У клопаце аб хворых
Рэдакцыя
02 лютага 2012
|
З сястрой Стэлай з супольнасці сясцёр назарэтанак, якая за тыдзень абыходзіць большасць гродзенскіх бальніц, духоўна апекуючыся хворымі, я разлічвала на доўгую душэўную размову. Але аказалася, што нават паўгадзінная размова з сястрой стала бы проста крадзяжом яе каштоўнага часу ў працы з хворымі людзьмі. Давялося задаволіцца літаральна некалькімі пытаннямі ў перапынку паміж ранішняй св. Імшой і бальніцай. †