ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

Юбілей

Як ствараецца газета?

Юбілей

Будучы нумар пачынаецца з планёркіПаважаны Чытач!
    Трымаючы ў руках новы нумар, ці задумваўся Ты, які шлях робіць газета, каб трапіць да свайго адрасата?
    Запрашаем адправіцца ў вялікае падарожжа працягласцю ў 2 тыдні. Менавіта з такой перыядычнасцю выходзіць “Слова Жыцця”, столькі часу затрачваецца на выпуск аднаго нумара газеты.
Планаванне тэм
    Жыццё новага нумара распачынаецца на наступны дзень пасля таго, як папярэдні трапіў да чытача. Супрацоўнікі рэдакцыі збіраюцца на планёрку, дзе абмяркоўваюць тэмы, што будуць асвятляцца ў нумары, і якім чынам яны могуць выглядаць на газетнай паласе. Завочна да рэдкалегіі падключаюцца пазаштатныя аўтары.
    Таксама на планёрцы выбіраюцца лісты чытачоў для публікацыі. Рэдакцыя вельмі задаволена, што на яе адрас пішуць нераўнадушныя людзі. Усхваляваныя радкі чытачоў саграваюць душу. Спярша – супрацоўнікам, затым – іншым чытачам. Рэдакцыя зацікаўлена, каб кожны дасланы ліст быў надрукаваны ў газеце. Акрамя таго, заўсёды рада чуць удзячныя галасы вернікаў з розных куткоў дыяцэзіі, якія спяшаюцца павіншаваць духавенства з надыходзячымі святамі.
    Калі становіцца вядома прыкладная праграма нумара, творчыя супрацоўнікі рэдакцыі прымаюцца за працу над тэкстамі.
 

Кім былі пастушкі з Фацімы?

Юбілей

Бласлаўлёны Францішак Марто
У папярэднім нумары чытачы мелі магчымасць бліжэй пазнаёміцца з бл. Гіяцынтай Марто – жвавай, спагадлівай, чулай дзяўчынкай, якая ахвяравала пасілкі за грэшнікаў і шмат малілася за Святога Айца. Якім жа быў яе родны брат?
Нарадзіўся 11 чэрвеня 1908 года ў Алжуштрэл (Партугалія). У адрозненне ад сваёй малодшай сястры Гіяцынты здаваўся спакойным, удумлівым. Бацька Францішка прызнаваў, што сын быў вельмі ціхім і паслухмяным. Ні з кім не сварыўся. А Луцыя казала пра яго: “Я не вельмі любіла Францішка, таму што яго мірны тэмперамент кантраставаў з маёй празмернай жывасцю”.
    Хлопец адзначаўся глыбокай верай. Быў адважны, клапатлівы і здольны на вялікія ахвяры. Меў добрае здароўе. Адчувальная душа Францішка ўвесь час захаплялася прыгажосцю стварэння: небам, крынічкамі, кветкамі і найперш сонцам, якое было для яго сімвалам моцы Бога.
   

Кім былі пастушкі з Фацімы?

Юбілей

У жыццё траіх пастушкоў увайшоў сам Бог і даручыў ім перадаць Пасланне, скіраванае ўсяму свету. Луцыя, Францішак і Гіяцынта не толькі асабіста стараліся выканаць пажаданні Марыі, але і ішлі да іншых, каб пераканаць людзей у сапраўднасці аб’яўленняў і заахвоціць іх да малітвы. Дзеці сталі здольнымі да гераічных ахвяр, складзеных з любові да Езуса за навяртанне грэшнікаў і адплату за грахі, здзейсненыя супраць Беззаганнага Сэрца Марыі. Іх хваляваў лёс грэшнікаў. Спачуванне да загубленых людзей узрасло яшчэ больш пасля таго, як Марыя паказала ім пекла.
    Аднойчы Францішак і Гіяцынта пачулі ад Маці Божай, што ў хуткім часе адыдуць у неба. Прынялі гэта са спакоем, што сведчыла аб сталасці іх веры. А Луцыі Марыя сказала, што, згодна з жаданнем Пана Езуса, яна будзе жыць доўга, каб вучыць людзей годна ўшаноўваць Яе Беззаганнае Сэрца.
У хуткім часе пасля атрымання Паслання Францішак і Гіяцынта памерлі.
    У маі 2000 года былі беатыфікаваны папам Янам Паўлам ІІ. Літургічны ўспамін бласлаўлёных Гіяцынты і Францішка Марто – 20 лютага. А Луцыя далучылася да кармэлітак босых. Адышла ў вечнасць значна пазней, у 2005 годзе. Зараз працягваецца дыяцэзіяльны этап працэсу яе беатыфікацыі, які павінен у хуткім часе скончыцца.
   

