ГАЗЕТА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
 
Панядзелак, 24 верасня 2018 года
«Кроў мучанікаў
– заклік да еднасці хрысціян»
/ Папа Францішак /

Пытанні і адказы

Ці можна ў касцёле кленчыць на адно калена?

Пытанні і адказы

Пра ўкленчванне і паклоны мы можам даведацца з Агульных уводзін да Рымскага Імшала для дыяцэзій у Беларусі.
   Варта заўважыць, што на адно калена толькі прыкленчваем, а не кленчым доўга. Укленчванне, якое адбываецца праз згінанне правага калена да зямлі, азначае пакланенне. Таму яно прызначаецца Найсвяцейшаму Сакраманту і Святому Крыжу ў перыяд ад урачыстай адарацыі падчас літургіі на ўшанаванне Мукі Пана ў Вялікую пятніцу аж да пачатку Пасхальнай вігіліі. Цэлебруючы Імшу, святар кленчыць пасля паднясення Гостыі, пасля паднясення келіха і перад Камуніяй.
 

Ці мае права Касцёл умешвацца ў асабістае жыццё чалавека?

Пытанні і адказы

Ці мае права і ці павінен Касцёл умешвацца ў асабістае жыццё чалавека, нават калі гэта не датычыць духоўных аспектаў?
Касцёл вандруе разам з усім чалавецтвам па дарогах гісторыі. Ён знаходзіцца ў свеце, хаця ён не са свету (параўн.: Ян 17, 14–16), але прызваны служыць яму, ідучы за сваім унутраным пакліканнем.
    Што датычыць Рыма-Каталіцкага Касцёла, то ён мае апалітычны характар. Касцёл – гэта Божая сям’я, і да яго праз хрост належаць людзі розных поглядаў. Задача Касцёла – абвяшчаць Добрую Навіну і весці Божы люд да вечнага жыцця. Выконваючы місію абвяшчэння Евангелля, Касцёл у імя Хрыста не дыктуе, але нагадвае чалавеку пра яго асабістую годнасць і пакліканне да супольнасці асоб. Ён вучыць чалавека патрабаванням справядлівасці і спакою, якія адпавядаюць Божай мудрасці. Касцёл мае права быць для верніка настаўнікам праўд веры, аднак не толькі дагматычных, але таксама і маральных, што вынікаюць з самой чалавечай прыроды і з Евангелля, словы якога прызначаны не толькі для слухання, але і для ажыццяўлення (параўн.: Мц 7, 24; Лк 6, 46– 47; Ян 14, 21. 23–24; Як 1, 22).
   

Як будучых святароў вучаць спавядаць?

Пытанні і адказы

Падчас вучобы ў духоўнай семінарыі клерыкі праходзяць навучанне і атрымліваюць веды ў сферы філасофіі і тэалогіі. У межах вывучэння таго, што датычыцца канкрэтна сакраманту пакаяння, разглядаюцца многія пытанні, напрыклад: для чаго існуе споведзь, якая ў ёй роля святара, як правільна разумець умовы споведзі, каб яна была сапраўднай.
    Канешне, вывучаюцца і практычныя моманты гэтага сакраманту. Кожны святар павінен ведаць формулу адпушчэння грахоў, як падыходзіць да чалавека, якое накладваць пакаянне. Таксама вывучаецца правільнае з пункту гледжання псіхалогіі стаўленне да розных людзей, як і каму варта даваць духоўныя настаўленні. Спаведнік павінен умець дапамагчы чалавеку добра паспавядацца, пабудзіць яго да сапраўднай скрухі і прыняцця рашэння выправіцца.
   

Адмова ў цэлебрацыі пахавальнай св. Імшы

Пытанні і адказы

У якіх выпадках у касцёле могуць адмовіць у цэлебрацыі пахавальнай св. Імшы?
Права на касцёльнае пахаванне належыць кожнай ахрышчанай асобе. Кодэкс кананічнага права пералічвае выпадкі, калі вернік губляе гэтае права (кан. 1184 § 1). Яго павінны быць пазбаўлены:
    1) вядомыя адступнікі ад веры, ерэтыкі і схізматыкі;
    2) асобы, якія выбралі крэмацыю па матывах, што супярэчаць хрысціянскай веры (напрыклад, для таго, каб аспрэчыць праўду веры аб змёртвыхпаўстанні памерлых у дзень Апошняга суда);
    3) іншыя яўныя грэшнікі, якім нельга дазволіць касцёльнае пахаванне без публічнага згаршэння вернікаў.
   

Як выглядае медалік св. Бенедыкта?

Пытанні і адказы

Традыцыйны медалік св. Бенедыкта, які называюць таксама Крыжом св. Бенедыкта, паходзіць з 1664 года. Выявы на ім былі зацверджаны Апостальскай Сталіцай у 1857 годзе. У адпаведным дакуменце адзначана, што, карыстаючыся медалікам св. Бенедыкта і молячыся праз заступніцтва святога, можна выпрасіць у Бога шматлікія ласкі, асабліва абарону ад злога духа.
    На аверсе медаліка размяшчаецца выява св. Бенедыкта, які ў правай руцэ трымае крыж, а ў левай – манаскі статут. Злева ад святога ляжыць інфула – знак улады ордэна бенедыкцінцаў, а справа сядзіць крумкач. Таксама бачны надпіс: “Crux Sancti Patris Benedicti” (“Крыж святога айца Бенедыкта”).
   

Старонка 1 з 37:

Актуальны нумар

Наш каляндар

 

kalendar 2018 by2s
Каляндар «Слова Жыцця»
на 2018 год

Літургічны каляндар

 
green
Літургія Слова на сёння:
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  98

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.