ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Кс. абп Клаўдыё Гуджэроцці: мясцовы Касцёл робіць моцнае ўражанне

З жыцця Касцёла

Апостальскі нунцый у Беларусі абп Клаўдыё Гуджэроцці знаходзіўся з візітам у Гродне. Візіт пачаўся з сустрэчы са старшынёй аблвыканкама Сямёнам Шапірам 3 лютага. На наступны дзень абп Клаўдыё Гуджэроцці наведаў гродзенскія парафіі і касцёлы.
Першай святыняй, якую наведаў прадстаўнік Святога Айца, была гродзенская катэдра. Пробашч касцёла кс. Ян Кучынскі пазнаёміў арцыбіскупа з гісторыяй кас­цёла: перыядамі будаўніцтва, дзейнасцю езуітаў, распавёў пра цудадзейны абраз Маці Божай Кангрэгацкай і паказаў Яе капліцу. Арцыбіскуп таксама змог убачыць адноўлены галоўны алтар катэдры, які быў панішчаны пажарам 5 гадоў таму, а таксама бягучыя працы па аднаўленні фрэсак катэдры. Варта адзначыць, што ксёндз пробашч вёў расповед на італьянскай мове.
 

Ад Вас залежыць якасць будучых ксяндзоў

З жыцця Касцёла

Кс. рэктар Юзаф Станеўскі расказвае нунцыю пра семінарыю і выкладчыкаў Пасля сустрэчы з клеры­ка­мі Яго Эксцэленцыя спат­каўся з выкладчыкамі семінарыі.
На пачатку сус­трэ­­чы ксёндз рэк­­­тар распавёў карот­кую гіс­торыю дзейнасці семінарыі і прадставіў выкладчыкаў і выхавацеляў, сярод якіх 28 прафесараў: ксяндзы, манаскія і свецкія асобы. Ксёндз рэктар адзначыў, што семінарыйная супольнасць усё больш разві­ваецца.

    Нунцый пазнаёміўся з выкладчыкамі. Падчас размовы закраналіся такія тэмы, як адказнасць за выхаванне будучых святароў, тое, якім павінен быць святар і інш.
   

Быць святарамі Эўхарыстыі

З жыцця Касцёла

Св. Імша з удзелам Яго Эксцэленцыі ў капліцы ВДС Напрыканцы візіту ў Гродзенскую ВДС адбылася ўрачыстая св. Імша, якую ўзначаліў Яго Эксцэленцыя Клаўдыё Гуджэроцці.
На св. Імшы прысут­нічалі кле­рыкі, выкладчыкі семінарыі і свецкія асобы. Падчас гаміліі арцыбіскуп звярнуўся з асаблівымі словамі да будучых святароў. Ён заахвоціў усіх алюмнаў да частай малітвы, каб дзякаваць Богу за ўсё дабро. “Быць святаром Эўхарыстыі, а таксама чалавекам Эўхарыстыі”, – сказаў нунцый на пачатку сваёй гаміліі. “Трэба моцна стаяць на нагах, каб ісці па дарозе паклікання, дзякуючы Богу за ўсе дары, атрыманыя ад Яго”, – падкрэсліў ксёндз арцыбіскуп. 
   

Калі б Папа Вас убачыў, ён быў бы вельмі рады

З жыцця Касцёла


Семінарысты жыва і актыўна ўдзельнічаюць у сустрэчы з Апостальскім нунцыемАрцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці ўпершыню наведаў Гродзенскую вышэйшую духоўную семінарыю, а таксама пазнаёміўся з алюмнамі і выкладчыкамі гэтай навучальнай установы.
На пачатку сустрэчы ў размове з нунцыем ксёндз рэктар Юзаф Станеўскі распавёў пра багатую гісторыю былога бернардынскага кляштара, у якім сёння знаходзіцца семінарыя. Арцыбіскупа вельмі ўразіла гісторыя гэтага месца. Ксёндз рэктар таксама расказаў пра сучасны стан семінарыі.

    Затым нунцый сустрэўся з клерыкамі ВДС, якіх на сённяшні дзень налічваецца 46. Падчас сустрэчы арцы­біскуп звярнуўся да клерыкаў: “Мяне вельмі цікавяць Вашыя пытанні. Перш за ўсё, я хачу перадаць Вам прывітанне ад Святога Айца. Калі б Папа Вас убачыў, для яго гэта стала б вялікай падтрымкай. Вы – будучыня нашага Касцёла”.
   

Кантраст паміж нязносным холадам і гарачынёй сэрцаў!

З жыцця Касцёла

На сустрэчы кс. аб-па Клаўдыё Гуджэроцці з прадстаўнікамі мясцовай прэсыАпостальскі нунцый Клаў­дыё Гуджэроцці 5 лютага сустрэўся з прадстаўнікамі гродзенскіх СМІ.
На сустрэчы ксёндз арцыбіскуп па­дзя­ліўся сваімі ўражаннямі ад візіту ў Гродна, наведвання касцёлаў і парафій, знаёмства з гродзенскімі вернікамі, падзяліўся меркаваннем, пры якой умове магчыма сустрэча двух найвышэйшых іерархаў каталіцкага Касцёла і праваслаўнай Царквы.

    – Ваша Эксцэленцыя, якія ў Вас уражанні ад візіту ў Гродна?
    – Першае ўражанне – гэта кантраст паміж нязносным холадам і гарачынёй сэрцаў, якія мяне прымалі. Калі больш сур’ёзна, то гэта горад вялікай жыццядзейнасці і багатай культурнай спадчыны. Гэта сапраўды скрыжаванне розных культур і розных гісторый са сваімі станоўчымі якасцямі і сваімі праблемамі, і гэта бачна. Гэта таксама месца, дзе каталіцкі Касцёл да сённяшняга дня захоўвае паслядоўнасць і значнасць сваёй традыцыі.
   

Старонка 111 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.