Сапоцкін
Андрэй Вашкевіч
21 сакавіка 2021
|
Датай заснавання мястэчка прынята лічыць 10 ліпеня 1519 года, калі кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Аўгуст даў баярыну Сапотку Стэцковічу прывілей на валоданне зямлёй Раманаўшчына ў Гродзенскім павеце. А ў дакументах 1550–1560-ых гадоў ужо згадваецца дарога “з Городна до местечка Сопоткин”.
У тыя часы большасць насельніцтва Сапоцкіна складалі праваслаўныя, пасля ўніяты, хаця і рымскія католікі сярод жыхароў былі вельмі заўважныя. Асобнай рымска-каталіцкай парафіі ў Сапоцкіне не было вельмі доўга, мястэчка і ваколіцы складалі заходнюю частку парафіі ў Гожы. Але парафіяльны касцёл быў вельмі далёка, ды яшчэ і за Нёманам, таму ў сярэдзіне XVIII стагоддзя ў Сапоцкіне існавала алтарыя, магчыма, з невялікай філіяльнай капліцай, аднак ніякіх звестак пра яе месцазнаходжанне няма. †