ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Дзіцячы куточак

Адкрыйце свае сэрцы

Дзіцячы куточак

Прывітанне, Маленькі Чытач!
Напэўна, Табе ўжо даводзілася сустракацца з беднымі людзьмі. Гледзячы на іх, на вочы набягаюць слёзы, а сэрца сціскаецца ад жалю. Часам яны стаяць, працягваючы да нас рукі з просьбай аб міластыні.
    Можа ўзнікнуць думка: “Пан Бог такі міласэрны, чаму ж дапускае, каб Яго дзеці жылі ў глыбокай нястачы?”. А ўсё таму, што Госпад хоча, каб людскія сэрцы не зачарсцвелі. Ён клапоціцца аб тым, каб нашы кулачкі вучыліся раскрывацца, даючы бліжнім. Адкрыем жа свае сэрцы, калі ўбачым нястачу і беднасць бліжніх! Учынім гэта па прыкладзе Стасіка з наступнай гісторыі.
 

Рэцэпт вечнага жыцця

Дзіцячы куточак

Напэўна, Ты, Маленькі Чытач, як і ўсе дарослыя, часам задаваўся пытаннем: як там, у Небе? Гэта ж галоўная мэта і самая прыгожая з апошніх рэчаў чалавека! Апостал Павел толькі ўзмацняе нашу цікаўнасць: “Чаго вока не бачыла, і вуха не чула, і што не ўваходзіла ў чалавечае сэрца, тое Бог падрыхтаваў тым, хто любіць Яго” (1 Кар 2, 9). Гэта вельмі займальная таямніца.
   

З місіянерамі абвяшчаем Хрыста

Дзіцячы куточак

Прывітанне, Маленькі Чытач! Сёння я хачу распавесці Табе аб тым, кім з’яўляецца місіянер і чым ён займаецца.
Напэўна, Ты ўжо чуў ад старэйшых пра місіянераў альбо, можа, нават сустракаў такіх людзей. Місіянер – гэта, перадусім, чалавек добрай волі, які ахвяруе самога сябе для іншага чалавека, для Касцёла. Місіянеры падарожнічаюць па розных краінах і абвяшчаюць Евангелле тым людзям, якія ніколі нічога не чулі пра Бога. Яны таксама будуюць бальніцы і паселішчы для бедных, апекуюцца дзіцячымі садкамі і школамі, клапоцяцца пра хворых і старэйшых людзей.
   

Хто такі Папа Рымскі?

Дзіцячы куточак

Прывітанне, маленькі Чытач!
    Ты, напэўна, ужо чуў, што суседнія краіны – Літву, Латвію і Эстонію – нядаўна наведаў Папа Рымскі Францішак. А ці ведаеш Ты, хто ён такі?
Хто такі Папа Рымскі?
    Каля 2-юх тысяч гадоў таму Езус прыйшоў да Пятра, аднаго з апосталаў, і сказаў: “Ты – Пётр (скала), і на гэтай скале Я пабудую Касцёл Мой” (Мц 16, 18). Хрыстос ведаў, што можа давяраць свайму сябру, якога выбраў сярод іншых, таму прасіў, каб той быў арыенцірам для вучняў, калі Яго самога больш не будзе на зямлі. Езус сказаў Пятру: “Пасі авечак маіх” (Ян 21, 17). Авечкамі з’яўляемся мы – вернікі, якія ідуць за Езусам, а Папа, як і ўсе біскупы і святары, якія дапамагаюць яму, з’яўляецца пастухом, што павінен клапаціцца пра даручаных яму авечак.
    Такім чынам, Пётр стаў першым Папам Рымскім у гісторыі. Кожны наступны Папа, які прыходзіў пасля Пятра, станавіўся яго пераемнікам. Папа з’яўляецца таксама біскупам Рыма і кіраўніком дзяржавы Ватыкан.
   

