Катэхеты аб рэлігійным выхаванні дзяцей
кс. Алег Канановіч
10 чэрвеня 2012
|
Як прайшоў гэты катэхетычны год? Ці ахвотна дзеці пазнавалі Бога?
С. Людміла з Кангрэгацыі Сясцёр Служак НПМ Беззаганнай, пар. Гродна-Аўгустовак:
Супрацоўнічаючы з Божай ласкай, супрацоўнічаючы з дзецьмі і іх бацькамі, мы стараліся як мага больш плённа перажыць чарговы катэхетычны год. Цяжка ацаніць, як прайшоў гэты год, бо мы цяпер пакуль толькі сеялі, а плёну трэба яшчэ пачакаць. Тое, наколькі мы жывём з Богам, наколькі стараемся рэалізаваць у сваім жыцці Евангелле, будзе сведчыць аб нашым жыцці. Як і кожны год, найахвотней на катэхезу хадзілі дашкольнікі, дзеці, якія рыхтуюцца да Першай св. Камуніі. Мы ўвесь час павінны прыкладаць намаганні, каб прыцягнуць да Бога астатніх дзяцей, зацікавіць іх жыццём з Богам. †