ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Дзіцячы куточак

Вучыцеся хадзіць!

Дзіцячы куточак

Вучань спытаў у настаўніка: “Чаму той, хто набліжаецца да Бога, часам адчувае небяспеку і Яго аддаленне?”
    Настаўнік адказаў: “Калі бацька вучыць свайго маленькага сына хадзіць, то ён становіцца перад ім і распасцірае свае рукі па абодва бакі ад сына, каб той не упаў, і хлопчык ідзе да бацькі, яго падтрымліваюць бацькоўскія рукі.
    Але калі дзіця падыходзіць вельмі блізка, то бацька адыходзіць ад яго і адхіляе свае рукі, і так адбываецца не адзін раз. Толькі так дзіця зможа навучыцца хадзіць.»
 

Усіх святых

Дзіцячы куточак

Штогод 1 лістапада каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх святых.
Ты можаш спытаць: “А колькі святых ёсць у небе?” На гэтае пытанне можа адказаць толькі Бог. Ёсць святыя, імёны якіх нам добра вядомы, напр.: св. Тэрэза з Ліз’е, св. Францішак Асізскі, св. Клара, святая Эдыта Штайн...
    Але ёсць святыя, імёны якіх ведае толькі Бог. Таму ў гэты дзень Касцёл успамінае вядомых і невядомых святых, якія жывуць у небе разам з Богам.
    Адна дзяўчынка ўяўляла сабе, што святыя пры жыцці нюхалі толькі ружы, хадзілі са свечкамі ў працэсіях, спявалі анёльскія песні... Але кожны святы, калі жыў на зямлі, як і ўсе дзеці, бегаў па вуліцы, смяяўся, гуляў з сябрамі, быў звычайным чалавекам, такім як ты. Бог жадае бачыць у небе і цябе. Што ж трэба рабіць, каб стаць святым? Можа быць, штосьці вялікае?
    Адзін хлопчык марыў стаць вялікім вандроўнікам. Гадзінамі ён сядзеў у сваім пакоі і марыў. А тым часам у хаце было шмат маленькіх спраў, якія трэба было зрабіць: памыць падлогу, забіць цвік, вынесці смецце. Але хіба будучаму вялікаму вандроўніку падыходзіць рабіць такія справы? Вось калі б трэба было штурвал ў руках трымаць - гэта іншая справа! Але Богу прыемны нават самыя малаважныя справы, якія мы робім старанна і з любоўю.
    Ёсць яшчэ адна важная частка жыцця чалавека, які жадае стаць святым, - гэта малітва. Напрыклад, маленькія пастушкі з Фацімы: Жасінта, Францішак і Люцыя кожны дзень маліліся на ружанцы, а святая сястра Фаустына ўвесь час адгаворвала Вяночак да Божай Міласэрнасці. Паспрабуй і ты паразмаўляць з Богам, які вельмі любіць цябе і чакае тваёй згоды, каб падарыць табе вечнае жыццё.
   

Усміхайся!

Дзіцячы куточак

- Прывітанне, Сланечнік!
    - Слухаю цябе, Званочак...
    - Чаму на тваім твары заўсёды ўсмешка, а я заўсёды гляджу са смуткам уніз?
    - Таму што ты заўсёды глядзіш у зямлю і бачыш толькі тое, што на ёй, а гэтага вельмі мала.
    - Мала для чаго?
    - Мала для ўсмешкі. Я гляджу ў неба, назіраю за імклівымі хмаркамі, за ветрам, які хаваецца ад мяне, за птушкамі, за пераменлівым блакітам, сонцам, месяцам, гуляю з зоркамі ў хованкі і ведаю, што Хтосьці даў мне ўсё гэта ў падарунак. Я не стамляюся дзякаваць Яго ўсмешкай за гэты дзіўны падарунак. Ты, Званочак, бачыш толькі маленькі кавалачак зямлі і баішся, што страціш яго. Глядзі ўгару, як я. Пакалышыся для хмар, зазвані для птушачак, і ўсмешка сама прыйдзе да цябе. І цябе будуць натхняць гэтыя выдатныя падарункі, ты захочаш цешыць кагосьці, ты захочаш зрабіць камусьці штосьці добрае. Можа быць падарыць сваю ўсмешку.
    - О, Сланечнік, які ты разумны! Ты кажаш так, нібы пражыў ужо тысячу гадоў!
    - Для гэтага не трэба быць такім мудрым, проста трэба заўсёды глядзець шырэй!
    - Дзякуй, сябар! Якое гэта шчасце - умець усміхацца!
   
