Ордэн піяраў перажывае Піярскі год пакліканняў
Айцы піяры сумесна з моладдзю
07 верасня 2012
|
2012 год. Колькі прадказанняў было зроблена на гэты год: пачатак III Сусветнай вайны, поўны крах эканамічнай сістэмы Еўропы, ну, і самае вядомае, – прадказанне племені Майя аб канцы Свету. Заўважылі? Ніводнай пазітыўнай навіны.
А вось Ордэн піяраў глядзіць у будучыню з сапраўдным жаданнем і чаканнем. 2012 – гэта ПІЯРСКІ ГОД ПАКЛІКАННЯЎ. У хуткім тэмпе сучаснага жыцця чалавек не можа і не хоча спыніцца, каб паглядзець на свой шлях у паўсядзённасці. Айцы піяры заахвочваюць усіх, а асабліва моладзь, прыслухацца не да свайго эгаістычнага жадання, а да сапраўднага голасу Бога. †