ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Задай пытанне

Чаму ў католікаў вызначаецца 30-ты дзень пасля смерці?

Задай пытанне

Скажыце, калі ласка, чаму ў католікаў вызначаецца менавіта трыццаты дзень пасля смерці, у які адпраўляюць св. Імшу і запрашаюць сваіх родных, а не саракавы, як у нашых братоў-праваслаўных?
Навука каталіцкага Касцёла нічога не кажа наконт ахвяравання Імшы за памерлых у 30 ці 40 дзень. Таму можам смела сцвердзіць, што гэта проста традыцыя, якая бярэ свой пачатак з вельмі даўніх часоў і якая прыжылася сярод вернікаў. Тут толькі трэба сказаць, што лічбы 30 і 40 маюць сімвалічна-біблійны сэнс. У каталіцкім Касцёле прынята традыцыя ахвяраваць св. Імшу за памерлых у 30 дзень пасля смерці. Гэтая лічба мае біблійнае значэнне яшчэ са Старога Запавету, бо менавіта 30 дзён народ ізраільскі аплакваў Майсея, вялікага прарока, які вывеў свой народ з няволі егіпецкай і якому Бог даў Дэкалог. У праваслаўнай Царкве прынялася традыцыя 40 дзён, бо яна прыпамінае той факт, што Езус узышоў на неба на саракавы дзень пасля свайго ўваскрасення.
 

Ці будуць збаўлены неахрышчаныя?

Задай пытанне

У Святым Пісанні мы можам прачытаць такі фрагмент: “Хто паверыць і ахрысціцца, будзе збаўлены, а хто не паверыць, будзе асуджаны” (Мк 16, 16). Сярод многіх хрысціян узнікае пытанне, ці той, хто не ахрышчаны, атрымае збаўленне пасля смерці?
Адказваючы на гэтае пытанне, памятаем пра тое, што трэба пазбягаць абсалютнага прыгавору на асуджэнне ўсіх, хто не належыць да супольнасці каталіцкага Касцёла і не прыняў сакраманту хросту. Але адначасова не трэба ігнараваць гэты сакрамант і жыццё ў веры ў супольнасці Касцёла як дарогу, якая вядзе да сапраўднага збаўлення.
Бог настолькі добры і міласэрны, што Ён прагне збаўлення кожнага чалавека. І ўсё ж такі, не трэба ігнараваць словы Хрыста, праз якія Ён указаў веру ў Яго і прыняцце хросту як неабходную ўмову дасягнення збаўлення. Каталіцкі Касцёл павучае, што хрост з’яўляецца абавязковым для ўсіх, хто чуў праўду аб Езусе і Яго Евангеллі. Без прыняцця гэтага сакраманту нельга казаць пра якуюсьці сувязь з Хрыстом. Таму трэба сказаць, што хрост з’яўляецца абавязковай умовай збаўлення для тых, хто чуў пра яго і мог яго прыняць.
   

Як Касцёл ставіцца да метаду распазнавання плоднасці?

Задай пытанне

Кс. Антон ЛагунёнакУ Святым Пісанні чытаем пра заданне мужчыны і жанчыны: “Будзьце плоднымі і размнажайцеся, каб засялілі зямлю і падпарадкавалі яе сабе” (Быц 1, 28). Таму адной з асноўных задач хрысціянскай сям’і з’яўляецца служба жыццю. Дзеці – гэта бясцэнны дар Божы, а бацькоўства – Божае пакліканне. Касцёл не раз кажа пра адказнае бацькоўства, рашуча асуджаючы аборты, эўтаназію і рознага роду забойствы. Ён не прызнае кантрацэпцыю і так званае рэгуляванне дзетанараджэння, а навучае свядомаму і адказнаму бацькоўству. Адказнае бацькоўства азначае адказнасць за сужэнца, за дзяцей, а таксама за Касцёл і народ. Адказнае бацькоўства – гэта пакліканне сужэнцаў да супрацоўніцтва з Богам. У энцыкліцы папы Паўла VI “Humanae vitae” чытаем, што “калі ёсць слушныя прычыны для таго, каб рабіць перапынкі паміж нараджэннем дзяцей, [...] Касцёл навучае, што сужэнцам можна браць пад увагу натуральны цыкл жанчыны, уласцівы функцыі нараджэння, і мець стасункі толькі ў перыяд няплодных дзён, рэгулюючы такім чынам колькасць зачаццяў без парушэння маральных прынцыпаў” (HV 16). Гаворка ідзе пра метады распазнавання плоднасці, дзякуючы якім можна дакладна акрэсліць магчымы перыяд зачацця дзіцяці.
   

Што такое Духоўнае ўсынаўленне?

Задай пытанне

У сучасным свеце з’ява аборту, забойства ненароджанага дзіцяці, стала чымсьці звычайным, на што не звяртаецца вялікай увагі. Кіраўніцтвы розных краін легалізуюць аборт ці то без усякіх абмежаванняў, ці то ставячы пэўныя ўмовы. Аднак, каталіцкі Касцёл, верны Евангеллю, якое ён атрымаў ад Езуса Хрыста, каб пераказваць яго, нягледзячы на розную крытыку і высмейванне, моцна прытрымліваецца пазіцыі адносна абортаў. Аборт з’яўляецца цяжкім грахом і забойствам чалавека. І гэтая праўда ўвесь час паўтараецца ў навучанні Касцёла. “Маральным злом з’яўляецца кожная намерана перарваная цяжарнасць. Навучанне на гэтую тэму не падлегла зменам і застаецца нязменным. Непасрэднае перарыванне цяжарнасці, г.зн. запланаванае як мэта ці сродак, глыбока супярэчыць маральнаму закону. Не забівай плод, перарываючы цяжарнасць, і не забівай народжанага” (KKK 2271).
   

Што сімвалізуе баранак на велікодным стале?

Задай пытанне

На нашым велікодным стале шмат розных страў і элементаў, пра якія мы ведаем вельмі мала, але якія маюць багатую сімволіку. Напрыклад, многія з нас ставяць на стале велікоднага баранка, спечанага з мукі ці штучнага. Баранак з’яўляецца сімвалам самога Хрыста. Старазапаветная фігура, якая прыгадвае нам памазаныя кроўю баранка дзверы дамоў ізраільцян, для таго, каб Бог ацаліў першародных ад смерці, а таксама іншыя фрагменты Старога Запавету гавораць нам пра баранка. Напрыклад, мы знаходзім яго пры ахвяры Аўраама. Праз кроў Баранка Езуса кожны з нас быў выратаваны. Гэта таксама літургічны сімвал Вялікадня: баранак з чырвонай харугвай сімвалізуе муку, смерць і ўваскрасенне Езуса. На Велікодныя святы падчас спеву “Gloria” з большым малітоўным настроем мы будзем спяваць словы: “Баранак Божы, які бярэш на сябе грахі свету, змілуйся над намі”. Велікодная прэфацыя таксама прыгадвае нам, што “Хрыстос быў ахвяраваны як наша Пасха, бо Ён сапраўдны Баранак, які ўзяў на сябе грахі свету”, а таксама малітва перад Камуніяй: “Вось Баранак Божы...”. Баранак быў элементам свянцонага ўжо ў VII стагоддзі, яго таксама ставілі на сталах з велікодным сняданем.
   

Старонка 36 з 51:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.