёла

Слова рэдактара

Наперадзе нас чакае асаблівы час – Вялікі тыдзень, які распачынаецца Нядзеляй Мукі Пана. Глыбокае перажыванне і разуменне Вялікага тыдня дазваляе адкрыць сэнс жыцця, вярнуць надзею і веру. Адны толькі Велікодныя святы, без сапраўднага перажывання дзён, якія ім папярэднічаюць, не стануць для нас часам пераходу ад смерці да жыцця, мы не зразумеем вялікай Божай любові да кожнага чалавека.
   Гэта цудоўны дар Касцёла, які можа ўзбагаціць нашу сям,ю і наблізіць нас да Хрыста. Дзякуючы глыбокаму перажыванню Вялікага тыдня, паглыбленню ў таямніцу Божай любові, маем шанс сапраўды аднавіць сваю веру і навярнуцца да Бога.
   

Няхай нашы малітвы будуць крыкам

Слова рэдактара

Малітва аб міры ва ўсім свеце – заўсёды актуальны заклік, які мы павінны рэалізаваць кожны дзень. Здаецца, цяпер гэтая малітва неабходна ўсёй Еўропе, асабліва Украіне, у якой, як нядаўна сказаў папа Францішак, “цякуць рэкі крыві і слёз”.
   Кожная вайна – трагедыя для чалавецтва, у ёй гінуць тысячы людзей, а многія, з абодвух бакоў, застаюцца знявечанымі. Мы забываем, што ўсе нашы славянскія народы павінны мець шмат агульнага і схіляцца не да нянавісці, а да ўзаемапавагі і сяброўства.
   

Старонка 1 з 34:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.