ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Запавет для маладых святароў

З жыцця Касцёла

З а. Леонам Вітэкам, пробашчам парафіі Нараджэння НПМ у Зарачанцы (дэканат Сапоцкін) і спаведнікам алюмнаў ВДС у Гродне з нагоды юбілею 50-годдзя святарства размаўляў кс. Павел Салабуда.
 
Айцец Леон Вітэк OMI   Айцец Леон Вітэк OMI
- Нарадзіўся 23.03.1934 г. у Здунах каля Кратошына ў Калішскім ваяводстве.
- Скончыў ВДС у Обры каля Вольштына.
- Святарскія пасвячэнні прыняў 18.03.1962 г. у Обры з рук кс. б-па А. Бараняка.

   Душпастырская праца:
- З 1962 г. як місіянер Ордэна аблятаў Марыі Беззаганнай выконвае пастырскую функцыю ў розных парафіях, якія належаць да гэтага ордэна.
- У 1995 г. быў накіраваны ў Гродна.
- З’яўляецца спаведнікам клерыкаў.
 

Парафіяда стала духоўным феноменам гродзенскага Касцёла

З жыцця Касцёла

Кожнае наша дзеянне з добрым намерам можа праслаўляць Бога: ці песня гэта, ці танец, ці гульня ў бадмінтон. Мы атрымалі ў дар ад Бога розум, які дазваляе нам пазнаваць свет, мы маем сваё цела, якое можам навучыць прыгожа рухацца, мы маем душу, якая пазнае Бога. Калі мы будзем увесь час развіваць у сабе гэтыя дары, то будзем расці цалкам гарманічнымі асобамі. Арганізатары Парафіяды акурат і ставяць такія мэты – выхоўваць дзяцей і моладзь у поўнай гармоніі душы, цела і розуму. У Гродзенскай дыяцэзіі спаборніцтвы ў межах трыяды “Святыня-Тэатр-Стадыён” ладзяцца ўжо чацвёрты год. Як кажа галоўны арганізатар Парафіяды кс. Артур Малафей, яна ўжо стала духоўным феноменам у жыцці Касцёла Гродзенскай дыяцэзіі. Таму штогод усё больш дзяцей і моладзі прыязджае паспаборнічаць у розных конкурсах, паспяваць, патанцаваць і разам праславіць Бога ў супольных набажэнствах. З 12 па 15 чэрвеня парафіі Гродна-Паўднёвы і Гродна-Дзевятоўка будуць прымаць маладых вернікаў з усёй дыяцэзіі ў межах конкурсаў “Святыня-Тэатр”, а спартыўныя спаборніцтвы будуць адбывацца на галоўным гарадскім стадыёне. Як рыхтуецца Парафіяда ў гэтым годзе, мы распыталі кс. Артура Малафея. 
   

Парафіяльная місія ў Вярэйках

З жыцця Касцёла

Асвячэнне місійнага крыжа
З 29 красавіка па 6 мая 2012 года ў касцёле ў Вярэйках (Ваўкавыскі раён) адбыліся парафіяльныя місіі. У вернікаў была мажлівасць перажыць духоўнае аднаўленне і атрымаць папскае бласлаўленне місійным крыжам.
Падрыхтоўка да місій
У нядзелю 29 красавіка айцы Андрэй Ядкоўскі і Андрэй Шчупал, рэдэмптарысты, абвясцілі пачатак місій – рупны тыдзень працы над сабой. Усе засяродзілі ўвагу на стане душы, бо на яе, як не крыўдна, не заўсёды хапае часу ў штодзённым жыцці. Разам са святарамі вернікі касцёла спасцігалі Божую праўду і ішлі па шляху да святасці. Ад удзельнікаў місій патрабавалася адкрытае сэрца, жаданне да навяртання і глыбокае асэнсаванне таго, што адбывалася ў хрысціянскай святыні.
Вярэйкаўскія парафіяне пачалі рыхтавацца да місій задоўга да іх пачатку. Пробашч парафіі кс. Валерый Лісоўскі прапаноўваў неабходную літаратуру, рабіў акцэнт на важнасці ўдзелу ў місіях, якія здараюцца раз на 10-20 гадоў. Таму ў сэрцах вернікаў ужо жыло чаканне прыйсця Езуса. Ружанцовая супольнасць, шкаплернае брацтва і Апостальства Божай міласэрнасці аддана маліліся за добрае перажыццё місій.
   

Маці Божая на Узгорку Надзеі ў Капцёўцы цярпліва выслухоўвае ўсіх

З жыцця Касцёла

Сёлетняя традыцыйная пілі­грымка ў Капцёўку на пачатку мая па розных прычынах адрознівалася ад іншых. Найперш, пілігрымка аб’яднала і мам, і тат. У выніку да Маці Божай Яснагурскай на Узгорак Надзеі 6 мая вырушылі цэлымі сем’ямі. Таксама гэта была адна з самых шматлюдных пілігрымак у Капцёўку. І ўпершыню вернікаў у санктуарыі на Узгорку Надзеі наведаў Апостальскі нунцый кс. абп Клаўдыа Гуджэроці. Яго Эксцэленцыя ад імя Святога Айца ўручыў двум святарам і тром свецкім асобам з нашай дыяцэзіі спецыяльныя ганаровыя адзнакі.
   

Пілігрымка маці ў Баруны

З жыцця Касцёла

Паломніцкі рух у нашай дыяцэзіі развіваецца ўсё больш актыўна. Сёння цяжка сабе ўявіць духоўнае жыццё дыяцэзіі без пілігрымкі ў Тракелі ці Капцёўку.
На карце Гродзенскай дыяцэзіі з’явілася яшчэ адно новае месца пілігрымак. Ужо трэці год па ініцыятыве кс. дзекана Яна Пузыны арганізоўваюцца пілігрымкі ў Баруны ў санктуарый Маці Божай Барунскай. На жаль, нам не вядомы аўтар малога абраза Маці Божай Барунскай, аднак, вядома, што ён з’яўляецца сэрцам Барунаў, якое прыцягвае да гэтага месца шмат людзей, што прагнуць знайсці прытулак пад плашчом Маці. Абавязак па арганізацыі пілігрымак узяў на сябе кс. Павел Паўлюкевіч. Ужо на працягу трох гадоў кс. Павел вядзе групы маці ў Дзень маці, і бацькаў у Дзень бацькі ў пілігрымцы з Ашмян у Баруны.
   

Старонка 108 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.