Штодня маліцеся Ружанец

Юбілей

Да 100-годдзя аб'яўленняў Маці Божай у Фаціме (1917-2017)
rozarijПасвячы авечак у даліне Кова да Ірыя, дзеці сустракаліся з Марыяй, якая дала ім у рукі канкрэтную зброю для змагання з сіламі зла і сказала: “Я – Каралева святога Ружанца. Прыходжу папярэдзіць вернікаў, каб выправіліся і пакаяліся. Нельга больш абражаць Бога, таму што Ён ужо вельмі зняважаны чалавечымі грахамі... Людзі павінны адгаворваць Ружанец. Няхай моляцца яго штодня”.
У кожным са сваіх аб’яўленняў Марыя нагадвала пра Ружанец, тым самым падкрэсліваючы, што праз практыку гэтай малітвы кожная асоба можа выпрасіць у Бога патрэбныя ласкі, а асабліва – дар супакою для ўсяго свету.
    У першым аб’яўленні 13 мая Маці Божая мела складзеныя, нібы ў жэсце малітвы, далоні, якія абапіраліся на грудзях і былі скіраваны ўверх. З Яе правай рукі звісаў ружанец. Калі дзеці запыталіся ў Панны, ці пападуць у неба, Марыя адказала станоўча. Але, звяртаючыся да Францішка, дадала, што ён “павінен адгаварыць яшчэ шмат Ружанцаў”. Такім чынам Маці Божая дала зразумець, што “шмат Ружанцаў” здольны адкрыць неба.
   

Нанова адкрыць Фаціму

Юбілей

Да 100-годдзя аб'яўленняў Маці Божай у Фаціме (1917-2017)
Бягучы год з’яўляецца важным годам да паўсюднага Касцёла. Сёлета прыпадае сотая гадавіна аб’яўленняў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Фаціме. Маці Божая прыйшла да траіх дзяцей, каб праз іх папярэдзіць чалавецтва. “Грахі свету занадта вялікія. Калі людзі хочуць дасягнуць адзінства і міру, павінны перастаць абражаць Бога і пачаць прасіць прабачэння за свае правіны”. Пасланне, якое перадалі 10-гадовая Луцыя і яе дваюрадныя 7-гадовая сястра Гіяцынта і 9-гадовы брат Францішак, пабуджае чалавецтва да навяртання, каб такім чынам абараніць свет ад катастрофы, а душы грэшнікаў – ад вечнага асуджэння.
У аб’яўленнях Маці Божай у Фаціме атрымліваем абяцанне перамогі Сэрца Езуса і Беззаганнага Сэрца Марыі над злом. Але для гэтага абавязкова неабходна супрацоўнічаць з Імі. Таму будучыня кожнага і ўсяго свету – у Найсвяцейшых Сэрцах і нашых руках!
   
    Фацімскі духоўны запавет, актуальны і праз 100 гадоў пасля аб’яўленняў Маці Божай:
    Пашыраць і паглыбляць пашану да Марыі і Яе Беззаганнага Сэрца, якое мацней за ўсё злучана з Сэрцам Езуса. “Хрыстос прагне, каб Я была больш вядомай і любімай”, – падкрэсліла Найсвяцейшая Панна ў Фаціме.
   

Старонка 5 з 8:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.