ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

З жыцця Касцёла

У Смаргоні адбыўся музычны фестываль “Цэцыліяда”

З жыцця Касцёла

У суботу 17 лістапада адбыўся музычны фестываль “Цэцыліяда” пад дэвізам “Не бойся, толькі вер”. У фестывалі прыняло ўдзел каля 60 чалавек – дзеці і студэнты са Смаргоні і Мінска.
У сучасным свеце нават цяжка ўявіць чалавека, які не любіць слухаць музыку. Дома, на працы, у дарозе яна суправаджае кожнага. Шмат людзей можна сустрэць з навушнікамі ў вушах. Але што мы слухаем? Як хрысціяне, мы павінны памятаць, што ўсё, што мы робім, мы павінны старацца пераўтвараць у малітву. Вось да гэтага нас заклікае св. Цэцылія – апякунка арганістаў, хораў і касцёльнай музыкі. Менавіта з гэтай нагоды ўжо другі раз у Моладзевым цэнтры св. Яна Боска ў Смаргоні адбыўся музычны фестываль “Цэцыліяда”.
    Прыгожыя дэкарацыі, вядучыя і, канешне, дух Божай любові настройвалі гледачоў на глыбокія ўнутраныя перажыванні веры. Увесь вечар быў прасякнуты ідэяй аб тым, што кожны чалавек з’яўляецца будаўніком і апекуном Святыні, што ўсё жыццё – гэта дарога да Бога і кожны ідзе сваім шляхам, кладзе сваю цаглінку ў велічнае будаўніцтва. Вядучыя запрасілі ўдзельнікаў працягнуць гэтае будаўніцтва праз свае выступленні, выкладваючы, цаглінку за цаглінкай, Святыню, якою і з’яўляемся ўсе мы.
 

200 год касцёлу Найсвяцейшай Тройцы ў Забалаці

З жыцця Касцёла

Нештодзённы юбілей адбыўся ва ўрачыстасць Хрыста, Валадара Сусвету, 25 лістапада ў парафіяльнай супольнасці ў Забалаці. Усе парафіяне разам са сваім пробашчам кс. дзеканам Генрыкам Яблоньскім у гэты дзень дзякавалі за дар 200-годдзя святыні, а ўрачыстасць узначаліў пастар дыяцэзіі.
Уласна ўрачыстасць трывала ўжо на працягу тыдня, бо яе папярэджвалі святыя місіі, якія ў парафіі праводзілі айцы рэдэмптарысты: а. Валерый Мазан і а. Андрэй Ядкоўскі. Як адзначылі на пачатку ўрачыстай св. Імшы місіянеры, запоўнены храм з’яўляецца сведчаннем веры кожнага з нас. Да шчырага перажывання юбілею заклікалі вернікаў місіянеры. Перад літургічным зваротам біскупа, усіх на пачатку св. Імшы прывітаў кс. дзекан Генрык Яблоньскі. Ён вітаў прыбылых на ўрачыстасць святароў, ксяндзоў з мясцовай парафіі, прадстаўнікоў мясцовай улады, дзяцей і моладзь, а таксама ўсіх вернікаў, голас якіх у гэты дзень быў чутны і па-за мурамі святыні, паколькі яна нават не змясціла ўсіх. Кс. Генрык узгадаў таксама гісторыю гэтай цудоўнай святыні, а ўзгадаць сапраўды было што.
   

З Гродна ў Аўстралію

З жыцця Касцёла

Замест зімы ўвесь год лета, каля 5 мільёнаў католікаў і 30 дыяцэзій, звыш 15 тысяч кіламетраў ад беларускай да аўстралійскай правінцыі – у такім напрамку накіроўваецца с. Марыя Паўла ад Бога ў Тройцы Адзінага з Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта.
- Сястра Паўла, спачатку спытаюся аб тым, што зацікавіць усіх чытачоў. Чаму менавіта місіі ў Аўстраліі?
    - Я заўсёды хацела выехаць на місіі. Некалькі разоў падавала прашэнне на працу ў Расіі, але, відаць, Бог патрабаваў мяне тут – у Беларусі. На пачатку года мы атрымалі ліст ад нашай Генеральнай Маці, у якім апісвалася жыццё нашых сясцёр у Аўстраліі. Яна запрашала нас туды. Тады я ўзгадала сваё жаданне і пачала пытаць свайго Абранніка – Езуса Хрыста, дзе маё месца. Я прадставіла гэта сваім Настаяцелям.

    - Чым для Вас з’яўляюцца місіі?
    - Місіі... Скажу словамі нашай Маці заснавальніцы: “Пашырэнне Божага Валадарства сярод сябе і сярод іншых...” Канечне, многія могуць спытаць: “А ў Беларусі нельга гэта рабіць?” Безумоўна, можна. Я заўсёды старалася гэта рабіць. Але Бог дае розныя пакліканні, і ёсць пакліканні ў пакліканні, як у маім выпадку.
   

Экзарцызмы. Зняволенне святым духам

З жыцця Касцёла

З 30 кастрычніка па 7 лістапада на сайце Catholic.by можна было пакінуць пытанні да онлайн-канферэнцыі, прысвечанай тэме “Зняволенне злым духам. Экзарцызмы”. На пытанні наведвальнікаў адказваў экзарцыст Гродзенскай дыяцэзіі ксёндз Чэслаў Паўлюкевіч.

   Наталля, 33 гады, Полацк
    Ці можа экзарцыст прыехаць на дом, калі гэта неабходна?
    Канечне, калі ёсць такая неабходнасць. Да таго ж, у рытуале экзарцызму ёсць экзарцызм месца, паколькі бывае знявольванне не толькі чалавека, але і месца.
   
    Святлана, 24 гады, Мінск
    Як адрозніць апантанасць ад псіхічнага захворвання?
    Гэтай тэме прысвячаецца шмат сустрэч экзарцыстаў і канферэнцый. Сапраўды, мяжа паміж захворваннем і апантанасцю можа быць вельмі тонкай і вельмі складана адрозніць. Бо праяўленні апантанасці могуць быць такімі ж, як сімптомы хваробы. Многія экзарцысты лічаць, што калі чалавек хворы, то таксама можна маліцца аб яго аздараўленні.
   

Самы стары алтар катэдры будзе адноўлены

З жыцця Касцёла

Алтар св. Міхала Арханёла ў левай наве Фарнага касцёла з’яўляецца старэйшым нават за сам касцёл. Па словах ксяндза пробашча Яна Кучынскага, падчас рэстаўрацыі алтару нададуць яго першапачатковы стыль, аздобіўшы захаванай арыгінальнай разьбой, але зменяць каларыстыку алтара.
Паводле гістарычных кры­ніц, алтар датуецца 1664 годам. Ён быў збудаваны ў драўляным касцёле св. апосталаў Пятра і Паўла, а пазней быў перанесены ў касцёл св. Францішка Ксаверыя (катэдру). Паводле гістарычных даведак, у Фарным касцёле гэты алтар служыў як алтар Маці Божай Кангрэгацкай. Ёсць звесткі, што ён служыў і галоўным алтаром. Пасля яго перанеслі ў капліцу св. Міхала Арханёла ў левай наве.
   

Старонка 101 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.