ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Маленькая парафія найдаўжэй захоўвала абраз Езуса Міласэрнага

З жыцця Касцёла

Вернікі нясуць абраз  Езуса Міласэрнага  ў эўхарыстычнай працэсііСамая маленькая парафія ў Новай Рудзе ледзь ці не ўпершыню ў сваёй гісторыі сабрала такую вялікую колькасць вернікаў з розных мясцовасцей. 24 чэрвеня там адбылося ўрачыстае заканчэнне перэгрынацыі абраза Езуса Міласэрнага, які за год трапіў ва ўсе касцёлы нашай дыяцэзіі. Уласна арыгінал абраза, напісаны Яўгенам Казіміроўскім у 1934 годзе паводле містычных бачанняў св. Фаўстыны Кавальскай, вельмі доўга захоўваўся ў касцёле ў Новай Рудзе. 30 гадоў абраз Езуса Міласэрнага знаходзіўся паміж прэсбітэрыем і нефам высока на сцяне, пасля ўдалося патаемна вывезці яго ў Вільню. Некаторыя ўдзельнікі той складанай аперацыі таксама прысутнічалі на ўрачыстай св. Імшы з нагоды заканчэння перэгрынацыі абраза Езуса Міласэрнага. Літургію ўзначаліў кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч, які мае непасрэднае дачыненне да тых гістарычных падзей і які зрабіў шмат для пашырэння культу Божай Міласэрнасці.
 

Рэха кіно

З жыцця Касцёла

Рэжысёр “Беларусьфільма”  Юрый Гарулёў Упершыню ў Гродне ладзіўся шырокі паказ дакументальнага хрысціянскага кіно. Завабіць гледача на такі жанр даволі цяжка. Аднак зала кінатэатра “Чырвоная зорка” падчас двух дзён паказу стужак-лаўрэатаў Фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлеперадач “Magnificat” была запоўнена цалкам. І як падчас паказу асаблівага хітовага фільма, каля касы стаялі людзі і пыталі лішні білецік: квіткоў на ўсіх ахвотных гледачоў не хапіла.
Перад самым паказам да гледачоў звяр­нуўся рэжысёр “Беларусь­фільма” Юрый Гарулёў, старшыня Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлеперадач:
    – Скажу шчыра, што як рэжысёр дакументальнага кіно я не вельмі часта бачу такія запоўненыя залы. Таму застаецца толькі парадавацца, што ў Гродне вось так цікавяцца дакументальным кіно. Фестываль праводзяць і ствараюць католікі, аднак абсалютна на аднолькавых умовах на ім прысутнічаюць стужкі рэжысёраў праваслаўнай канфесіі і пратэстантаў. Фестываль “Magnificat” з’яўляецца даволі ўнікальнай з’явай. Такіх міжнародных культурных падзей, якія збіраюць стужкі на духоўныя тэмы, паказваюць, як чалавек прыходзіць да веры, у свеце не так і шмат. Шмат гледачоў, якія чытаюць пра кінафестываль, хочуць таксама ўбачыць гэтыя карціны, аднак не маюць магчымасці трапіць на фестывальныя прагляды ў Глыбокае. Таму існуе такое мерапрыемства, як “Рэха фестывалю”. Сёння ўпершыню мы праводзім шырокі паказ стужак, якія ў розныя гады былі адзначаны на кінафестывалі “Magnificat”.
    Гродзенскі двухдзённы паказ ладзіўся дзякуючы членам аргкамітэта фестывалю “Magnificat”.
   

Езус з намі: эўхарыстычная працэсія на Божае Цела

З жыцця Касцёла

Сёлетняя працэсія на ўра­чыс­тасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Езуса Хрыста распачалася ў Гродне св. Імшой у катэдры 7 чэрвеня. Гэтае свята з абавязковай працэсіяй бярэ пачатак у ХIII ст. і сёння з’яўляецца адным з галоўных свят літургічнага года ў Касцёле. Як і стагоддзі таму, вернікі прыйшлі ў катэдру засведчыць сваю веру ў тое, што Езус Хрыстус знаходзіцца разам з намі ў Найсвяцейшым Сакраманце. Вернікі найпрыгажэйшым чынам аздобілі працэсію, у якой затым неслі вуліцамі горада Найсвяцейшы Сакрамант.
   

Парафіяда-2012: хваліць Бога спевам, малітвай і рухамі!

З жыцця Касцёла

Пераможцам сёлетняй Парафіяды па выніках усіх спаборніцтваў стала парафія з Росі. Моладзь прыехала на Парафіяду першы раз і адразу перамагла. Прыемна здзівіла колькасць удзельнікаў: гэтым разам у Гродна на спаборніцтвы прыехала каля 380 чалавек з 27 парафій у параўнанні з 300-мі ў мінулым годзе. А яшчэ, арганізатары і ўдзельнікі штодня дзякавалі Богу за цудоўнае надвор’е на працягу ўсіх дзён Парафіяды, што дадавала пазітыву гэтым сустрэчам.
   Назіраючы за ўдзель­нікамі спаборніцтваў ужо чацвёрты год, галоўны арганізатар Парафіяды кс. Артур Малафей кажа, што агульны ўзровень падрыхтоўкі дзяцей і моладзі ў розных спаборніцтвах павышаецца з кожным годам. Асабліва гэта заўважна ў некаторых відах спартыўных дысцыплін і тэатральным конкурсе. Дзеці за некалькі гадоў упадабалі гэтае вясёлае і маштабнае мерапрыемства, таму больш адказна да яго рыхтуюцца.
   

Сэрца святара перастала біцца каля алтара

З жыцця Касцёла

Гэтыя словы вельмі хутка абляцелі ўсю дыяцэзію і Беларусь ва ўрачыстасць Святой Тройцы 3 чэрвеня. Кс. Пётр Крыкшчукайціс, пробашч парафіі Пеляса, памёр падчас галоўнай св. Імшы, справаванай за сваіх парафіян, якім ён служыў 22 гады. Святар прысеў падчас Імшальных чытанняў і ўжо больш не ўстаў, і нічога не сказаў сваім парафіянам. Гэта быў яго апошні ўрок навукі Хрыста, пачуты на зямлі ў парафіі, якую ён моцна любіў і якой стараўся верна служыць.
На пахавальную ўра­чыстасць 6 чэрвеня ў парафіяльны касцёл у Пелясе прыехала шмат святароў на чале з кс. б-пам Аляксандрам Кашкевічам. Хтосьці падчас пахавання сказаў, што ў Пелясе ніколі не было столькі святароў і вернікаў. Кс. Пётр сабраў каля сваёй труны ўсіх братоў у святарстве з розных дыяцэзій і краін, вернікаў са сваёй і навакольных парафій.
   На пачатку Эўхарыстыі была адспявана Ютрань, якую ўзначаліў кс. Андрэй Бародзіч, што на сённяшні дзень працуе ў Мінску. Кс. Андрэй расказваў, што на працягу многіх гадоў, ідучы з групай вернікаў з Ваўкавыска ў Тракелі, ён заўсёды быў вітаны светлай памяці кс. Пятром. Святары, падзеленыя на два хоры, разам з вернікамі адспявалі пахавальныя малітоўныя псальмы, просячы Божай міласэрнасці і ласкі вечнага жыцця ў небе для памерлага святара.
   

Старонка 106 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.