Езус – мой найлепшы Настаўнік

Дзіцячы куточак

Навошта трэба вучыцца? Напэўна, каб здабыць веды, стаць разумнымі. У гэтым нам дапамагаюць бацькі, настаўнікі, катэхеты, якія імкнуцца перадаць важныя жыццёвыя ўрокі. Але ёсць яшчэ адзін вельмі добры Настаўнік – Езус. Праз сваё Слова і сакраманты Ён хоча паказаць кожнаму з нас шлях у Краіну вечнага жыцця. Трэба толькі слухаць Яго і прасіць у малітве аб ласцы мудрасці.
    Пра тое, як важна быць паслухмяным, прыслухоўвацца да парад старэйшых, будзе наступнае апавяданне Бруна Ферэйра.
На невялікай ферме сярод палёў бедны сельскі жыхар скардзіўся:
    – Таксама і ў гэтым годзе прапала жыта, авёс і ячмень.
    На такой зямлі толькі персікі добра растуць. Але шукаць іх трэба ў Іншай Краіне. Яна знаходзіцца вельмі далёка, а я не маю ані сіл, ані часу.
    Пачуўшы гэтыя нараканні, яго сын Сандрына рашуча сказаў:
    – Туды магу пайсці я і мая сястра Ларэта. Мы ўжо дарослыя і вельмі хацелі б убачыць Іншую Краіну.
    Бацькі цяжка ўздыхнулі. Яны не хацелі адпускаць дзяцей у такую далёкую дарогу, аднак пагадзіліся. Купілі ім дабротныя чаравікі і прыгатавалі ежу на вандроўку.
   

Распачынаем ад падзякі

Дзіцячы куточак

Вітаю Цябе, мой маленькі Чытач! Распачынаецца новы навучальны і катэхетычны год. А гэта азначае, што скончыліся канікулы – час весялосці і свабоды, радасці і адпачынку. Напэўна, гэта былі самыя прыемныя дні ў годзе. Доўга яшчэ будзем памятаць лес, луг, рэкі, прыбярэжны пясок. Часта будзем разглядаць фотаздымкі, якія з такой дакладнасцю збіралі ў альбом.
    Убачыўшы ў люстэрку свой загарэлы твар, памятай, што Ты стаў больш дарослым, а гэта вымагае мудрасці.
    Таму з першага дня навучання імкніся працаваць так, каб атрыманыя веды дапамаглі Табе як мага лепш служыць людзям.
    На пачатку новага навучальнага і катэхетычнага года хачу распавесці Табе цікавае апавяданне, якое некалі пачула ад аднаго святара.
У акружэнні руінаў замка знаходзілася вёска. Згодна легендзе, шмат стагоддзяў таму госцем гаспадара гэтай вёскі быў збраяносец імператара Фрыдрыха па імені Тангейзер. Гэта быў малады чалавек з пышнымі чорнымі валасамі і вялікімі цёмнымі вачыма. Ён вёз 2 пасланні: адно для графіні Біянкі, 2-ім быў пергамент, перавязаны чырвонай стужкай і аздоблены патройнай пячаткай імператара.
   

Як перажыць канікулы па-каталіцку

Дзіцячы куточак

Ліпень і жнівень – гэта месяцы, калі ў навучэнцаў канікулы, а тыя, хто працуе, ахвотна накіроўваюцца ў водпуск. Аднак, як сведчыць старая польская прымаўка, няма канікул у школе жыцця. Не бывае таксама адпачынку ад Пана Бога, які чакае сустрэчы ў Эўхарыстыі, у сакраманце пакаяння і паяднання, у малітве, ва ўдзячнасці за прыгажосць створанага свету. Дык як пражыць водпуск, каб ён не паўплываў негатыўна на духоўнае жыццё?
Неразумна ўзмацняць сваё цела, але занядбаць душу. Нярэдка летам фізічная актыўнасць дасягае зеніту, а духоўная спадае да нуля. Найлепшым спосабам, каб аднавіць духоўны стан, з’яўляецца малітва і размова з Панам Богам. Аднак гаворка ідзе не пра павелічэнне малітоўных пунктаў дня, а пра сустрэчу з Усемагутным, перажываемую ў цішыні сэрца, у засяроджанні, на ўлонні прыроды. Штодзённа можна знайсці некалькі хвілін на духоўную сустрэчу з Богам і малітву.
   

Старонка 5 з 29:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.