ГАЗЕТА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
 
Серада, 17 студзеня 2018 года
«Не забудзем падзякаваць Богу
за ўсё дабро, якое атрымалі»
/ Папа Францішак /

З жыцця Касцёла

Пад акампанемент Стварыцеля

З жыцця Касцёла

Кожны тэкст можна разабраць на літары, кожную карціну – на фарбы, а кожную песню – на ноты. Але мала каму вядома, што ўсе музычныя творы ў некаторым сэнсе будуюцца на аснове старадаўняга царкоўнага гімна “Ut queant laxis”, прысвечанага св. Яну Хрысціцелю. Менавіта першыя радкі гэтага твора былі ўзяты за назвы нот. У гімне спевакі просяць слыннага святога ачысціць вусны ад граху, каб маглі чыстымі галасамі славіць яго цуды.
Сёння прапануем чытачам “Слова Жыцця” пазнаёміцца з некаторымі музыкантамі, якія праз сваю дзейнасць нясуць людзям Бога.
    Усе яны ў адзін голас сцвярджаюць, што малітва ў суправаджэнні музыкі хутчэй дасягае Неба, заахвочвае чалавека да разважанняў над сваёй існасцю, сэнсам жыцця, месцам у свеце.
 

Заканчэнне дыяцэзіяльнай перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай

З жыцця Касцёла

У літургічны ўспамін св. Яна Паўла ІІ у гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя завяршылася перэгрынацыя фацімскай фігуры. З вялікай удзячнасцю і пашанай прысутныя вернікі склалі ля стоп Марыі букет, сплецены з малітвы і кветак. Урачыстасць узначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
У чаканні сустрэчы
    Фацімская фігура пачала сваё доўгае падарожжа па Гродзенскай дыяцэзіі ў 100-ую гадавіну аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме. Вандроўка расцягнулася на 163 дні. За гэты час фігура наведала ўсе парафіі дыяцэзіі, завітала амаль у кожную святыню.
    Вернікі рыхтаваліся да перэгрынацыі адказна і засяроджана: за 9 дзён маліліся Навэннай да Маці Божай з Фацімы, адпраўлялі фацімскія набажэнствы, супольна адгаворвалі Ружанец...
   

Місія дапамогі памерлым

З жыцця Касцёла

Палатно “Анёл вызваляе душы з чыстца”, Людовіка КараччыСярод католікаў найбольш папулярная традыцыя малітвы за памерлых на 3-ці, 7-мы і 30-ты дні пасля смерці, а таксама ў кожную гадавіну. Касцёл успамінае ўсіх памерлых 2 лістапада, моліцца за іх падчас кожнай св. Імшы. Але і гэтага недастаткова для збаўлення душ, якія прагнуць дапамогі ў чыстцы.
Хто нястомна моліцца за памерлых?
    У далёкім 1889 годзе ў Закрочыме (Польшча) бл. Ганаратам Казьміньскім і маці Вандай Алендскай была заснавана Кангрэгацыя сясцёр памочніц чыстцовым душам. Харызма супольнасці палягала выключна на малітоўным клопаце аб памерлых.
    З цягам часу супрацоўніцтвам у справе духоўнага збаўлення душ сталі цікавіцца і свецкія асобы. Такім чынам у 1983 годзе пад апекай Кангрэгацыі ўзнікла Апостальства дапамогі чыстцовым душам (АДЧД), зацверджанае Святым Прастолам.
    На Беларусі рух пачаў развівацца ў канцы 1990-х гадоў. Першыя групы АДЧД у Гродзенскай дыяцэзіі з’явіліся са згоды ардынарыя Аляксандра Кашкевіча ў Лідскім дэканаце. Цяпер яны існуюць у большасці парафій дыяцэзіі. Спярша душпастырам суполак быў кс. Віктар Субель, затым – а. Анджэй Ядкоўскі CSsR. У фармацыі апостальства дапамагаюць сёстры з кангрэгацыі, якія дзеляцца ўсёй неабходнай літаратурай. Інфармацыю пра дзейнасць руху распаўсюджваюць і самі яго ўдзельнікі. Ужо амаль на працягу 20-ці гадоў дадзенай справай займаецца аніматар апостальства ў Гродзенскай дыяцэзіі Андрэй Слонімец. “Часам павінен ехаць на сустрэчу ў парафію, але ўласнага транспарта не маю. Таму проста давяраю ўсё Езусу, – прызнаецца ён. – Неаднаразова выходзіў на дарогу і... цудам спыняўся аўтамабіль, які ехаў якраз туды, куды мне трэба. Або аднойчы была гісторыя: спазніўся на аўтобус, каб вярнуцца дамоў.
   

