ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Чалавек шукае праўды

З жыцця Касцёла

Кс. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч    Ад нашай апошняй сустрэчы прайшло ўжо шмат часу, таму хацелася б падчас гэтай размовы закрануць некалькі тэмаў. Пасля вяртання з Масквы Вы знаходзіцеся ў Беларусі на працягу некалькі гадоў. Як Вы мяркуеце, сёння які ёсць каталіцкі Касцёл у Беларусі?
    Безумоўна, гэта ўжо не той Касцёл, які я пакінуў у 1991 годзе. Цяпер у ім ёсць свае дыяцэзіі, дзве семінарыі, выдавецтвы, ёсць значна больш касцёлаў і ксяндзоў, кансэкраваных асобаў, моладзь, якая шукае ўвесь час праўды – усё гэта мяне вельмі радуе.

    Якія стаяць перад Касцёлам Беларусі заданні?
    Нягледзячы на гэтую радасць, у нас ёсць шмат заданняў да выканання. Таму гэты Касцёл, які з аднаго боку, можна сказаць, становіцца на ногі, або можна нават сказаць, добра стаіць на нагах, змагаецца з новымі праблемамі. Гэта перш за ўсё недастатковая колькасць касцёлаў у вялікіх гарадах, між іншым у Гродне і Мінску, хоць гэта ж датычыць і іншых гарадоў. Да таго ж - яшчэ недастатковая колькасць ксяндзоў і тут, хутчэй за ўсё, з’явіцца праблема пакліканняў, бо дзве семінарыі маглі б мець не 80-90 семінарыстаў, а 150 і больш.
 

Маці Міласэрнасці, маліся за нас!

З жыцця Касцёла

ГРОДЗЕНСКАЯ ДЫЯЦЭЗІЯ
    Створана 13. 04. 1991 г.
I. ЗАСТУПНІКІ ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ:

    ВАСТРАБРАМСКАЯ БОЖАЯ МАЦІ – урачыстасць - 16 лістапада

    СВ. МАКСІМІЛЬЯН МАРЫЯ КОЛЬБЭ – свята - 14 жніўня

    СВ. КАЗІМІР – свята - 4 сакавіка
   

Няхай Тваё Імя будзе праслаўлена!

З жыцця Касцёла

О Пані мая, Святая Марыя!
Тваёй ласцы асаблівай ахове і Тваёй Міласэрнасці, сёння, кожны дзень і ў гадзіну маёй смерці, душу і цела мае аддаю. Усе мае надзеі і радасці, усе ўціскі і недамаганні, жыццё і канец майго існавання Табе даручаю, каб дзякуючы Тваім заслугам усе мае ўчынкі былі выкананы і накірованы паводле Тваёй і Твайго Сына волі. Амэн
Звыш 300 гадоў Вастрабрамская Божая Маці з’яўляецца асаблівай Заступніцай літоўскай, беларускай і польскай земляў. Прыгожае адлюстраване Найсвяцейшай Марыі Панны са злёгку схіленай галавой у арэоле з дванаццаці зоркаў і шматлікіх праменняў схіляе да роздуму і малітвы. Далікатная стройная постаць Багародзіцы з прыадкрытымі вачамі і скрыжаванымі на грудзях далонямі абуджае любоў і давер. Несамавітая лагоднасць, задуменнасць, асалода і адначасова глыбокая павага выпраменьваюцца з гэтай выявы.
   

Вялікія Божыя справы

З жыцця Касцёла

Карацейшае ці даўжэйшае жыццё – гэта падарожжа ў напрамку раю. Там знаходзіцца наша Айчына і наш сапраўдны дом. Гэта там нам вызначана сустрэча! Хрыстус чакае нас у раі! Не забывайце ніколі пра гэтую найвышэйшую і суцяшальную праўду.
Ян Павел II

У казанні на гары Езус гаворыць пра благаславёных, а сярод іх ідзе размова таксама пра ціхіх, якія будуць мець ва ўласнасць зямлю. Напэўна ёсць і такія ціхія святыя, пра якіх не расказвае ні адна вядомая легенда, ніякая кніга, дзе ідзе аповяд пра герояў усеагульнай гісторыі ці гісторыі Касцёла. Ведае пра іх толькі Бог, які ўпісаў іх у самую трывалую кнігу жыцця, чым ёсць сэрца Яго вечнай любові.
   

Злучаемся з імі ў малітве

З жыцця Касцёла

Святыя – водбліск Хрыста
    Калі ў 36 годзе (тры гады пасля смерці Хрыста) пад градам каменняў загінуў першы мучанік - дыякан Сцяпан, то нікому не прыйшло ў галаву, каб яго магілу акружыць ўшанаваннем, якое б насіла рэлігійны характар. Аднак з цягам часу было заўважана падабенства паміж гэтай мучаніцкай смерцю і збавеннай смерцю Хрыста. Паступова нараджалася думка аб перайманні Настаўніка, аб аб’яднанні з Ім аж да смерці. Святымі станавіліся тыя, якія (сваім жыццём па ўзору Хрыста) заслужылі быць з Ім у Божым Валадарстве. Імі станавіліся каралі, жаўнеры, пустэльнікі, аскеты, панны, пакутніцы, святары, простыя сёстры з манаскіх ордэнаў, а нават жабракі і бадзягі. Усе яны, залічаныя ў лік святых калісьці і ў сучасныя часы, былі і ёсць ціхія, засмучаныя, якія жадаюць справядлівасці, міласэрныя і чыстыя сэрцам. Хтосьці калісьці трапна сказаў, што святыя з’яўляюцца “водбліскам Хрыста”, таму што Ён быў для іх у жыцці з усіх бакоў годным для пераймання, святым узорам.
   

Старонка 148 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.