ГАЗЕТА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
 
Пятніца, 16 лістапада 2018 года
«Малітва за памерлых
– найлепшая духоўная дапамога,
якую можам даць іх душам»
/ Папа Францішак /

З жыцця Касцёла

Прадстаўляць Хрыста і выконваць Яго заданне

З жыцця Касцёла

Кс. Павел УрбанУ Вялікі чацвер Езус устанавіў сакрамант святарства. У гэты дзень шматлікія вернікі скіроўваюць свае думкі і пажаданні да ўсіх святароў, дзякуюць ім за прамоўленае Божае слова, за цэлебрацыю Эўхарыстыі, а таксама за ахвяру іх жыцця, складзеную на карысць Богу і людзям.
Ролю святара нельга вымераць фінансавымі паказчыкамі, адміністрацыйнымі, будаўнічымі або навуковымі дасягненнямі, нават годнасцямі і функцыямі, якія ён выконвае ў Касцёле. Адпаведнай мерай святарства з’яўляецца само служэнне. Святар нясе паслугу людзям у Хрысце, праз Хрыста і з Хрыстом. Ён – служыцель збаўлення, шчасця і свабоды дзяцей Божых. Чаму быць святаром – не прафесія?
    Ёсць прафесіі – напрыклад, настаўнік, урач – выкананне абавязкаў якіх было б складаным без ласкі паклікання. Аднак атрымаўшы адпаведныя навыкі ў падобнай прафесіі, такая праца можа стаць магчымай і часта нават дастакова эфектыўнай, але акажацца менш плённай і не будзе прыносіць задавальнення. Са святарствам справа выглядае абсалютна інакш. Эфектыўнасць выканання святарскай паслугі залежыць не ад тэалагічнай, літургічнай, педагагічнай ці якойнебудзь іншай кваліфікацыі, а ад спецыяльнага Божага намашчэння – сакраманту, дзякуючы якому здзяйсненне літургічных чынаў дасягае свайго выніку – праяўлення дзейнасці Усемагутнага ў асобе ці супольнасці. Абавязковасць такога намашчэння Бог аб’яўляе яшчэ ў старазапаветныя часы, выбіраючы калена Левія для ролі святароў.
 

Святар, які любіў жыццё і людзей

З жыцця Касцёла

Кс. Леанід Нясцюк нарадзіўся 24 мая 1955 года. Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў з рук біскупа Людвікаса  Павілоніса 22 мая  1982 года ў Каўнасе (Літва). З 1996 года служыў пробашчам парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах. Памёр 24 сакавіка 2017 года. Цела спачылага святара пахавана каля мясцовага касцёла.


   Ужо амаль год мінуў, як па ўзнагароду да Пана адышоў светлай памяці кс. Леанід Нясцюк. Адкрыты, добры чалавек, верны пакліканню душпастыр. Сваімі ўспамінамі пра былога пробашча дзеляцца вернікі парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах (дэканат Астравец).

   Кс. Леанід Нясцюк служыў пробашчам у гервяцкай парафіі з 1996 года. За гэты час дзякуючы яго намаганням была цалкам адноўлена мясцовая святыня: перакрыты дах, пакладзена плітка, пафарбаваны фасад. Па задуме святара на прыкасцёльнай тэрыторыі спілаваны таполі, выкарчавана карэнне, завезена зямля. Вакол святыні высаджаны парк вечназялёных хмызнякоў.
   

Спяшацца рабіць дабро

З жыцця Касцёла

Традыцыйна ў ІІІ Нядзелю Вялікага посту, якая сёлета прыпадае на 4 сакавіка, адзначаецца нацыянальны дзень “Карытас”. Ахвяраванні, сабраныя ў гэты дзень у парафіях Беларусі, прызначаны на дапамогу патрабуючым, якімі апекуецца дабрачыннае таварыства. Касцёл шчыра дзякуе ўсім, хто прычыняецца да справы міласэрнасці.
Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас” мае больш за 120-гадовую гісторыю. Сёння яго прадстаўніцтвы ёсць ва ўсім свеце. Першы філіял “Карытас” узнік у адной з дыяцэзій Германіі. Аснову дзейнасці арганізацыі складала дапамога італьянскім сезонным рабочым, якая акрэслівалася як “нясенне службы ў духу пастырскай міласэрнасці”.
   