Гродзенскі каталіцкі некропаль

З жыцця Касцёла

Могілкі ў Гродне зараз выкарыстоўваюцца як адзін з гарадскіх турыстычных аб’ектаў (асабліва папулярны сярод турыстаў з Польшчы). Існуе нават онлайн-мапа з пазначэннем некаторых пахаванняў. А ўсё чаму? На сённяшні дзень ансамбль старых гродзенскіх могілак з’яўляецца адным з самых даўніх прыкладаў цэласных гарадскіх камунальных пахаванняў на тэрыторыі Беларусі.
Больш за 200 гадоў
    Аб’ект закладзены прыкладна ў той самы час, што і Павонзкаўскія (Польшча), Лычакаўскія (Украіна) некропалі і могілкі Роса (Літва). Тут захаваліся надмагіллі ў стылях класіцызму, эклектыкі, мадэрну, канструктывізму, зробленыя майстрамі з Гродна, Варшавы, Кіева, Вільні. Даследчыкі зазначаюць, што надмагільныя помнікі ўяўляюць сабой унікальныя аб’екты дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія не маюць аналагаў на тэрыторыі Беларусі.
    Каталіцкія могілкі заснаваны ў 1792 годзе на выдзеленым з зямельнага фонду каралеўскай эканоміі надзеле ля ўсходняй мяжы горада. Іх стварэнне выклікана рашэннем выносіць з цэнтраў гарадоў могілкі пры парафіяльных храмах і кляштарах і ўтвараць камунальныя могілкі. Толькі за першыя 8 месяцаў тут пахавана каля 200 чалавек.
    У 1821 годзе на гэтым месцы была пабудавана мураваная капліца. Яе фундатарам выступіў Казімір Судніцкі, камісар нерухомага маёнтка гродзенскага кляштара брыгітак. Праект капліцы падрыхтаваны губернскім архітэктарам Вільгельмам Багемюлем. У 1907 годзе да капліцы дабудавалі вежу-званіцу.
   

Любоўю сваёй мацярынскай прыгожая

З жыцця Касцёла

14 кастрычніка ў краіне адзначаецца Дзень маці
У гэтае свята кожны з нас хоча асаблівым чынам падзякаваць самаму блізкаму чалавеку на зямлі за дар жыцця, клопат, пяшчоту і дабрыню, далікатнае і чулае сэрца, у якім ніколі не згасае бескарыслівая любоў. З маленства і на працягу ўсяго жыцця матуля – наш Анёл-ахоўнік. І пакуль яна ёсць, нават у сталым узросце адчуваем сябе дзецьмі.
Вялікія сем’і ў беларускім грамадстве, зрэшты, як і ва ўсім свеце, сёння становяцца сапраўднай рэдкасцю. Таму не дзіўна, што жанчыны, якія адважыліся на нараджэнне 3-іх і больш дзяцей, выклікаюць павагу і захапленне. Да ліку такіх самаадданых матуль можна з упэўненасцю аднесці Леакадзію Данілаўну Мажэйка. Жанчына выгадавала 10-ых дзяцей. А яны, у сваю чаргу, падарылі бабулі 15 унукаў, 16 праўнукаў і 2-іх прапраўнукаў.
   

Старонка 3 з 109:

Актуальны нумар

Наш каляндар

 

kalendar 2018 by1s
Каляндар «Слова Жыцця»
на 2018 год

Літургічны каляндар

white
Літургія Слова на сёння:
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  349

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.