   

Выратаваць адну зорку

Дзіцячы куточак

Той, хто чакае магчымасці зрабіць адразу многа дабра, ніколі нічога не зробіць. Жыццё складаецца з дробязяў. Вельмі рэдка выдаецца магчымасць зрабіць адразу многае. Cапраўдная веліч заключаецца ў тым, каб быць вялікім у дробязях.
    Сэмюэль Джонсан
Чалавек ішоў па беразе і раптам убачыў хлопчыка, які падымаў штосьці з пяску і кідаў у мора. Чалавек падышоў бліжэй і ўбачыў, што хлопчык паднімае з пяску марскія зоркі, якіх падчас прыліву выкінула на марскі бераг. Яны былі з усіх бакоў. Здавалася, на пяску – мільёны марскіх зорак.
    - Навошта ты кідаеш гэтыя марскія зоркі ў ваду? – спытаў чалавек, падыходзячы бліжэй.
    - Калі яны застануцца на беразе да заўтрашняй раніцы, то пачнецца адліў, і яны загінуць, – адказаў хлопчык, не спыняючы свайго занятку.
    - Але гэта проста глупства! – закрычаў чалавек. – Азірніся! Тут мільёны марскіх зорак, бераг проста ўсеяны імі. Твае старанні нічога не зменяць!
    Хлопчык падняў марскую зорку, кінуў яе ў мора і сказаў:
    - Не, мае старанні зменяць вельмі многае для гэтай зоркі.
    Тады чалавек таксама падняў зорку і кінуў яе ў мора. Потым яшчэ адну. Праз нейкі час на пляжы было мноства людзей, кожны з якіх паднімаў і кідаў у мора зорку. І калі ўстала сонца, то на пляжы не засталося ніводнай нявыратаванай зоркі.
   

Далікатныя падарункі

Дзіцячы куточак

Неяк у адно паселішча прыйшоў і застаўся жыць стары мудры чалавек. Ён любіў дзяцей і праводзіў з імі многа часу. Яшчэ старац любіў рабіць падарункі дзецям, але дарыў ім толькі далікатныя рэчы. Як ні імкнуліся хлопчыкі і дзяўчынкі быць акуратнымі, але іх новыя цацкі часта ламаліся. Дзеці хваляваліся і горка плакалі. Праходзіў нейкі час, ізноў мудрэц дарыў ім цацкі, але яшчэ больш далікатныя.
    Аднойчы бацькі не вытрымалі і прыйшлі да яго:
    - Ты мудры і жадаеш нашым дзецям толькі дабра. Але навошта ты адорваеш іх такімі падарункамі? Яны берагуць гэтыя падарункі, як могуць, але цацкі ўсё роўна ламаюцца і дзеці плачуць. Цацкі, якія ты падарыўў дзецям, такія прыгожыя, што не гуляць з імі - немагчыма.
    - Пройдзе пару гадоў, - усміхнуўся старац, - і хтосьці падорыць ім сваё сэрца. Мае далікатныя падарункі навучаць дзяцей шанаваць гэты самы каштоўны падарунак.
   

Дарагія сябры!

Дзіцячы куточак

Усе вы добра ведаеце казку пра Чырвоную Шапачку і яе бабулю, якая жыве за лесам. Яны жывуць у казачнай краіне. Унучка часта наведвае бабулю, таму што яна - старэнькая, часта хварэе. Чырвоная Шапачка марыць знайсці такія лекі, якія б дапамаглі бабулі больш не хварэць. І вось аднойчы яе мара ажыццявілася. Добры казачнік прыйшоў да яе ў сне і сказаў, што ўздоўж лясной сцяжынкі, якая вядзе да хаты бабулі, выраслі чароўныя кветкі. Калі бабуля ўдыхне іх водар, яна паправіцца і больш не будзе хварэць. Дзяўчынцы трэба сабраць гэтыя кветкі. Але казачнік папярэдзіў, што трэба рваць не ўсе кветкі, а толькі тыя, якія нагадваюць пра добрыя чалавечыя якасці. “Калі памылішся і сарвеш кветку з “дрэннай” назвай, то яна бабулі не дапаможа” - заўважыў казачнік. Дзяўчынка расказала матулі пра свой сон і папрасіла дазволіць ёй пайсці ў лес, каб нарваць чароўных кветак для бабулі. Мама, пагладзіўшы дзяўчынку па галаве, з радасцю адпусціла дачку. І вось Чырвоная Шапачка - у лесе. Яна ідзе па той самай сцежцы. Тут ўсё добра знаёма: кожнае дрэўца, кожны кусцік. Але сёння Чырвоная Шапачка шукае толькі чароўныя кветкі. Вось - першая. Якая яна прыгожая! Дзяўчынка нахілілася, каб сарваць яе і задумалася. А можа гэта “дрэнная кветка”? Давайце дапаможам дзяўчынцы сарваць “добрыя кветкі”.
   

Цуд у вачах Бога

Дзіцячы куточак

Юля, плачучы, убегла ў пакой. Яе ўджаліла пчала, і на руцэ з’явілася чырвоная пляма, рука стала пухнуць. Мама намачыла ватку і прыклала да балючага месца, каб зняць жар.
    - Пчолы - небяспечныя. Яны не павінны існаваць на свеце, - скрозь слёзы сказала Юля.
    - Не, гэта не так, - запярэчыла мама.
    - Пчолы не джаляць, калі іх не чапаць. - Можа быць, ты напалохала пчалу?
    - Не. Яна прыляцела і села на маю руку. Я хацела яе прагнаць, а яна мяне ўджаліла.
    -Зараз гэта пчала памрэ, - растлумачыла мама. – Яна ўджаліла цябе, таму што адчула сябе ў небяспецы. Яе джала засталося ў тваёй руцэ. Вось - яно.
   

Старонка 25 з 29:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.