ГАЗЕТА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
 
Серада, 26 верасня 2018 года
«Кроў мучанікаў
– заклік да еднасці хрысціян»
/ Папа Францішак /

З жыцця Касцёла

Гісторыя, напісаная сэрцам

З жыцця Касцёла

Успаміны і перажыванні старэйшага пакалення – гэта жывы ўрок гісторыі для маладых людзей. Дастаткова часта жыццё нашых бабуль і дзядуль, нібы такое звычайнае і простае, напоўнена цяжкасцямі і цярпеннем. Аднак ніколі ў гэтых людзей не было недахопу сіл і мужнасці, каб з унутранай рашучасцю абараняць свае каштоўнасці і веру, жыць, у першую чаргу, не для сябе, а для Бога.
    Сёння “накіроўваемся” ў мястэчка Адэльск, каб пазнаёміцца з Антоніем Пясэцкім. Каранны адэльшчанін наблізіць нам некаторыя старонкі гісторыі мясцовай парафіі, каб памяць пра іх не знікла.
Мястэчка Адэльск і касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі – гэта мая родная парафія. Тут у 1929 годзе я з’явіўся на свет. Выхоўваўся ў каталіцкай сям’і, дзе кожны песціў у сваім сэрцы веру ў Бога. Можа таму, будучы яшчэ малым хлопцам, я пачаў служыць у касцёле як міністрант. Бачыў там людзей, якія шчыра маліліся, прыступалі да святых сакрамантаў, даручалі сваё жыццё Хрысту і будавалі парафіяльную сям’ю.
 

Вынікі візіту аd limina Apostolorum 2018

З жыцця Касцёла

Іерархі падчас сустрэчы ў Кангрэгацыі па справах біскупаў

Храналогія падзей
З 31 студзеня па 7 лютага ў Ватыкане праходзіў 4-ты ў гісторыі Касцёла ў Беларусі візіт біскупаў ad limina Apostolorum. Рэдакцыя “Слова Жыцця” распавядае, як гэта было і якую ацэнку атрымаў наш Касцёл у ведамствах Святога Пасаду.
31 студзеня
    Біскупы прынялі ўдзел у агульнай аўдыенцыі Святога Айца Францішка на плошчы св. Пятра. Традыцыйна пасля папскай катэхезы прысутныя іерархі з розных частак свету, у тым ліку з Беларусі, мелі магчымасць асабіста прывітаць Пантыфіка і абмяняцца з ім некалькімі словамі.
   

Дапамажыце мне вярнуцца дадому!

З жыцця Касцёла

Да Сусветнага дня хворага
Здаецца, звычайны дом, зялёны лужок, кветкі… і дзіцячая далонь. Усё было б так проста, калі б не было так складана. Гэтую карціну намалявала Даша Кавалеўская, якая ўжо на працягу 9-ці месяцаў знаходзіцца ў рэанімацыі Гродзенскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы. Маленькая рука нібы адбілася на нябачнай бальнічнай шыбе, што аддзяляе дзіця ад бацькоў. Але кожны з Вас можа дакрануцца да далоні дзяўчынкі і зрабіць так, каб яна хутчэй вярнулася дадому.
Спярша думалі, “раздыхаецца”
   Бяда прыйшла ў дом Казіміра і Вікторыі Кавалеўскіх з Гродна неспадзявана. “Як і належыць, у 9-месячным узросце мы з Дашай пайшлі на агляд да ўрачоў, – успамінае мама 2-гадовай дзяўчынкі. – Мяне непакоіла, што дачка моцна кашляла. Нас паклалі ў бальніцу з дыягназам «пнеўманія». Месяц – у бальніцы, нядзелю – дома. І так па крузе, ажно пакуль не паставілі канчатковы дыягназ – «спінальная аміатрафія Вердніга-Гофмана»”.
   

Музыкай маліцца

З жыцця Касцёла

Кожную нядзелю рукі Ірэны дакранаюцца да клавіш, нараджаюць мелодыі малітвы і надзеі

Моладзь у Касцёле
Напэўна, усе вернікі гродзенскага касцёла Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (пабрыгіцкі) ведаюць у твар арганістку Ірэну Барсукевіч. Дзякуючы яе паслузе нядзельныя і святочныя набажэнствы ў парафіі праходзяць пад чароўныя гукі аргана і суправаджаюцца меладычным спевам. У сённяшнім нумары “Слова Жыцця” арганістка распавядае пра сваю працу, захапленне натхняльнай і ўзнёслай музыкай, якая дапамагае людзям уздымацца над будзённасцю і шчыра маліцца.
Прыступка за прыступкай
    Музыка ўвайшла ў жыццё Ірэны Барсукевіч яшчэ ў дзяцінстве. Ужо ў 3-ім класе дзяўчынка пачала вучыцца ў музычнай школе па класе акардэона.
    “Гісторыя майго паступлення ў музычную школу – сапраўдны дэтэктыў, – гаворыць Ірэна. – У мяне была старэйшая сяброўка-суседка, якая хадзіла ў «музыкалку». Аднойчы я ёй прызналася, што таксама вельмі хачу навучыцца іграць на якім-небудзь музычным інструменце, і што калі яна мне дапаможа, буду ўдзячна ёй усё жыццё. Нашу размову пачуў тата. Відаць, яму самому захацелася стаць тым чалавекам, якому будуць удзячны ўсё жыццё, таму і павёў мяне ў музычную школу (смяецца – заўв. аўт.). Тата шмат свайго вольнага часу прысвяціў мне: адвозіў на заняткі, сачыў за поспехамі. Таму мая музычная адукацыя – у многім яго заслуга”.
   

Злучым нашы рукі, звязаныя Хрыстовай любоўю

З жыцця Касцёла

Трывае Тыдзень малітвы аб еднасці хрысціян.
Гэтая ініцыятыва паўстала адносна нядаўна ў рамках экуменічнага руху за аб’яднанне ўсіх хрысціянскіх канфесій. Але ці правільна ўсе мы разумеем, што насамрэч маецца на ўвазе пад экуменізмам?
Памылковыя погляды на экуменізм
    Экуменізм – гэта рух, накіраваны на збліжэнне, прымірэнне і супрацоўніцтва ўсіх хрысціянскіх канфесій, “у тым ліку на аднаўленне зносін у сакрамантах паміж раз’яднанымі хрысціянскімі Цэрквамі пры захаванні своеасаблівасці іх традыцый і абрадаў” (Каталіцкая энцыклапедыя). Падразумяваецца збліжэнне хрысціян на аснове талерантнага стаўлення да традыцый і абрадаў іншай Царквы, з-за чаго, у рэчаіснасці, і існуюць разыходжанні ў веравызнанні паміж рознымі канфесіямі. Вера ж ва ўсіх хрысціян адна – у Збаўцу Езуса Хрыста, Сына Божага, які адкупіў чалавецтва. У той час як іншыя сусветныя рэлігіі лічаць Езуса Прарокам, цудатворцам (іслам) або не прызнаюць увогуле ні як Месію, ні як Прарока (іудаізм).
   

Старонка 6 з 116:

Актуальны нумар

Наш каляндар

 

kalendar 2018 by2s
Каляндар «Слова Жыцця»
на 2018 год

Літургічны каляндар

 
green
Літургія Слова на сёння:
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  97

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.