Прывесці моладзь да Бога праз асабісты прыклад

З жыцця Касцёла

Моладзь у касцёле
“Гуляйце, скачыце, бегайце, шуміце. Для мяне важна толькі адно: каб вы не грашылі”. З гэтымі словамі звяртаўся да сваіх выхаванцаў св. Ян Боско – заснавальнік салезіянскай супольнасці. Такога дэвіза прытрымліваюцца таксама ў араторыі св. Яна Боско пры парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні, дзе вядзецца праца з дзецьмі і моладдзю. Некалькі разоў на тыдзень дзесяткі мясцовых маладых жыхароў збіраюцца ў салезіянскім моладзевым цэнтры, каб з малітвай і адарацыяй, святам і весялосцю, спартыўнымі баталіямі і творчымі вечарамі бавіць вольны час. У гэтым наведвальнікам дапамагаюць аніматары, служэнне якіх заключаецца ў добрасумленным выкананні штодзённых абавязкаў, ахвярнасці, радасці, што паходзіць ад чыстага сумлення і лучнасці з Панам.
Хто такія аніматары?
    Кл. Марк Найдзіч SDB, адказны за араторый св. Яна Боско ў Смаргоні, распавядае, што падрыхтоўка аніматараў у салезіянскім цэнтры вядзецца ўжо не адзін год. Яны працуюць у харызме Дона Боско, а галоўная мэта іх служэння – пастаянная прысутнасць сярод дзяцей і моладзі, евангелізацыя і сведчанне сапраўднай хрысціянскай радасці.
   

Паслуга сясцёр серафітак: занесці любоў Стварыцеля патрабуючым

З жыцця Касцёла

С. Юліта Пятрова, с. Гарэцці Міленкевіч і с. Эўхарыя Хульбуй (злева направа) з рэліквіямі заснавальніцы сваёй кангрэгацыі бл. Малгажаты Шэўчык

На працягу 25-ці гадоў у Сапоцкіне нясуць паслугу манахіні з Кангрэгацыі Дачок Маці Божай Балеснай (серафіткі). Яны клапоцяцца пра касцёл, праз катэхезу набліжаюць дзяцей і моладзь да Бога, апекуюцца і дапамагаюць адзінокім, убогім, патрабуючым людзям. Сёння гэтымі абавязкамі ў парафіі занятыя с. Эўхарыя Хульбуй, с. Гарэцці Міленкевіч і с. Юліта Пятрова. У бягучым нумары “Слова Жыцця” сёстры серафіткі распавядаюць пра тое, як прыбылі ў Беларусь і што лічаць найважнейшым у рэалізацыі свайго паклікання.
Пачаткі служэння ў Беларусі
    Яны былі складанымі. Мы прыехалі ўдзвёх у 1990 годзе і распачалі працу на Віцебшчыне, у Дуніловічах. Касцёл там быў зруйнаваны, вернікаў было зусім мала. Шукалі людзей, размаўлялі з імі ў парках, крамах, школе, на плошчах – і рэлігійнае жыццё паступова адраджалася. Трэба адзначыць, што ў той час асобы, якіх мы сустракалі, былі ўспрымальнымі, шукалі Бога і імкнуліся да Яго.
   

Старонка 7 з 118:

Актуальны нумар

Наш каляндар

 

kalendar 2018 by2s
Каляндар «Слова Жыцця»
на 2018 год

Літургічны каляндар

white
Літургія Слова на сёння:
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  46

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.