ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Задай пытанне

Як перажыць крызіс веры?

Задай пытанне

Неабходна адзначыць, што амаль кожны чалавек у нейкі момант жыцця перажывае крызіс веры. Думае, што Бог пакінуў, або не адчувае Яго прысутнасці. Але Усявышні ніколі не пакіне чалавека, гэта ён сам часам ставіць перашкоды на шляху да свайго сэрца. Можа быць, таму Гасподзь вядзе нас такімі цяжкімі дарогамі, каб Яго знайшлі. Можа быць, некаторыя грахі, якія баімся прызнаць у сабе, душаць нас? Калі далёка ад Бога, то нехта замяняе Яго? Важна прызнацца сабе, каму служым. І не спыняцца напаўдарозе. Ісці далей, пастаянна вяртаючыся да Стварыцеля праз сакраманты.
 

Як Касцёл ставіцца да тантра-джйоціш?

Задай пытанне

Вучэнне тантра-джйоціш – гэта традыцыйная дысцыпліна індыйскай культуры, або ведычная астралогія і астраномія (заснаваныя на святых кнігах Ведаў). Касцёл ставіцца з пашанай да вызнаўцаў іншых рэлігій, але забараняе католікам займацца падобнымі рэчамі. Чаму? Астралогія ўвогуле супярэчыць біблійнаму навучанню, прынамсі ў двух пытаннях, бо падтрымлівае веру ў штосьці іншае, а не ў Бога, а таксама з’яўляецца формай праслаўлення. Такія практыкі разыходзяцца з хрысціянскай верай.
   

Хто можа прымаць сакрамант намашчэння хворых?

Задай пытанне

У Кодэксе кананічнага права ясна гаворыцца: “Намашчэнне хворых можна ўдзяліць верніку, які дасягнуў магчымасці для ўсведамлення і знаходзіцца ў небяспецы смерці з-за хваробы ці старасці” (ККП 1004).
Катэхізіс Каталіцкага Касцёла сцвярджае: “Касцёл верыць і вызнае, што сярод сямі сакрамантаў існуе адзін, спецыяльна прызначаны для ўмацавання тых, хто змучаны хваробай – намашчэнне хворых. Гэтае святое намашчэнне хворых устаноўлена Хрыстом, нашым Панам, як сапраўдны сакрамант Новага Запавету, пра які ўзгадвае евангеліст Марк, таксама яго раіць вернікам і апостал Якуб, брат Пана” (ККК 1511).
   

Як вернікі павінны трымаць рукі падчас малітвы “Ойча наш” у касцёле?

Задай пытанне

Жэсты і паставы цела ўдзельнікаў Эўхарыстыі апісаны ў “Рымскім Імшале”. У агульных уводзінах да галоўнай літургічнай кнігі Касцёла сказана, што цэлебрацыя Імшы – гэта дзеянне Хрыста і іерархічна ўпарадкаванага Божага народа, таму важна так яе наладзіць, “каб духоўныя служыцелі і вернікі, беручы ў ёй удзел адпаведна свайму становішчу, здабылі больш тых пладоў, дзеля атрымання якіх Хрыстус Пан устанавіў эўхарыстычную ахвяру свайго Цела і сваёй Крыві і даверыў яе Касцёлу […] як успамін пра сваю муку і змёртвыхпаўстанне” (параўн. АУРІ 16–17).
Жэстам і паставам цела ў агульных уводзінах прысвечана некалькі пунктаў (гл. АУРІ 42–44), бо гэта важны момант падчас кожнай цэлебрацыі св. Імшы. Там падкрэсліваецца, што неабходна браць пад увагу апісаныя прадпісанні і традыцыйную практыку рымскага абраду, якія спрыяюць агульнай духоўнай карысці Божага народа больш, чым задавальненню прыватных схільнасцей і жаданняў.
   

Бог прызначае лёс чалавеку ад нараджэння?

Задай пытанне

Згодна з Божым словам, “гэта добра і прыемна ў вачах Збаўцы нашага, Бога, які хоча, каб усе людзі былі збаўленыя і дайшлі да пазнання праўды” (1 Цім 2, 3–4). Добрая навіна! Сэнс жыцця, прызначаны кожнаму чалавеку Богам, – быць збаўленым. Гэта азначае, што Нябесны Айцец спрыяе нам ва ўсім, каб дайшлі да мэты, прызначанай Ім.
У сваёй дабрыні Стварыцель не толькі прадвызначае, але таксама робіць нас здольнымі дасягнуць збаўлення.
   

Старонка 9 з 51:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.