Падзякуем жанчынам
Кожны раз, калі чытаем Евангеллі, напэўна, можам заўважыць, што жанчыны прадстаўлены ў іх значна лепш, чым мужчыны. Вось вучні спрачаюцца паміж сабой, хто з іх зойме першае месца побач з Езусам. Але калі прыходзіць час выпрабавання, тыя баязліва ўцякаюць. Мукам і смерці Езуса спадарожнічаюць ужо толькі жанчыны, за выключэннем любімага вучня – Яна. Жанчыны верна стаяць пад крыжом, трываюць да самага канца. †